Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-06-04 17:40:27
Дзівосная прырода!
Язык дзятлаў незвычайна доўгі, рагавы кончык вельмі востры і мае накіраваныя назад зубчыкі, як у рыбацкага кручка, – яны добра відаць на фота.

Дзятлы запускаюць свой доўгі язык у хады, якія казуркі пратачылі ў дрэве, і там карыстаюцца ім як кручком. Дзякуючы гэтым зубчыкам зачэпленая языком дзятла казурка не можа саскочыць, і птушка лёгка выцягвае яе з самага зацішнага сховішча.

Таксама язык дзятлаў пакрыты вельмі ліпкай слінай, што дазваляе ім з поспехам лавіць мурашак.

Сірыйскі дзяцел (сирийский дятел) на Тураўскай станцыі кальцавання.
488 views14:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 18:58:21
Апошнія вядомыя калоніі рабога сусліка ў Беларусі перададзены пад ахову!

Гэта дзве невялікія калоніі каля вёскі Цагельня (Нясвіжскі раён), а таксама другая па колькасці звяркоў у Беларусі калонія каля вёскі Сейлавічы. Акрамя гэтага, пад ахову ўзяты яшчэ 15,1 га асноўнай калоніі каля вёскі Юшавічы, якія заставаліся па-за аховай. Зараз у Юшавічах будзе ахоўвацца 96,8 га.

На сённяшні дзень мы маем шэсць перададзеных пад ахову калоній, якія знаходзяцца ў Нясвіжскім і Капыльскім раёнах, плошчай 138,94 га, – паведаміў эксперт Юрый Янкевіч, удзельнік экспедыцый па пошуку рабога сусліка. – Па выніках нашых улікаў, праведзеных ва ўсіх вядомых жылых калоніях, колькаснасць сусліка складае каля 5000 звяркоў.

Улічваючы, што палова калоній знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, неабходна распрацоўка дадатковых мер па іх умацаванні, і перадача ўсіх калоній пад ахову дае надзею, што папуляцыя рабога сусліка ў Беларусі будзе ўратавана.

Фота: BirdLife International.
619 views15:58
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 11:51:33
У каго лета, а ў каго восеньская міграцыя!

Кулік-случок (травник) ужо выпраўляецца на месцы зімоўкі: на Тураўскай станцыі кальцавання за апошні тыдзень іх адлавілі столькі ж, як за два папярэднія месяцы!
Зараз Беларусь пакідаюць дарослыя птушкі, а праз месяц паляцяць і маладыя.

Фактычна кулікі-случкі прылятаюць да нас на месцы гнездавання толькі на тры месяцы, а большую частку года праводзяць у Грэцыі і Ізраілі.
А ўжо хутка, у пачатку чэрвеня, выправяцца на зімоўку кулікі-цекуны (фифи).

Фота: Andreas Trepte, Wikimedia Commons.
754 views08:51
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 10:45:33
Вялікія коўры (большие поганки) ўжо катаюць сваіх малянят.

Звычайна ў кладцы 4-5 яек, радзей 3 ці 7. Птушаняты вылупляюцца на 27-28-ы дзень, яны ўжо апушаныя і могуць плаваць.

Як толькі вылупіліся, абсохшы, залазяць на спіну да аднаго з бацькоў, які наседжвае кладку, і закопваюцца ў пёры. Такім жа чынам маленькія птушаняты падарожнічаюць і па вадаёме. Робяць гэта яны нават тады, калі дасягаюць паловы росту дарослай птушкі.

Першыя дзесяць тыдняў яны самі не могуць здабываць корм. Іх кормяць бацькі спачатку казуркамі, а потым рыбай. У гэты час на вадаёме пастаянна чуваць піск птушанят, якія выпрошваюць ежу ў дарослых птушак.

Птушаняты добра плаваюць, але растуць павольна і доўга трымаюцца пры бацьках. Калі ў вывадку адно птушаня, то з ім застаецца толькі адзін з бацькоў. Калі птушанят больш, то праз 1-1,5 месяца вывадак падзяляецца, і кожны з бацькоў водзіць уласную групу. #птушыныяцікавосткі

Дзякуй за фота @ptu6ki.
977 views07:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 22:20:47
У Беларусі выйшлі новыя птушыныя маркі!

Героямі сталі:
Жоўтагаловы дзяцел
(трехпалый дятел) – адзін з самых дробных нашых дзятлаў. Уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

Круцігалоўка (вертишейка) атрымала назву за звычку падчас небяспекі імітаваць паводзіны змяі: шыпець, выцягваць шыю і круціць галавой. Гэта наш адзіны дзяцел, які не адлятае на зімоўку.

Малы дзяцел (малый дятел) адметны памерам: ён крыху большы за вераб’я.

