Get Mystery Box with random crypto!

1. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да чалавечага рогат | Дзікая прырода побач

1. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да чалавечага рогату.

2. Самкі маюць дзве морфы – шэрую і рудую.

3. Завостранымі крыламі і паласатым малюнкам на жываце падчас палёту зязюля нагадвае драпежную птушку. Дзякуючы гэтаму самец зязюлі палохае птушку-гаспадара гнязда, а ў гэты час самка падкідвае яйка.

4. Каб падкласці яйка ў гняздо, зязюлі хапае ўсяго 10-16 секунд.

5. Зязюля падкідвае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс “прыёмных бацькоў” налічвае больш за 100 відаў.

6. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 8 да 25 яек, але з кожных 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня.

7. Птушаняты зязюлі часцей за ўсё вылупляюцца раней за іншых і выкідваюць астатнія яйкі ці птушанят з гнязда. Калі б яны заставаліся, зязюля і астатнія птушаняты маглі б загінуць з голаду, бо ежы ўсім не хапіла б.

8. Зязюля – далёкі мігрант. Узімку яна ляціць у Афрыку. Ляцяць птушкі не чарадой, а паасобку. Зязюлі вяртаюцца да нас у красавіку-траўні, а ўжо ў ліпені-жніўні дарослыя птушкі збіраюцца ў адваротны шлях.

9. Зязюлі ядуць вусеняў, пакрытых валаскамі, якіх іншыя птушкі не чапаюць.

10. У паданнях шматлікіх народаў грэчаскай міфалогіі зязюля – сімвал дабрабыту, а вось паводле славянскай – сімвал смутку.

Дзякуй за фота Андрэю Тавалжанскаму.