Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-26 11:35:50
Кулік-селянец (большой улит), які быў акальцаваны на Тураўскай станцыі кальцавання, адзначаны ў Германіі. І гэта першы зварот кольца ад нашага куліка-селянца!

Тры гады таму Тураўская станцыя кальцавання сабрала праз краўдфандынг сродкі на каляровыя кольцы. Гэты кулік-селянец быў пазначаны адным з іх. Такія кольцы лягчэй заўважыць, чым простыя металічныя, да таго ж сам колер таксама нясе дадатковую інфармацыю.

А нядаўна на станцыі за адну ноч акальцавалі аж чатыры кулікі-селянцы. Часам столькі атрымліваецца акальцаваць за цэлы год!

Хочаш даведацца больш пра працу Тураўскай станцыі кальцавання? Падпісвайся на іх старонку ў FB https://www.facebook.com/turov.ringing.station/.
1.0K views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 15:04:26
Засталося няшмат часу, каб узяць удзел у конкурсе Comedy Wildlife Photography Awards 2022 https://www.comedywildlifephoto.com/. Забаўныя фота дзікай прыроды прымаюцца да 1 верасня 2022 года.

Ты толькі паглядзі на некаторыя працы ўдзельнікаў – гэта ўжо выдатная заяўка на перамогу!

Якое фота табе больш за ўсё падабаецца?

Фота: Ryan Sims, Anthony Peacock, Lea Scaddan, Stuart Malcolm, Gary Readore, Shelly Perkins, Tony Dodge, Kerry Singleton, Lincol Lin, Deena Sveinsson.
1.3K views12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 16:07:44
Вось так каты знішчаюць цэлыя вывадкі птушак.

У дамку гнездавалі круцігалоўкі (фота ў каментарах), і калі зараз паляванне было няўдалым, то раней кот выцягнуў адсюль праз ляток птушанят вялікай сініцы.
А ў натуральных гнёздаў у кустах проста няма шанцаў.

Маеш коціка? Трымай яго дома!

Каты – хатнія жывёлы, у дзікай прыродзе яны не толькі рызыкуюць загінуць самі, але аказваюць значнае ўздзеянне на лакальныя папуляцыі дзікіх птушак і дробных звяркоў. У кіпцюры трапляюць і рэдкія віды. Хатнія каты забіваюць ад 2 да 10 разоў больш ахвяраў, чым маглі б гэта зрабіць тэрытарыяльныя дзікія драпежнікі падобнага памеру.

Не выпускай ката на двор або прывучы да выгулу на шлейцы. Штодня гуляй з ім, каб паляўнічы азарт знаходзіў выхад.

Каб кот мог падыхаць свежым паветрам, можна паставіць вальер у двары або зрабіць каціны балкончык-клетку, куды гадаванец зможа трапляць праз акно.

Відэа з фотапасткі: BirdLife International.
137 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 22:40:27 Гэта цяжкія ўмовы для жывёл, якія камунікуюць з дапамогай крыкаў і песень. Навукоўцы высветлілі, што шумныя раёны ў Лейдэне ў Нідэрландах прымушаюць вялікіх сініц спяваць на вышэйшых частотах, каб гарадскі шум не заглушаў іх. Салаўі ў Берліне мусяць спяваць гучней, каб прабіцца праз навакольны гул.

Гарадскі і прамысловы шум можа таксама змяніць рытм птушыных песень, негатыўна паўплываць на складанасць іх крыкаў, перашкодзіць птушкам знайсці пару. Акрамя таго, у шумным асяроддзі складаней высачыць па гуку здабычу, як і складаней своечасова пачуць набліжэнне драпежніка і ўратавацца ад гібелі.

Як зменшыць шумавое забруджванне?

Улетку 2007 года ў адным з нацпаркаў Каліфорніі правялі эксперымент: расклеілі таблічкі, якія абвяшчалі адну з самых папулярных частак парку ціхай зонай і заклікалі людзей адключыць тэлефоны і размаўляць цішэй. Гэтая простая мера без усякага прымусу дазволіла знізіць узровень шуму ў парку на тры дэцыбелы, што адпавядае змяншэнню колькасці наведнікаў на 1200 чалавек.

