Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-06-22 21:15:13
Лета ў некалькіх фотаздымках.
Жоўтая пліска (жёлтая трясогузка) і макі.
Нават не ведаем, якое фота найлепшае... 1, 2, 3, 4? Ты як лічыш?

Аўтар фотаздымкаў – Іна Шкурко.
685 views18:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 19:54:19
Нацпарк “Прыпяцкі” падрыхтаваў 250 новых “кватэр” для птушкі 2022 года – князька, самай рэдкай сініцы Беларусі.

З жытлом у князькоў ёсць праблемы: знікненне поймавых дуброў, знішчэнне вялікіх вербаў, палы травы, калі агонь можа перакідацца на дрэвы з дупламі, дзе робяць гнёзды гэтыя птушкі. Таму развешванне сінічнікаў – важны спосаб ім дапамагчы.

110 з іх развесілі ў гэтым сезоне, цяпер спецыялісты нацпарку правяраюць, ці засяліўся хто-небудзь у сінічнікі. Так, сёлета каля вёскі Крэмнае князькі пабудавалі ў адным з іх гняздо. Арнітолагі акальцавалі дарослых птушак і 11 птушанят: гэта, магчыма, дазволіць атрымаць новыя навуковыя дадзеныя.

На гэты момант гэта адзіны дамок, які занялі белыя сініцы, але праверка сінічнікаў яшчэ не завершана. З некаторых птушаняты ўжо вылецелі і дакладна нельга сказаць, чыё гняздо там было.

Каля паловы домікаў абжылі іншыя навасёлы: сінія сініцы, у нейкія дамкі ўмудрыліся ўціснуцца вялікія сініцы ды пярэстыя валасяніцы.

Фота: Андрэй Шэўчык, Павел Пінчук.
588 views16:54
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 12:16:09
Апоўдні 20 чэрвеня 1922 года ў Лондане сабралася група людзей, захопленых птушкамі. Гэта стала пачаткам вялікай справы: яны заснавалі Міжнародную раду па ахове птушак (ICBP) – цяпер – BirdLife International.

З той пары пройдзены доўгі шлях. 117 партнёраў BirdLife цяпер працуюць разам, каб абараніць птушак і іх месцы пражывання на ўсіх кантынентах. Актыўныя абаронцы прыроды, якіх калісьці было некалькі дзясяткаў, цяпер вылічаюцца мільёнамі, і ў адных толькі арганізацый-партнёраў BirdLife – дзесяць мільёнаў прыхільнікаў.

Віншуем BirdLife International з 100-годдзем і расказваем пра галоўныя вехі гісторыі і дасягненні за гэтыя гады: https://ptushki.org/news/717745.html.
767 views09:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 20:12:12
Пакуль некаторыя вядуць барацьбу з дзьмухаўцамі – маўляў, пустазеллю на газонах не месца – ты толькі паглядзі, з якім задавальненнем канаплянкі і чорнагаловыя шчыглы ласуюцца насеннем дзьмухаўца.

Дзьмухаўцы не толькі прыгожыя кветкі, але і патрэбныя птушкам, для многіх з якіх яны – асноўны корм. Берасцянкі, шчыглы, зелянушкі, канаплянкі, вераб’і – аматары такой ежы. Гэтая крыніца ежы важная і для птушанят. А яшчэ дзьмухаўцы – нектараносы, важныя для пчол, матылькоў і жукоў.

Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
286 views17:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 19:39:42
Сённяшняя гераіня рубрыкі #галасыптушак – перапёлка (перепел).

Гэта птушка, якую вельмі цяжка ўбачыць, яна вядзе наземны лад жыцця, хаваючыся ў траве ці пасевах, узлятае выключна рэдка і вельмi добра затойваецца.

Але яе голас можна пачуць, шпацыруючы ўздоўж паплавоў ці палёў з траўня па ліпень.
У самца моцнае "пiт-пi-лiт". Лёгка запомніць – голас падобны да "спаць-пара, спаць-пара".

