Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-07-10 21:43:57
Жоўтыя пліскі нібыта адмыслова абіраюць неверагодныя фоны для фотасесій (памятаеш наш нядаўні пост з макамі?)
Цяпер гэта лубін. Які фон будзе наступным?

А ты ведаеш, што пліска (трясогузка) атрымала сваю рускую назву з прычыны характэрных рухаў хвастом. Усё вельмі проста – гэтая птушка трасе "гузкай". Раней так называлі заднюю частку птушкі, чалавека або жывёлы. Па гэтай звычцы пліску (трясогузку) лёгка адрозніць ад іншых птушак.

Дзякуй за фота @ptu6ki.
524 views18:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 21:33:51
Лета, да вадаёмаў пацягнуліся сем'і з дзецьмі, каб адпачыць і заадно пакарміць качак ды лебедзяў.

Калі ласка, не кармі птушак хлебам!

Хлеб для вадаплаўных птушак – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Мы не павінны адвучваць птушак карміцца самастойна натуральнай ежай – воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі.

Глядзі, як лыскі (лысухи) харчуюцца водарасцямі.
Дзякуй за фота @ptu6ki.
576 views18:33
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 19:11:49
Сіваграк (сизоворонка) – адна з самых рэдкіх птушак Беларусі. Пад канец 1970-х колькасць віду ў нашай краіне дасягала 30 тысяч пар. Цяпер птушка знікла практычна ўсюды, дзе раней рэгістравалася як параўнальна звычайная. На сёння колькасці папуляцыі не перавышае 10-20 пар.

Але Латвійскае арніталагічнае таварыства (партнёр Birdlife у Латвіі) дало ўнікальную магчымасць паназіраць анлайн за гнездаваннем гэтай рэдкай птушкі.

Ужо вылупіліся птушаняты і пачынаецца самы цікавы перыяд! Глядзі трансляцыю па спасылцы https://www.lob.lv/2022/05/tiesraide-verojams-zalo-varnu-apdzivots-buris-pieriga/.
724 views16:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 10:11:35
"Мама, глядзі, які я ўжо дарослы"!

Гэта, пэўна, наймілейшае, што ты сёння ўбачыш – птушаня качкі-крыжанкі (кряквы) спазнае свет.

Дзякуй за фота @ptu6ki.
891 views07:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 18:12:35
Цемра на Зямлі знікае: чалавек ужывае ўсё больш і больш штучнага святла, якое часам разбуральна дзейнічае на іншыя арганізмы. І маштабы праблемы толькі растуць – 83% людзей Зямлі, у тым ліку 99% амерыканцаў і еўрапейцаў, жывуць пад небам, уначы забруджаным святлом. Святло ўводзіць у зман многіх начных жывёл, дэзарыентуе іх, знясільвае і прыводзіць да гібелі.

Як светлавое забруджванне ўплывае на дзікую прыроду – птушак, кажаноў, насякомых, і як мы можам зменшыць негатыўны ўплыў начной ілюмінацыі, расказваем у артыкуле https://ptushki.org/news/718056.html.
437 views15:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 18:04:14
Спявак драч (коростель) уласнай персонай! #галасыптушак

Назіраць драча ў прыродзе вельмі цяжка. Ён насяляе адкрытыя нізінныя ўчасткі з травой, хаваецца і спрытна перамяшчаецца сярод сцяблін дзякуючы выцягнутаму целу.

Нягледзячы на скрытны лад жыцця, у шлюбны перыяд драч выдае гучныя крыкі, па іх можна лёгка вызначыць яго прысутнасць.
Голас драча – характэрны, шматразова паўтараны двухскладовы крык "крэк-крэк...", нібы хтосьці праводзіць зуб'ямі расчоскі па пустым карабку ад запалак.

У ліпені актыўнасць птушак паступова зніжаецца, апошнія крыкі драчоў рэгістраваліся ў сярэдзіне жніўня.

