Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-07-19 10:53:56
Знаёмся – шыладзюбка (шилоклювка) – самы незвычайны і дзіўны з кулікоў. Гэта і па дзюбе відаць, і па даўгалыгасці птушкі: шыладзюбка – адна з самых даўганогіх птушак планеты! Праўда, не ў абсалютным выражэнні, а ў суадносінах памераў цела і ног.

І вось гэтымі самымі нагамі та-а-ак зручна хадзіць па плыткаводдзі і збіраць са дна бесхрыбетных! Яны такія смачныя, што шыладзюбка ў пошуках ласунку часам заходзіць у ваду "па плечы". Загнуты канец дзюбы слізгае па паверхні дна, падбіраючы далікатэсы.

У Беларусі шыладзюбка – вельмі рэдкі від, вядомыя адзінкавыя выпадкі гнездавання. Але, магчыма, і табе калі-небудзь пашанцуе яе ўбачыць.

Гэтае чароўнае фота зрабіла Алёна Ціхановіч у Веткаўскім раёне.
428 views07:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 21:13:28
#галасыптушак
Адзін з самых віртуозных спевакоў у птушыным свеце – чорны дрозд. Некаторыя нават лічаць яго лепшым за салаўя спеваком.

Песня чорнага дразда гучная і прыгожая, складаецца з прыемных свіставых і флейтавых гукаў, напрыклад, "труцi-трут-цйю-цйю-сiту". Найбольш актыўна чорныя дразды спяваюць досвіткам і на заходзе, звычайна седзячы на вяршыні ці ў кроне дрэва, у гарадскіх умовах – на даху ці іншым узвышаным месцы.

Чорны дрозд любіць ціхія, зарослыя месцы з сыраватай глебай. Каб заўважыць яго, уважліва прыглядайся, і тады ты нават на фоне цёмнага падлеску зможаш убачыць, як птушка шукае на зямлі, чым бы пажывіцца.

Слухаць гэтых пеўчых птушак можна з сакавіка па чэрвень, часам можна пачуць спеў у ліпені.

The Beatles уключылі ў свой "Белы альбом" трэк у гонар гэтай птушкі. У песні "Чорны дрозд" можна пачуць яго шчабятанне.
457 views18:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 18:50:21
Лета – час матылёў, цешымся іх прыгажосцю!

На фота пераліўніца малая (переливница тополёвая) – буйны матылёк з размахам крылаў да васьмі сантыметраў! Чорна-буры верх крылаў самцоў можа набываць ярка-фіялетавы адліў у залежнасці ад вугла падзення святла.

Назіраць іх можна ў чэрвені-ліпені на лясных дарогах і палянах недалёка ад рэк і ручаёў.

Мы вельмі любім назіраць за рознымі матылямі і іншымі казуркамі! Ты таксама? Далучайся да чату аматараў "Насекомые и их знакомые" @insects_belarus.

Фота: Анатоль Кулак.
511 views15:50
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 21:31:17
550 views18:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 18:46:25 Таму адразу пасля таго як самкі сядаюць наседжваць яйкі, самцы збіваюцца ў чародкі і "залягаюць на ліньку" – перабіраюцца ў глухія, маладасяжныя месцы (трысняговыя зарасці, вербалозы). Там яны і хаваюцца большую частку лінькі, а на адкрытую ваду выплываюць толькі прыцемкам.

Толькі калі хоць трохі адрастуць махавыя пёры – працэс займае каля месяца – качары могуць дазволіць сабе выйсці ў свет. Паралельна з гэтым кароткія пёры, якія хутка растуць, фармуюць часовую ахоўную афарбоўку, характэрную самкам. Але ў "жаночай сукенцы" качары ходзяць нядоўга: літаральна праз месяц пачынаецца другая лінька, няпоўная. Усе патрэбныя для палёту доўгія пёры застаюцца на месцы, і змяняюцца толькі покрыўныя. Гэта займае менш часу і мала ўплывае на ўразлівасць птушкі, так што восеньскую частку шлюбнага сезона самцы-крыжанкі сустракаюць ужо пры поўным парадзе.

Самкі таксама ліняюць, але ў розны час. Тыя, хто застаўся ў гэтым сезоне без пары, ліняюць у той жа час, што і самцы. Іншыя робяць гэта пазней, толькі пасля таго, як іх качаняты крыху падрастуць. #птушыныяцікавосткі

Паводле elementy.ru.
456 views15:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 18:45:25
А ты ведаў_ла, што ў перыяд лінькі качкі-крыжанкі (кряквы) на 20-25 дзён страчваюць здольнасць да палёту?