Цікава, што перапёлка не буйнейшая за дразда, але мае больш шчыльны целасклад і скарочаны хвост, якія надаюць ёй тыповае "курынае" аблічча.

Фота: christoph_moning, Wikimedia Commons.
752 views16:39
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 18:19:53
Гэтыя маленькія "дыназаўры" – птушаняты балотнага луня.

У першыя 11-16 дзён пасля вылуплення птушанят самка не пакідае гнязда – неадлучна грэе і ахоўвае малых. Таму пакуль усё харчаванне залежыць ад самца.

Балотныя луні – драпежнікі, харчуюцца дробнымі грызунамі, птушкамі, жабамі, могуць спусташаць гнёзды.
Але ў гэты раз паляванне самцу не ўдалося. Карміць дзяцей даводзіцца тухлай рыбай, якую ён сабраў з паверхні сажалкі рыбгаса (злева на 1 фота).

Калі птушаняты пачынаюць апервацца, па здабычу ўжо лётае і самка. Спадзяёмся, птушанят чакаюць больш смачныя абеды.

Фота: BirdLife International; Telegram-канал @ptu6ki.
499 views15:19
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 21:43:30
А мы нагадваем – калі ты знойдзеш на зямлі або ў траве птушаня-подлетка, не забірай яго дадому. З ім усё ў парадку, ён выскачыў са свайго гнязда і вучыцца лётаць.

Вось бацькі пярэстай валасяніцы (мухоловки-пеструшки) паблізу ловяць насякомых і кормяць 4 подлеткаў, якія пакуль што нічога не ўмеюць, акрамя як пікаць, чысціць пёркі і пералятаць на некалькі метраў.

Чытай падрабязную памятку пра подлеткаў і дзяліся ёй з сябрамі: https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/shto-rabits-kali-vy-znajshli-ptushanya.

Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
613 views18:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 10:49:46
Балотная чарапаха – адзін з самых старажытных відаў беларускай фаўны. Да маштабнай меліярацыі Палесся балотная чарапаха была шырока распаўсюджана. Сёння яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У траўні-ліпені самкі адкладваюць яйкі. Але большасць свежых кладак знішчаюць лісы, бадзяжныя сабакі і іншыя драпежнікі.

Як уратаваць балотных чарапах?
Валанцёры ў Брэсцскай вобласці накрываюць кладкі металічнымі сеткамі: малым чарапашанятам пасля вылуплення лёгка выбрацца вонкі, а вось драпежнікам раскапаць кладку практычна немагчыма.

Фота: Аляксандр Сербун, Яўген Місіюк, Аляксандр Мініч.
908 views07:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 18:35:33
Некаторыя віды птушак звонку вельмі падобныя, а колькі скрытных птушак, якіх лягчэй пачуць, чым убачыць! Іх голас – добрая падказка, каб вызначыць від. Таму мы пачынаем новую рубрыку #галасыптушак!

Запамінай галасы, каб сярод агульнага птушынага гоману пазнаваць хаця б некаторых знаёмых птушак.

Беларускі "папугайчык" – чаромашнік (чечевица). На вочы гэтыя прыгажуны трапляюцца рэдка, бо хаваюцца ў густым лісці кустоў, лазняку каля вады. Але часта выдаюць сябе гучным і меладычным свістам (часцей за ўсё з вершаліны куста), які складаецца з чатырох альбо пяці флейтавых гукаў "чі-ві-чю-ві-чю", "ві-чі-вi-чі-вічю", падобным да фразы "Витю видел?".

А табе даводзілася чуць чысты і прыгожы спеў гэтай птушкі?
1.0K views15:35
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 12:49:56
Прывітанне!
Вялікі дзяцел зычыць табе добрага настрою і прадуктыўнага працоўнага тыдня!

Фота: Кацярына Фацеева.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі і іншымі птушкарамі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату t.me/ptushkafota.
695 views09:49
Адкрыць / каментаваць