Get Mystery Box with random crypto!

Жураўліная сям’я “пасялілася” ў цэнтры Мёраў. На набярэжнай у | Дзікая прырода побач

Жураўліная сям’я “пасялілася” ў цэнтры Мёраў.
На набярэжнай усталявалі скульптурную кампазіцыю з птушкамі, якія сталі адметнасцю Мёрскага раёна.

Тут, на поўначы Беларусі, падчас міграцыі можна пабачыць тысячы шэрых жураўлёў. Удзень яны кормяцца на палях, а ўвечары адлятаюць на балоты.

Два дарослыя жураўлі і двое іх птушанят упрыгожылі Мёры дзякуючы праекту "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён". Скульптурную кампазіцыю стварыў вядомы беларускі скульптар Валянцін Борзды.

У Мёрах вельмі прыгожая, маляўнічая набярэжная
каля возера, дзе вельмі прыемна гуляць. Завітай туды і ты! Прагуляйся па горадзе, схадзі на экскурсію на балота (выбірай свайго гіда тут https://ptushki.org/news/702856.html) – у другой палове траўня тут белым пухнатым дываном расцвіце падвей, адпачні ў аграсядзібе, наведай славутасці раёна, якому ёсць чым здзівіць.

Фота Алены Шокель, Валянціна Борздага.