Get Mystery Box with random crypto!

'Чырванакніжных' бурых мядзведзяў у беларускіх лясах становіцц | Дзікая прырода побач

"Чырванакніжных" бурых мядзведзяў у беларускіх лясах становіцца больш.
Ці трэба іх баяцца? Не! Яны самі цябе баяцца.
Беларуская папуляцыя мядзведзяў адна з самых міралюбных у Еўропе. Нашы мядзведзі галоўным чынам расліннаедныя і не расцэньваюць чалавека як ахвяру – наадварот, пазбягаюць яго.

Але з ростам папуляцыі шанец сустрэцца з “лясным валадаром” таксама расце. Каб не ўзнікла канфлікту з ім, трэба правільна паводзіцца.