Вядома, для больш сістэмнага эфекту патрэбныя больш маштабныя крокі. Ціхія тратуары з порыстай паверхняй могуць паглынаць шум машын, гукапаглынальныя бар’еры – змякчыць шум транспарту і прамысловасці. Можна абмежаваць транспартны рух праз важныя прыродныя тэрыторыі або зрабіць там больш строгія абмежаванні па хуткасці.

І, вядома, кожны можа зрабіць нешта па сваіх сілах: знізіць хуткасць на лясных дарогах, не равець маторам аўто або матацыкла, замяняць паездкі на аўто паездкамі на веласіпедзе або пешымі прагулкамі, адмовіцца ад піратэхнікі.

На фота подлетак вялікай сініцы, аўтар – Кацярына Хведанцэвіч.
829 views19:40
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 22:38:59
Не шумі: дзікая прырода ў стрэсе!

Зямля становіцца ўсё больш шумным месцам. Гукі могуць распаўсюджвацца на вялікія адлегласці, праходзіць праз цвёрдыя перашкоды і здольныя ператварыць нават ідылічныя пейзажы ў непрыдатныя для жыцця мясціны.

Галоўныя крыніцы антрапагеннага шумавога забруджвання – самалёты, аўтамабілі, здабыча нафты і газу, горная прамысловасць і лясная гаспадарка. Нават самыя, здавалася б, далёкія ад гарадоў і заводаў месцы знаходзяцца пад акустычным прэсам.
812 viewsedited  19:38
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 18:56:21 На шляху міграцыі бываюць складаныя ўчасткі. Напрыклад, калі вераб’іныя ляцяць з Ізраіля ва Усходнюю Афрыку, ім трэба перасекчы пустыню Сахара. Калі ў птушкі будзе недастаткова энергіі і яна не знойдзе аазіс, яна загіне.

Шмат птушак гіне ад драпежнікаў.

Тайфуны, цыклоны, рэзкія змены надвор’я, пажары могуць збіваць птушак з маршруту. Надвор’е можа і фізічна забіваць птушак: трапіўшы ў моцны халодны дождж, яны могуць загінуць ад пераахаладжэння.

Нямала птушак памірае ад батулізму, птушынага грыпу і іншых хвароб. Гэта звязана з тым, што падчас міграцыі птушкі збіраюцца ў вялікія чароды.

Натуральных перашкод і пагроз, як бачым, шмат, але нямала і створаных чалавекам.

Птушкі, якія ляцяць ад нас ва Усходнюю Афрыку праз Бліжні Усход, Кіпр, Мальту, часта становяцца ахвярамі браканьераў, якія забіваюць іх для рэстаранаў ці проста каб пахваліцца сваёй “зухаватасцю”. Птушкі, якія ляцяць у Заходнюю Еўропу, трапляюць пад моцны прэс паляўнічых у Францыі, Італіі і Іспаніі.

Бадзяжныя кошкі забіваюць мільёны птушак, асабліва маладых вераб’іных, аслабленых пералётам.

Шмат нашых буслоў і іншых птушак разбіваецца падчас міграцыі аб правады, мільёны птушак гінуць, сутыкаючыся з шыбамі будынкаў. Зрабі свае вокны бяспечнымі для птушак https://ptushki.org/news/707939.html

Адзін з найважнейшых фактараў гібелі птушак на міграцыі – знікненне месцаў кармлення, напрыклад, асушэнне прыбярэжных зон. Знішчэнне лясоў, зарасцей трыснягу, разворванне паплавоў таксама вядзе да гібелі птушак.

Фота: Павел Сацута, @ptushkafota.
584 views15:56
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 18:55:57
"Восеньская міграцыя!
Робім фота на пашпарты для вас і вашых птушанят!
Хутка, якасна, нядорага!"

