Get Mystery Box with random crypto!

Вось такую сям'ю шэрых кугакавак (серых неясытей) з подлеткамі | Дзікая прырода побач

Вось такую сям'ю шэрых кугакавак (серых неясытей) з подлеткамі пашчасціла сфатаграфаваць Віталю Некрашэвічу ў Брэсце.

Пасля вылуплення птушаняты праводзяць у дупле каля 35 дзён і пакідаюць яго, калі яшчэ дрэнна ўмеюць лётаць. Таму калі ты убачыш на зямлі або ў траве такіх птушанят, не чапай іх, яны трэніруюцца і вучацца лётаць, а бацькі знаходзяцца побач, на гнездавым участку, і прыглядаюць за імі ды кормяць. Не меней за два месяцы пасля вылету з гнязда маладых соў падкормліваюць дарослыя.

Не "ратуй" птушанят, не забірай іх дадому. Ты не паклапоцішся пра іх лепш за бацькоў! Таксама не спрабуй пакарміць іх.

Калі ж ты ўбачыш траўмаваную птушку (напрыклад, яна цягне крыло, кульгае, ці закідвае галаву), то можна звярнуцца па дапамогу ветэрынара або валанцёраў https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/paranenyya-ptushki.