Сярэдні дзяцел (средний дятел), якому для жыцця патрэбныя лісцевыя пароды дрэў. Можа гнездаваць у гарадскіх парках.

Сівая жаўна (седой дятел) атрымала назву дзякуючы шэрай афарбоўцы галавы. Сівую жаўну можна ўбачыць у вёсках, размешчаных недалёка ад лісцевага ці змяшанага лесу, там яна корміцца ў садах.

Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская.

Ляпі на паштоўку новенькую марку з адным з дзятлаў і дасылай сябрам!
492 views19:20
Адкрыць / каментаваць
2022-05-30 18:23:09
На першым гняздзе птушаняты актыўныя, добра відаць, што іх 5. Яны ўжо заўважна падраслі і самка не можа ўсіх загнаць пад сябе, калі абагравае.

На другім гняздзе сітуацыя не такая добрая: самец часта прылятае без здабычы, самцы не хапае ежы, і яна самастойна лётае паляваць. У гэты час самец падмяняе яе на кладцы.

Учора за 12 гадзін самец двойчы прылятаў на гняздо і абодва разы пусты. Самка лятала кожны раз паляваць сама прыкладна на гадзіну, але першы раз ён яе не дачакаўся, і яйкі былі без абагрэву і нагляду бацькоў каля 40 хвілін.

Тое, што самец не корміць самку ў перыяд інкубацыі – яшчэ не самая вялікая праблема з магчымых. Бо птушанят у яйках трэба абаграваць, але не трэба карміць. Калі гэтак жа будзе працягвацца пасля вылуплення птушанят, яны паступова загінуць ад голаду, а калі самка будзе паляваць сама – яшчэ і ад холаду. Але паглядзім, што будзе далей.

Працягвай назіраць разам з намі за дзвюма сем'ямі пустэльг у Брэсце birdwatch.by/pustalga-brest2022.
820 views15:23
Адкрыць / каментаваць
2022-05-30 13:45:16
Птушаняты чорнай жаўны – самага вялікага беларускага дзятла.

Патомства выкормліваюць абодва бацькі, прыносяць ім буйныя камякі корму, якія практычна цалкам складаюцца з мурашак і іх кукалак.

Птушаняты пакідаюць гняздо праз 24–28 дзён пасля вылуплення, перад гэтым птушаняты падоўгу высоўваюцца з дупла і крычаць. Дарослыя птушкі, наадварот, каля гнязда паводзяць сябе ціха.

Вывадак трымаецца на ўчастку бацькоў, але пад канец лета рассейваецца.

Фота: Кацярына Хведанцэвіч, Брэст.
975 views10:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-28 17:14:04
"Ну што, ізноў вы? Ізноў на камеру спяваць?
Ну добра, так і быць, зараз заспяваю!
"

Самцы жоўтай пліскі (желтой трясогузки) спяваюць на кустах, высокіх травінках ці ў палёце. Пры гэтым для падтрымання раўнавагі на вяршынях высокіх раслін яны нярэдка шырока раскрываюць хвост.

Гэтую яркую птушку можна сустрэць на лугах, адкрытых рачных поймах, травяных палях, дзе яна ласуецца насякомымі.

Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
837 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 19:40:05
Спеваком № 1 сярод нашых птушак людзі лічаць салаўя. Але ў Беларусі ёсць невялічкая птушка, леска-чорнагалоўка (черноголовая славка), якую некаторыя знаўцы лічаць спеваком № 2!

Песня лескі-чорнагалоўкі прыгожая і даволі гучная, складаная, непаўторная, практычна без паўз, складаецца з серыі доўгіх пералівістых строф, у пачатку ціхіх, затым гучных флейтавых гукаў, добра запамінаецца. Яе пачатак можа гучаць як ціхае мармытанне.

Спявае галоўным чынам удзень, пачуць яе можна аж да канца ліпеня. Шукай леску-чорнагалоўку ў лясах і месцах з густымі зарасцямі кустоў.

Выпраўляйся на прагулку, каб паслухаць гэты чароўны спеў. Але перад гэтым паслухай запіс https://ptushki.org/bird/257.html, каб дакладна яе пазнаць.
Яшчэ вызначыць спевака табе можа дапамагчы мабільны дадатак BirdNET.

А якіх птушак ты лічыш спевакамі № 1 і № 2?

Фота: Вікторыя Кірылава.
675 views16:40
Адкрыць / каментаваць
2022-05-26 14:53:04
Вялікі дзяцел пазіруе ў чаромсе і як бы пытае, ці падабаецца нам яго прычоска. Як табе?

Фота: Іна Шкурко, Бараўляны.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.
651 views11:53
Адкрыць / каментаваць