Гэтага драча пашчасціла зняць Іне Шкурко ў Смалявіцкім раёне.
782 views15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 18:13:50 Мёрскі край – задуменная зямля, каралеўства азёр і балотаў.
Кася Казачонак жыве тут больш за 50 гадоў
і кажа, што балота – як сэрца. У ейнага сэрца і ў гэтага касмічная сувязь. Напэўна, менавіта таму Кася – захавальніца балота Ельня і балота Мох.

@onlinerby расказвае гісторыю Касі, і мы раім пазнаёміцца з гэтым дзівосным чалавекам, які шчыра любіць шматаблічнае беларускае балота https://people.onliner.by/2022/07/04/u-bolota-est-koroleva-reportazh-s-dostavkoj-prime.

А яшчэ Кася запрашае аматараў дзікай прыроды ў вандроўку па балоце Мох. Кантакт: +375295705292, kasya.kazachenok@gmail.com.
1.0K views15:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 19:45:05 На думку беларускіх экспертаў, у Беларусі стан прыродных экасістэм падобны да іх стану ў іншых краінах Усходняй Еўропы. Сітуацыя не катастрафічная. Але асобныя экасістэмы патрабуюць планавага аднаўлення. Гэта тысячы кіламетраў выпрастаных рэк і знішчаных поймаў, плаціны на рэках, якія забараняюць міграцыю рыб і іншых водных відаў, месцамі пераасушаныя лясныя і сельскагаспадарчыя ландшафты, а таксама дэградаваныя тарфянікі.
1.1K views16:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 19:44:42
Упершыню за апошнія 30 гадоў ЕC прыняў буйны законапраект пра біяразнастайнасць. Вялікая перамога для прыродаахоўных арганізацый!

Вось якія амбіцыйныя мэты ставіць ЕС:
аднавіць папуляцыі казурак-апыляльнікаў;
аднавіць прыродныя экасістэмы на 20% сушы і мора да 2030 года, пры гэтым усе экасістэмы павінны быць адноўлены да 2050 года;
зменшыць выкарыстанне хімічных пестыцыдаў напалову да 2030 года і спыніць іх выкарыстанне паблізу школ, шпіталяў і дзіцячых пляцовак;
не дапусціць да 2030 года чыстай страты гарадскіх зялёных насаджэнняў і павялічыць да 2050 года як мінімум на 10% плошчу дрэўнага покрыва ва ўсіх гарадах і мястэчках;
павялічыць злучанасць лясоў розных краін, колькасць птушак і запасы арганічнага вугляроду ў лясах.

На аднаўленне экасістэм і біяразнастайнасці выдзеляць 100 мільярдаў еўра.
1.1K views16:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 21:00:59
Што агульнага ў кажаноў і кашалотаў?

Не, мы не пра тое, што яны пачынаюцца з адной літары, а пра здольнасць да эхалакацыі, якую з усіх сысуноў развілі толькі зубатыя кіты і рукакрылыя.

Эхалакацыя дазваляе кажанам адрозніваць аб’екты памерам да 0,1 мм!
Высокачастотныя гукі ў паветры хутка “гаснуць”, і таму кажаны мусяць крычаць вельмі моцна, каб атрымаць нармальнае рэха. Каб не аглухнуць ад свайго ж крыку, яны скарачаюць мышцы вушэй, зніжаючы чуллівасць слыху, але ў наступны момант, каб пачуць рэха, зноў расслабляюць мышцы.

Галасавыя мышцы кажаноў самыя хуткія з вядомых мышцаў сысуноў: яны робяць 200 скарачэнняў за секунду! Бо крычаць гэтым звяркам даводзіцца не толькі моцна, але і часта-часта, каб адсочваць насякомых, якія рухаюцца вельмі хутка.

Нервовая сістэма кажаноў настолькі чуллівая, што ўлоўлівае розніцу ў затрымцы рэха ўсяго ў 1-2 мільённыя долі секунды і дазваляе вызначыць адлегласць да казуркі з дакладнасцю да міліметра.

На фота паўночны кажанок, Mnolf, Wikimedia Commons.
1.3K views18:00
Адкрыць / каментаваць