Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 14

2022-04-23 21:34:29
Дзе жыве князёк – птушка 2022 года?

Князёк гняздуецца ў поймавых дубровах і чорнаалешніках. Увесну іх залівае паводка, і птушка адчувае сябе ў большай бяспецы: наземныя драпежнікі па вадзе не дабяруцца да гнязда.

У шлюбны перыяд самец стараецца паказаць сябе перад самкай: павольна лунае, пералятаючы з галінкі на галінку, старанна чысціць пёркі, падоўгу спявае. Самачка абірае самца, прымаючы ад яго паднашэнне – корм.

У сезон размнажэння ў красавіку-траўні белыя сініцы паводзяцца скрытна. Самка робіць гняздо ў дупле, якое высцілае травінкамі, мохам і поўсцю жывёл. Можа засяліцца ў штучным дамку-сінічніку ці шчыліне ў фундаменце хаты.

Палессе Беларусі і Украіны – заходняя мяжа арэала белай сініцы, прычым наша папуляцыя адасобленая ад асноўнага арэала. А на ўсход ад нас яна сустракаецца ажно да Японскага мора, але таксама спарадычна.

Такі цудоўны малюнак зрабіла Дар'я Кадыш. Дзякуй!
621 views18:34
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 19:46:19
Гэты цудоўны танцор – самец гогаля, так ён такуе, прыцягвае ўвагу самкі.

Гогаль выцягвае шыю, потым рэзка закідвае галаву назад на спіну і задзірае дзюбу да неба. Ну і адменны шык – перапончатымі лапамі малоціць ваду, выкідваючы фантан пырскаў.

Дзякуй за відэа Валеру Пясецкаму.
539 views16:46
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 11:30:15
22 красавіка святкуецца Дзень Зямлі. Да гэтага дня мы падрыхтавалі спіс месцаў, дзе можна атрымаць асалоду ад дзікай прыродай Беларусі і ўспомніць, што кожны з нас абавязаны сваім існаваннем нашай планеце, што мы павінны захоўваць яе і імкнуцца да гармоніі чалавека і прыроды.

Выбірай месца, куды выправішся ў выходныя:
Бярэзінскі запаведнік
Нацыянальны парк "Белавежская пушча"
Заказнік “Спораўскі”
Нацыянальны парк "Прыпяцкі"
Заказнік "Тураўскі луг"
Заказнік "Сярэдняя Прыпяць"
Заказнік “Налібоцкі”
Заказнік "Ельня"
Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”
Заказнік "Альманскія балоты"

Калі ў цябе не атрымліваецца паехаць у падарожжа, памятай, што нават у такім вялікім горадзе, як Мінск, можна дакрануцца да дзікай прыроды. Толькі ў Батанічным садзе і парку Чалюскінцаў можна ў розныя сезоны пабачыць больш за 60 відаў птушак. Таксама добра назіраць за птушкамі ў Драздах, Лошыцкім парку, на Чыжоўскім і Цнянскім вадасховішчах.

А можа, у цябе ёсць любімае месца, дзе ты назіраеш за дзікай прыродай?
503 views08:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 18:21:31
Ужо зусім хутка могілкі па ўсёй краіне патонуць у процьме пярэстых штучных кветак, якія наносяць шкоду прыродзе і небяспечныя для чалавека.

Штогод пасля святаў на палігоны цвёрдых камунальных адкідаў вывозяць каля 1 мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх разлажэння – ад ста да пяцісот гадоў.

Перапрацоўцы штучныя кветкі не паддаюцца: складана вызначыць тып пластыку для слушнага сартавання адкідаў і разабраць кветкі на асобныя часткі, зробленыя з розных матэрыялаў, якія трэба і ўтылізаваць па-рознаму.
Пры спальванні кветак у навакольнае асяроддзе могуць выдзяляцца цяжкія металы і дыяксіны.

Чым замяніць пластыкавыя кветкі?

Жывыя кветкі ў гаршках, мнагалетнікі, высаджаныя ў грунт, карлікавыя кусты. Можна пасадзіць цюльпаны, нарцысы, касачы (ирисы) – кветкі, якія не маюць патрэбы ў частым паліванні, ці кусты, напрыклад, барбарыс, ядловец (можжевельник), галоўнае – выбіраць непераборлівыя расліны.
888 views15:21
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 20:50:57
Вось і велікоднае яйка!

Сёння раніцай брэсцкая пустальга знесла першае яйка. А самец ужо пачаў яго грэць.

