Get Mystery Box with random crypto!

Мальта адкрыла сезон палявання на звычайную туркаўку – насупер | Дзікая прырода побач

Мальта адкрыла сезон палявання на звычайную туркаўку – насуперак навуковым дадзеным і заканадаўству ЕС.

Звычайная туркаўка (обыкновенная горлица) - пад пагрозай глабальнага знікнення. З 2017 г. на Мальце дзейнічаў мараторый на вясновае паляванне на гэты від, сёлета яго знялі.

Ужо больш за 8 тысяч паляўнічых на Мальце зарэгістраваліся для атрымання паляўнічай ліцэнзіі. Нацыянальны ліміт здабычы – 1500 туркавак. Прыродаахоўная арганізацыя BirdLife Malta лічыць, што квота, хутчэй за ўсё, будзе перавышаная: калі штодня цягам першага тыдня сезона толькі 400 паляўнічых будуць здабываць па туркаўцы, то гэта будзе ўжо 2800 птушак, амаль удвая вышэй за ліміт.

У Беларусі звычайная туркаўка выбрана птушкай 2023 года. Раней яна была звычайным і нават паляўнічым відам у нас, але цяпер - кандыдат у нацыянальную Чырвоную кнігу – у тым ліку і праз паляванне ў Міжземнамор’і.

У 2020 г. беларусы падтрымалі заклік Лігі аховы птушак Францыі да французскага ўраду з просьбай не адкрываць паляванне на туркаўку.

Tony Sutton