Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-05-25 19:27:14
Жыццё не спыніць. У белых буслоў вывеліся птушаняты.

Такое вялікае гняздо буслы пабудавалі на слупе ЛЭП у вёсцы Клінок Чэрвенскага раёна.

Усе буслы штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое – больш за 800 кг!

Беларускія энергетыкі распрацавалі адмысловыя моцныя слупы з платформамі, здольныя вытрымаць вялікую вагу буслянкі. Пры планаванні новых ліній ці рэканструкцыі старых яны будуць закладваць у бюджэт і гэтыя новыя апоры з буслянкамі, але пакуль замяніць усе слупы ЛЭП з гнёздамі буслоў немагчыма.

Тым не менш, ты можаш звярнуцца ў мясцовае падраздзяленне “Белэнерга” і ўдакладніць пра магчымасць замены канкрэтнага слупа цягам наступнага года.
667 views16:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 14:37:24
У нямецкім горадзе катоў забаранілі выпускаць на вуліцу, каб захаваць рэдкіх птушак.

За парушэнне прадугледжаны штраф у 500 еўра. Забарона дзейнічае да канца жніўня і распаўсюджваецца на раён, дзе знаходзяцца гнёзды жаўрука-смецюха (хохлатого жаворонка), рэдкага віду птушак, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Рэч у тым, што гэтыя птушкі будуюць свае гнёзды на зямлі, нават у гарадскіх умовах.

Калі кот збег, гаспадар абавязаны яго злавіць. Калі ж гадаванец заб'е аднаго з жаўрукоў-смецюхоў і яго віна будзе даказана, то ўласніку жывёлы давядзецца выплаціць у бюджэт 50 тысяч еўра.

У Беларусі жаўрук-смяцюх, уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу, таксама адчувае прэсінг ад драпежніцтва катоў на вольным выгуле.
Як вырашыць гэтую праблему, чытай тут https://ptushki.org/news/717083.html.

Фота жаўрука-смяцюха: Віталь Некрашэвіч.
1.2K views11:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 19:27:45
Добрыя навіны! Ужо вылупіліся чатыры птушаняты сокала-пустальгі!
Глядзі, як самка старанна корміць першых сакалянят.

Цяпер галоўнае, каб самец забяспечваў ежай самку і птушанят.

Ідзе 11-ты сезон рэаліці-шоу з пустальгой: сочым за дэталямі сямейнага жыцця на двух гнёздах гэтага сокала на шматпавярховіку ў Брэсце birdwatch.by/pustalga-brest2022.

Магчыма, пакуль ты гэта чытаеш, з яйка выбіраецца яшчэ хто-небудзь.
735 views16:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 10:59:07
У Беларусі – сезон подлеткаў. Птушаняты вучацца лётаць: не забірай іх дадому!

Захоўвай памятку і рабі рэпост, каб як мага больш людзей даведаліся, што рабіць, калі знайшлі птушаня.

Увага! Калі на зямлі ты бачыш птушаня голуба або свіргуля (стрижа) – яму трэба дапамога. Парады па дапамозе птушанятам галубоў ты можаш атрымаць у валанцёркі Зоі Кенько – ibick@mail.ru. Парады па дапамозе свіргулянятам чытай у групе vk.com/strizh_by.
1.1K views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 18:11:56
Шчуркі-пчалаедкі (золотистые щурки) ужо ў Беларусі!
Каб вярнуцца дадому і вывесці птушанят, яны пралятаюць 6000-9000 кіламетраў!

Як з ёю сустрэцца?
Гняздуецца звычайна ў кар’ерах ці ў пясчаных абрывах. Птушка ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу, але на гнездаванні адзначана ва ўсіх абласцях нашай краіны. Калі яна палюе на насякомых, можа сядзець на правадах, сухіх галінах, дзе яе можна ўбачыць.
1.1K views15:11
Адкрыць / каментаваць
2022-05-22 14:24:04
Учора з Польшчы ў Беларусь прыляцеў чорны грыф. У гэтым стагоддзі гэтага віду ў нас яшчэ не назіралі. Праз дажджы ён будзе начаваць на палях недзе ў ваколіцах Брэста.

Паведамі нам, калі ўбачыш чорнага грыфа, і сфатаграфуй пры магчымасці.

Птушка вельмi вялiкая – даўжыня цела 100-110 см, размах крылаў 250-295 см. Апярэнне ўсё аднолькава бурае з неаперанай галавой.

Фота: PJeganathan, Wikimedia Commons.
936 views11:24
Адкрыць / каментаваць
2022-05-22 11:56:26 BirdLife Europe, WWF і іншыя буйныя прыродаахоўныя арганізацыі звярнуліся да органаў ЕС з заклікам праводзіць цэласную палітыку ў вобласці клімату, энергетыкі і біяразнастайнасці. Гэты падыход актуальны і для Беларусі: захаванне біяразнастайнасці – адзін з нашых нацыянальных інтарэсаў.

Чытай зварот прыродаахоўнікаў па спасылцы:
https://ptushki.org/news/716985.html.

Фота: SgH Vienna, Wikimedia Commons.
893 viewsedited  08:56
Адкрыць / каментаваць
2022-05-22 11:56:04
Сёння Сусветны дзень біяразнастайнасці. Віды на Зямлі знікаюць з пагрозлівай хуткасцю. У той жа час неадкладнага вырашэння патрабуе кліматычны крызіс.

Чаму важна праблемы зменаў клімату вырашаць разам з прыродаахоўнымі праблемамі, а не па-асобку, як гэта часта робіцца?

Бо яны неразрыўна звязаныя, і толькі сістэмны падыход будзе эфектыўны. Дэградацыя экасістэм негатыўна ўплывае на змены клімату, а кліматычныя змены павялічваюць нагрузку на прыродныя сістэмы і біяразнастайнасць.
Ёсць шмат прыкладаў, калі барацьба са зменамі клімату прыводзіла да ціску на прыроду. Напрыклад, ветраныя турбіны, пастаўленыя на шляхах міграцыі птушак і кажаноў, забіваюць іх тысячамі.

А бяздумнае вырошчванне рапсу пад біялагічнае паліва на ўчастках палёў, адведзеных пад біяразнастайнасць, прыводзіць да фрагментацыі арэалаў многіх відаў жывёл і раслін. Засеў палёў монакультурамі – адзін з фактараў падзення колькасці многіх відаў жывёл, такіх як хамяк звычайны.
916 viewsedited  08:56
Адкрыць / каментаваць
2022-05-21 22:06:11 Ты толькі паглядзі, як гэтыя каўкі зрываюць поўсць з аленя, каб скарыстаць яе ў якасці будаўнічага матэрыялу для гнязда!



Гэта выдатны прыклад сімбіёзу ў прыродзе. Каўкі пабудуюць камфортнае гняздо, а наўзамен алень атрымае дармовую стрыжку падчас лінькі.

Відэа: Lawrence Chatton.
121 views19:06
Адкрыць / каментаваць
2022-05-21 11:02:03
Гэтая неверагодная сінявата-чорная птушка з аранжавай плямай на дзюбе – самец нырка-сіньгі (синьги) у шлюбным апярэнні. Фота зрабіў Павел Сацута ў Валожынскім раёне.

Гэта адна з найбольш рэдкіх паўночных качак, якія ляцяць праз Беларусь падчас міграцыі або зрэдку зімуюць тут.

Нырок-сіньга распаўсюджаны на поўначы тайгі, лесатундры і часткі тундравай зоны Еўропы і Сібіры.
54 views08:02
Адкрыць / каментаваць