Get Mystery Box with random crypto!

Глядзі, якую прыгажосць ствараюць беларускія майстры, натхнёны | Дзікая прырода побач

Глядзі, якую прыгажосць ствараюць беларускія майстры, натхнёныя птушкай 2022 года – белай сініцай!

Гэтыя драўляныя фігуркі "чырванакніжнай" красуні зрабіў Уладзімір Буракоў. Тут можна паглядзець і заказаць больш яго прац: @warmheartedwood.

Белая сініца (белая лазоревка) ў нас жыве толькі на Палессі. Убачыць гэтую птушку мараць многія заходнія турысты, бо там яна не гняздуе.

Малюеш, лепіш з гліны, вяжаш цацкі, працуеш з металам ці іншым матэрыялам? Натхняйся белай сініцай і ты – дасылай нам якасныя фота сваіх твораў з белай сініцай, і пакажам яго на гэтай старонцы.

Падзяліся гэтым допісам са знаёмымі майстрамі! Хай вакол будзе больш прыгажосці і птушак. #птушкагода2022