Get Mystery Box with random crypto!

Пасля ўчорашняй загадкі стала ясна, што патрэбен тэрміновы лік | Дзікая прырода побач

Пасля ўчорашняй загадкі стала ясна, што патрэбен тэрміновы лікбез, як адрозніць зелянушку ад чыжа!

Можна доўга пераказваць даведкавыя звесткі пра гэтыя віды птушак, даўжыню цела, афарбоўку. Але гэта ўсё і так можна знайсці ў кожным вызначальніку.

Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць ці прачытаць. Звярні ўвагу на першую і другую фатаграфію: яны лепш за ўсялякія словы дадуць уяўленне пра суадносіны памераў і асаблівасці формы целаў зелянушкі і чыжа.

І вось асноўныя прыкметы, па якіх можна адрозніць зелянушку ад чыжа:
Зелянушка буйнейшая за чыжа.
У зелянушкі магутная дзюба цялеснага колеру, у чыжа яна адносна даўжэйшая і завостраная.
У самца чыжа шапачка і горла чорныя.
У зелянушкі вонкавы край крылаў ярка-жоўты.
Зелянушкі ўсё ж больш аднатонныя, а чыжы пярэстыя.

А якія прыкметы дапамагаюць табе вызначаць гэтых птушак?

P.S. На ўчорашнім фота схаваліся 3 чыжыкі.

Фота: Wikimedia Commons, Assianir; Іна Шкурко, Валер Пясецкі.