Міграцыя – магутны фактар натуральнага адбору. З тых птушанят, што пачалі лётаць, на наступны год выжывае менш за палову!

Якія выпрабаванні праходзяць птушкі падчас міграцыі?
583 views15:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 12:29:37
Беларускія майстры працягваюць натхняцца птушкай 2022 года – белай сініцай!

Такі чароўны драўляны паднос зрабіў Уладзімір Буракоў. Тут можна паглядзець і заказаць больш яго прац: @warmheartedwood.

Белая сініца ў нас жыве толькі на Палессі. Для гнездавання птушцы патрэбны дубровы, чорнаалешнікі і старыя вербалозы, якія ўвесну заліваюцца вадой падчас паводкі.

Малюеш, лепіш з гліны, вяжаш цацкі, працуеш з металам ці іншым матэрыялам? Натхняйся белай сініцай і ты – дасылай нам фота сваіх твораў з белай сініцай, і мы пакажам іх на гэтай старонцы. Хай вакол будзе больш прыгажосці і птушак. #птушкагода
799 views09:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 19:19:29
"Сябры! Не паверыце! Учора на рыбалцы вооось такую рыбу злавіла!"

Шэрая чапля не толькі добры, але і вельмі цярплівы рыбак. Падчас палявання падоўгу стаіць у мелкай вадзе, цярпліва чакаючы, калі ахвяра наблізіцца на дасяжную адлегласць.

Як і ўсе чаплі, шэрая чапля есць любых жывёл, з якімі здольная справіцца і праглынуць.

Ежа шэрай чаплі разнастайная, але ва ўмовах Беларусі асноўнае значэнне мае дробная і сярэдняй велічыні рыба. Паядаюцца таксама жабы, водныя беспазваночныя, дробныя грызуны і нават птушаняты вадаплаўных і каляводных птушак.

Фота: Павел Сацута, @ptushkafota.
962 views16:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:42:31 Каралавыя рыфы і іх насельнікі
Ім пагражаюць павышэнне тэмпературы і закісленне акіяна. Каралавыя рыфы – дом для шмат якіх марскіх насельнікаў, а яшчэ яны абараняюць берагавыя лініі ад моцных хваль.

Белыя мядзведзі
Ільды растаюць праз глабальнае пацяпленне, а белым мядзведзям патрэбен лёд, каб здабываць ежу. Праз адсутнасць доступу да ежы жывёлы менш размнажаюцца. Калі ўзровень выкідаў парніковых газаў не зменшыцца (то бок ільды будуць раставаць гэтак жа ці хутчэй), белыя мядзведзі могуць практычна знікнуць ужо да 2100 года.

Каалы
Каалы ўваходзяць у спіс жывёлаў, якія найбольш пакутуюць ад змен клімату. Прычына – недаяданне і голад праз зніжэнне ўтрымання спажыўных рэчываў у эўкаліпце па меры павелічэння ўзроўню CO2 у атмасферы.

Бенгальскія тыгры
Бенгальскія тыгры страчваюць звыклае асяроддзе пражывання праз змены клімату і павышэння ўзроўню мора ў некаторых мясцовасцях. Тыгры будуць змушаны шукаць новыя месцы пражывання і часцей сустракацца з людзьмі, што пагражае гібеллю і тым, і тым.

Імператарскія пінгвіны
Праз павышэнне тэмпературы акіяна і хуткае раставанне ільду ў імператарскіх пінгвінаў застаецца менш ежы, у выніку жывёлы менш размнажаюцца. У горшым выпадку да канца стагоддзя колькасць імператарскіх пінгвінаў зменшыцца на 99%. У найлепшым – выкіды парніковых газаў скароцяцца, але ад папуляцыі пінгвінаў усё адно можа застацца толькі траціна да 2100 года.

Але надзея яшчэ ёсць: калі хуткім часам скараціць выкіды парніковых газаў, мы зможам стрымаць тэмпы нагрэву планеты і жывёлы змогуць выжыць.

Крыніца: greenpeace.ru.
631 views06:42
Адкрыць / каментаваць