Get Mystery Box with random crypto!

Маеш коціка? Трымай яго дома! Каты – хатнія жывёлы, у дзікай | Дзікая прырода побач

Маеш коціка? Трымай яго дома!

Каты – хатнія жывёлы, у дзікай прыродзе яны не толькі рызыкуюць загінуць самі, але і нясуць пагрозу для птушак і дробных звяркоў.

Даследаванні паказваюць, што каты забіваюць нашмат болей жывёл, чым ім патрэбна для харчавання. У кіпцюры трапляюць і рэдкія віды.

Не выпускай ката на двор або прывучы да выгулу на шлейцы. Штодня гуляй з ім, каб паляўнічы азарт знаходзіў выхад.

Каб кот мог падыхаць свежым паветрам, можна паставіць вальер у двары або зрабіць каціны балкончык-клетку, куды гадаванец зможа трапляць праз акно.

Калі няма магчымасці трымаць ката дома, надзень на яго ашыйнік са званочкам або каляровы каўнерык, каб у птушак было болей шанцаў заўважыць драпежніка.