Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 15

2022-04-14 21:15:23
Вось у што ператвараюцца гэтыя коцікі на галінках!

Цела сініцы-апалоніка ў даўжыню ўсяго 6-7 см, затое які хвост! Ён складаецца з некалькіх пёраў і мае даўжыню 8-11 см. Таму ў профіль птушка выглядае як сапраўдны апалонік!

Дзякуй за цудоўныя фота Сяргею Марынічу.
1.6K views18:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 16:19:30
Амаль усе вялікія арляцы, пазначаныя ў Беларусі перадатчыкамі, павярталіся дадому.

Першымі прыляцелі птушкі, што зімавалі на Балканах, – спачатку самцы, потым самкі. Выключэннем, як і ў мінулыя гады, сталі Лана і Дзяніса, якія доўга не спяшаліся пакідаць свой грэцкі вырай.

Афрыканскія зімоўшчыкі прыляцелі даволі позна, у красавіку. Двое самцоў яшчэ знаходзяцца ў дарозе – Дзімон у Румыніі, а Велута нават у Турцыі. Апошняму спатрэбіцца не менш за тыдзень, каб дабрацца да Беларусі. Гэта азначае амаль гарантаваную адсутнасць ці непаспяховае размнажэнне для такіх марудных птушак у гэтым годзе.

Па трэках арляцоў ужо добра відаць, што амаль палова з іх кінула леташнія гнёзды і пачала будаваць новыя. Чаму так здарылася, арнітолагі паспрабуюць даведацца цягам летняга сезона. Таксама вельмі цікава будзе назіраць за паводзінамі Дзімона, якога летась выгналі з гнязда, ці за Элені, якая за два апошнія гады страціла двух самцоў.

Фота: Thomas Krumenacker.
1.5K views13:19
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 18:05:08
Нялёгка птушкам выцягнуць смачнае з-пад зямлі!

Некаторыя чайкі і кулікі часам выманьваюць земляных чарвякоў, тупаючы нагамі і імітуючы падзенне кропель дажджу. Глядзі відэа



Дажджавыя чарвякі – вельмі важная частка любых экасістэм. Іх ядуць практычна ўсе: краты, вожыкі, мядзведзі і нават некаторыя совы. І нездарма: у чарвяках шмат бялкоў.

Чым яшчэ карысныя чарвякі для экасістэм?
Яны:
насычаюць глебу кіслародам, што важна для іншых падземных арганізмаў, у тым ліку аэробных бактэрый;
рыхляць глебу, і ў выніку туды лягчэй трапіць вадзе і іншым арганізмам, лягчэй прарастаць караням раслін;
зацягваюць з паверхні апалае лісце, паглынаюць арганічныя рэшткі, раскладаюць іх, і такім чынам узбагачаюць глебу рэчывамі, якія могуць быць засвоены раслінамі.

Даследаванні паказалі, што змены клімату і ў экасістэмах моцна адбіваюцца на колькасці чарвякоў.
Дапамажы чарвякам, якія падчас дажджу трапілі на асфальт, дасягнуць зямлі.

Фота: Алена Белка, @ptushkafota.
1.5K views15:05
Адкрыць / каментаваць
2022-04-12 21:48:32
Птушка з надзвычай прыгожым апярэннем – кралька (варакушка) ужо вярнулася ў Беларусь!

Кралька – найбліжэйшы сваяк салаўя. Спеў кралькі таксама прыгожы, гучны, уключае ў сябе свісты, ціўканне і пстрыканне, мноства пазычаных у іншых птушак гукаў.

Самцы цяпер спяваюць на вяршынях кустоў ці дрэваў. Шукай іх у хмызняку па берагах вадаёмаў.

А ты ўжо бачыў_ла гэтую прыгажуню сёлета?

Фотаздымкі зрабіў Віталь Некрашэвіч у Брэсце.
1.6K views18:48
Адкрыць / каментаваць
2022-04-12 11:46:33
Перазімавалі!
Цэнтр рэабілітацыі рукакрылых "Кажанаполіс" выпусціў на волю 25 кажаноў, якія зімавалі ў спецыяльным халадзільніку ў спальных мяшэчках. Усіх гэтых кажаноў выратавалі людзі: абуджаныя пасярод спячкі, звяркі б не выжылі ў маразы без корму.

Гэта ўжо чацвёрты сезон працы "кажанячага санаторыя". Гэтай зімой тут адпачывалі познія і двухколерныя кажаны, рудыя вячэрніцы і нават "чырванакніжны" паўночны кажанок – сапраўдны прыгажун з кудлатай шакаладна-залацістай поўсцю. Гэта адзіны від рукакрылых, які камфортна жыве за паўночным палярным кругам!

Помні: кажаны – бяскрыўдныя і неагрэсіўныя жывёлы, але, на жаль, яны цярпяць ад многіх стэрэатыпаў. Усе віды рукакрылых у Беларусі знаходзяцца пад строгай аховай. Не крыўдзі і не бойся іх!

Фота: Сяргей Аднавал.
1.6K views08:46
Адкрыць / каментаваць