Пачынаецца самае цікавае! Назірай анлайн за жыццём сакалінай сям'і разам з намі тут: https://birdwatch.by/pustalga-brest2022.
817 views17:50
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 21:48:15
Другая палова красавіка – час, калі рэмезы пачынаюць будаваць гнёзды. Толькі паглядзі на гэтых умелых будаўнікоў!

Гняздо нагадвае рукавічку з недавязаным вялікім пальцам! Асноўным будаўнічым матэрыялам служаць раслінныя валокны, пух вербаў, рагозу.

Самец ладзіць гняздо на высокіх вербах, радзей на бярозах. Прымацоўвае яго да канца тонкай галінкі, якая звісае над вадой на вышыні 2-5 м, часта над зараснікамі трыснягу і рагозу.

Самка дапамагае закончыць гняздо і адкладае потым ад 5 да 8 яек. У старых гнёздах новыя кладкі рэмезы звычайна не робяць. Прыкладна праз 2 тыдні вылупляюцца птушаняты.

Дзякуй за фота @ptu6ki.
1.2K views18:48
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 16:06:15
Не палі траву!
І раскажы іншым, чаму нельга гэта рабіць.

Падчас палаў гінуць жывёлы, што жывуць у траве, у тым ліку птушаняты тых птушак, якія гняздуюцца на зямлі. Агонь можа дабірацца і да дуплаў з гнёздамі сініц, у тым ліку "чырванакніжнай" белай сініцы на Палессі – птушкі 2022 года.

Полымя можа разрасціся і ахапіць вялікія тэрыторыі, раскінуцца на сотні гектараў, асабліва на асушаных тарфяніках і парушаных балотах. Змены клімату таксама павялічваюць гэтую рызыку, бо зніжаюць узровень грунтавых вод. Такія пажары патушыць вельмі складана. Дык не трэба іх ствараць.

Пажар у раёне рэспубліканскага заказніка “Сярэдняя Прыпяць” у пачатку красавіка 2020 г. Фота Паўла Пінчука.
2.0K views13:06
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 10:33:49
Хутка пачнецца штогадовы маніторынг звычайных відаў птушак. Далучайся да ўдзелу і ты!

Маніторынг вельмі важны для разумення, як змяняецца колькасць палявых і лясных відаў птушак Беларусі.

Трэба будзе праводзіць улікі двойчы на год – у траўні і ў чэрвені – на квадраце памерам 1 на 1 км па адных і тых жа маршрутах. Гэта не складана, дастаткова ведаць простыя віды птушак.

Каб удзельнічаць у агульнаеўрапейскай "Праграме маніторынгу звычайных відаў птушак", пішы на пошту levysemion@gmail.com, а таксама далучайся да групы аднадумцаў у групе на Фэйсбуку https://www.facebook.com/groups/475869093554035.

Лугавы ерчык (луговой чекан) – адзін з ключавых відаў для палявога маніторынгу. Дзякуй за фота t.me/ptu6ki.
1.3K views07:33
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 19:52:59
Птушаняты-подлеткі соў ужо пачалі пакідаць гнёзды. Людзі знаходзяць на зямлі і ў траве птушанят і па няведанні, жадаючы дапамагчы, забіраюць іх дадому. Так рабіць нельга!

Калі птушаня сядзіць на зямлі, гэта не значыць, што яно траўмаванае або пакінутае бацькамі. Яны трэніруюцца і вучацца лётаць, а бацькі знаходзяцца побач, на гнездавым участку, і прыглядаюць за імі ды кормяць. Таму забіраць ці пераносіць птушанят у іншае месца ("ратаваць") нельга: ты не паклапоцішся пра іх лепш за бацькоў! Таксама не спрабуй пакарміць птушку.

Калі ж ты ўбачыш траўмаваную птушку (напрыклад, яна цягне крыло, кульгае, ці закідвае галаву), то можна звярнуцца па дапамогу ветэрынара або валанцёраў https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/paranenyya-ptushki.

Подлетак вушатай савы, фота Караліны Князьковай.
1.6K views16:52
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 11:17:21
Кігікаўка, швораб, весялец, валяваха, аўдот, чубар – гэта ўсё назвы птушак, народныя скарбы, старанна сабраныя навукоўцамі ў шматлікіх атласах гаворак і дыялектных слоўніках.

@onlinerby зрабіў цудоўныя карты https://people.onliner.by/2022/04/11/gavorki-3, на якіх можна пабачыць, як называюць птушак у розных кутках Беларусі. Глядзі, якія цікавыя назвы!

А якія з гэтых назваў ужываюцца ў тваёй мясцовасці?
1.6K views08:17
Адкрыць / каментаваць