Get Mystery Box with random crypto!

1. Папярэдзь мядзведзя пра сябе – размаўляй ці спявай нізкім б | Дзікая прырода побач


1. Папярэдзь мядзведзя пра сябе – размаўляй ці спявай нізкім басам, пляскай у ладкі, стукай па дрэвах. Апрані вопратку, якая шамаціць, павесь на сябе званочак. Так мядзведзь загадзя пачуе небяспеку і сыдзе.

2. Трымайся адкрытых месцаў з добрым аглядам. Пазбягай густых зарасцяў маладых дрэваў, бураломаў, ягаднікаў, балотных астравоў, лясных палян, звярыных сцежак – там могуць знаходзіцца мядзведзі. Не заставайся доўга ў гэтых месцах, а перад заходам туды пашумі як след.

3. Не хадзі па лесе ў навушніках, бо не пачуеш папярэджвальныя сігналы мядзведзя.

4. Не хадзі ў лес на світанку і ў прыцемках або ўночы. Гэта час актыўнасці мядзведзя.

5. Увесну, калі яшчэ ляжыць снег, убачыўшы след мядзведзя, павярні назад ці абыдзі ўчастак па адкрытых месцах.

6. Не хадзі ў лес на самоце. Напад мядзведзя на групу значна менш імаверны.

7. Не падыходзь да туш мёртвых жывёл. Пачуеш іх характэрны пах – абыдзі гэтае месца.

8. Калі начуеш у лесе, стаў палатку на адкрытых месцах. Правер, каб не было слядоў ці эксрэментаў мядзведзяў, задзіраў на дрэвах. Патушанае вогнішча дапаможа адагнаць мядзведзяў: пах дыму разнясецца на вялікую адлегласць.

Хай уважлівасць, гучнасць і добрая кампанія будуць тваімі спадарожнікамі ў лесе.