Get Mystery Box with random crypto!

Самы стары беларускі вялікі грыцук (большой веретенник) стаў я | Дзікая прырода побач

Самы стары беларускі вялікі грыцук (большой веретенник) стаў яшчэ на год старэйшым! Птушцы ўжо прынамсі 18 гадоў!

І сёлета ён ізноў вярнуўся на Тураўскае балонне! І не адзін – ужо ўтварыў сям'ю, праўда, яго спадарожніца (на 3-м фота) пакуль не мае ўпрыгожанняў – каляровага кольца на лапе. Арнітолагі спрабуюць гэта выправіць.

Нагадаем, першы раз гэты вялікі грыцук быў адлоўлены вясной 2006 года (і тады гэта ўжо была дарослая птушка). Пасля гэтага ў 2010 годзе яму надзелі каляровае кольца.

Гэта адзін з адказаў на пытанне – для чаго патрэбна кальцаванне птушак. Ніводны перадатчык не пражыве 12 гадоў, а каляровае кольца можа! І таксама адказ – ці не перашкаджаюць кольцы птушкам. Кожны год гэтая птушка ляціць у Афрыку і вяртаецца на Прыпяць, і кольца, як бачым, не перашкода.

Фота Віктара Натыканца.