Get Mystery Box with random crypto!

Гарадскія ластаўкі старанна збіраюць кавалачкі гразі для будоў | Дзікая прырода побач

Гарадскія ластаўкі старанна збіраюць кавалачкі гразі для будоўлі гнязда.

Гэтыя ластаўкі гняздуюцца звычайна пад дахамі будынкаў, пад аконнымі рамамі, аддаюць перавагу цагляным і бетонным пабудовам, таксама могуць гнездаваць пад мастамі.

Гарадскія ластаўкі ў адрозненне ад вясковых пры будаванні гнязда да гразі не дамешваюць травінкі і саломінкі, таму яно выглядае больш акуратным. Унутраная подсцілка складаецца з тонкіх сухіх сцяблінак траў, пёраў, пуху, часам з ваты.

Адно гняздо выкарыстоўваецца парай цягам некалькіх гадоў, пры патрэбе, штогод рамантуецца і дабудоўваецца.

У каго ластаўкі ў суседзях? Раскажы ў каментарах.

Дзякуй за фота Іне Субоцінай.