Get Mystery Box with random crypto!

Сапраўдная зорка гэтага тыдня ў Мінску – чырванашыйная коўра ( | Дзікая прырода побач

Сапраўдная зорка гэтага тыдня ў Мінску – чырванашыйная коўра (красношейнай поганка) на Цнянскім вадасховішчы.

У гнездавым апярэнні па баках галавы 2 пучкі жоўтага пер’я ствараюць выгляд "рагоў". Адгэтуль і іншая назва "рагатая коўра" (рогатая поганка).

У Беларусі гэта вельмi рэдкi, спарадычны на гнездаваннi пералётны вiд.
Насяляе невялiкiя па плошчы вадаёмы са стаячай вадой з добра развiтай надводнай раслiннасцю, часам старыцы рэк i тарфяныя кар’еры.

Гэтая птушка выдатна плавае і нырае. Пад вадою можа знаходзіцца да трох хвілін.

Фота: t.me/wildlife_bel.