Качкі-крыжанкі – звыклыя нам гарадскія насельнікі. Таўханіна несамавітых самак і яркіх прыбраных качараў каля бліжняга вадаёма – звыклае відовішча зімой і ранняй вясной. Але калі паназіраць за імі познім летам, усе качкі-крыжанкі будуць выглядаць аднолькава. У гэты перыяд самцы вельмі падобныя да самак і выглядаюць як на фатаграфіі, а апазнаць іх можна па лімонна-жоўтай дзюбе.

Радыкальная змена афарбоўкі звязана з тым, што падчас летняй лінькі ў птушак цалкам змяняецца апярэнне, у тым ліку выпадаюць махавыя пёры, патрэбныя для палёту. Быць яркімі і заўважнымі ў гэты перыяд нявыгадна: пакуль пёры не адрастуць, лётаць качары нармальна не могуць, і найлепшая стратэгія абароны ад шматлікіх драпежнікаў – схавацца.
463 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 15:26:39
Якое неверагоднае фота свіргуля!

Вялікі шар у яго горле называецца болюсам, то бок харчовым шарыкам, поўным да 1000 казурак, якіх ён збірае, каб накарміць сваіх птушанят у гняздзе!

Свіргулі харчуюцца так званым "паветраным планктонам": лятучымі казуркамі, галоўным чынам двухкрылымі, якія ўзносяцца на значную вышыню ўзыходнымі плынямі паветра, а таксама аднадзёнкамі, жукамі, матылькамі. #птушыныяцікавосткі

Фота: Jon Hawkins.
525 views12:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 15:49:09
Вось дык "дэкаратыўная кветачка"!
Канадскі сумнік – хоць і прыгожы, але вельмі небяспечны інвазіўны від, які выцясняе нашы родныя віды флоры і фаўны, а яго пылок – моцны алерген.

Ні ў якім разе не высаджвай канадскі сумнік, не спрыяй яго распаўсюду. Тлумач суседзям.

Знішчыць яго не так лёгка. Пры гэтым кожны куст сумніка дае да 100 тысяч семак.
Калі трэба пазбавіцца ад 10-20 кустоў – іх можна выкапаць з карэнішчам.
Калі касіць канадскі сумнік у першай палове ліпеня, то праз тры гады ён знікне таксама. Цяпер самы час!

Фота: Мінск, Pracar, Wikimedia Commons.
543 views12:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 19:06:19
"Хто ж гэта пішчыць?", "Хто гэта не дае нам спаць?", "Якой птушкі гэта голас?". Мы атрымалі дзясяткі паведамленняў з запісамі голаса і такімі пытаннямі.

Таму наступны "народны" герой нашай рубрыкі #галасыптушак – подлетак вушатай савы.
Піск гэтай птушкі ты, напэўна, чуў_ла увечары ці ноччу ў парку, лесе.

Ва ўзросце каля 23 дзён птушаняты пакідаюць гняздо, амаль не ўмеючы лётаць. У гэты час яны яшчэ апрануты ва ўбранне з пуховых пёраў, але ўжо могуць перапырхваць з галінкі на галінку і нават пералятаць з дрэва на дрэва. Яшчэ два месяцы пасля пакідання гнязда вывадак можна выявіць па характэрным працяглым піску птушанят, якіх дакормліваюць бацькі.

У першай і другой дэкадах ліпеня савяняты ўжо пачынаюць пералятаць на значныя адлегласці.

Дзякуй за відэа @wildlife_bel.
885 views16:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 20:16:03
Гэта што, птушаня нейкай свойскай качкі прыбілася да вывадка качкі-крыжанкі (кряквы)?
Не, гэта таксама птушаня качкі-крыжанкі, толькі лейцыст. Што гэта значыць?

Афарбоўка апярэння ў птушак зазвычай строга адпавядае іх віду. Але прырода – вялікі фантазёр, часам яна падносіць нам сапраўдныя неспадзеўкі. Такія адхіленні ад тыповага фарбавання – аберацыі, што маюць спадчынны характар (мутацыі).

У адрозненне ад альбіносаў (калі пёры, вочы і скура цалкам пазбаўлены пігментацыі), у птушак-лейцыстаў выпрацоўваецца меланін, толькі не трапляе ў пёры (пры гэтым захоўваецца нармальны колер вачэй).

А ці трапляліся табе птушкі з такой незвычайнай афарбоўкай? Раскажы ў каментарах!

Фота: @ptu6ki.
526 views17:16
Адкрыць / каментаваць