Get Mystery Box with random crypto!

Уяві сабе: ты дабіраешся да месца прызначэння пасля доўгага па | Дзікая прырода побач

Уяві сабе: ты дабіраешся да месца прызначэння пасля доўгага падарожжа, а табе няма дзе паспаць і паесці. Гэта рэальнасць для многіх птушак, чые месцы зімоўкі, адпачынку або гнездавання знішчаюцца: іх аддаюць пад пасевы, забудоўваюць або забруджваюць.

Забудова на пралётных шляхах – дадатковы фактар рызыкі: многія птушкі гінуць, сутыкнуўшыся з будынкамі ці ЛЭП, збіваюцца са шляху ад светлавога забруджвання. Многія становяцца ахвярамі браканьераў.

Навукоўцы прадбачаць, што змены клімату таксама паўплываюць на выжыванне пералётных птушак у найбліжэйшыя дзесяцігоддзі. Некаторыя птушкі прылятаюць на месца да таго, як ежа там стане даступнай.

Прыродаахоўнікі свету працуюць, каб зменшыць рызыкі для пералётных птушак. Ты таксама можаш зрабіць свой унёсак у іх абарону – зрабі свае вокны заўважнымі і бяспечнымі для птушак: https://ptushki.org/news/belarus/707939.html.