Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-06-12 20:49:14
Цікавостка з сэксуальнага жыцця белых буслоў!

Буслы яднаюцца ў пары прыблізна за 30 дзён да адкладкі яек. За гэты час партнёры капулююць у сярэднім каля 160 разоў! Хоць самкі часта застаюцца ў гняздзе адны, асабліва непасрэдна перад адкладкай яек, пазапартнёрская капуляцыя (ці, іншымі словамі, здрада) адбываецца вельмі рэдка і толькі ў выпадку маладых сямейных пар.

Адкуль жа такая высокая сэксуальная актыўнасць у буслоў?
Не да канца вядома, але ёсць здагадка, што самцы такім чынам дэманструюць сваю фізічную форму. Пэўным пацверджаннем гэтай гіпотэзы можа быць той факт, што бацькі, якія часцей капулявалі са сваімі партнёркамі, потым больш актыўна кармілі сваіх птушанят. #птушыныяцікавосткі

Тэкст: Adam Zbyryt, https://www.facebook.com/Adam-Zbyryt-Cz%C5%82owiek-z-Puszczy-109952661725081.
866 views17:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 21:15:29
Якая ж неверагодная фота-серыя ад Сяргея Зуёнка!

Можна добра разгледзець яркіх шчурак-пчалаедак (золотистых щурок) у бандыцкіх чорных павязках на вачах і іх абеды!

Як можна зразумець па назве птушак, яны любяць паласавацца пчоламі. Але ж калі з пчоламі не вельмі, дык любая казурка будзе даспадобы, галоўнае, каб лётала і памерам, пажадана, была паболей! Матылі, стракозы, нават зладзюга шэршань – усё падыдзе да стала птушанятам.
554 views18:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 13:02:55
Шмат хто дбае пра кармушкі, аднак мала хто ўзгадвае, наколькі важны для птушак сталы доступ да чыстай вады.

У гарачае, сухое надвор’е не забывай пра птушак – зрабі для іх паілку ці купальню!

Некалькі важных парад:
Канструкцыя павінна быць простай і трывалай, але ў той жа час досыць лёгкай, каб яе можна было лёгка чысціць і напаўняць.

Ванна павінна мець неглыбокія нахільныя бакі з неглыбокім падыходам да вады.

Для таго, каб розныя віды птушак маглі карыстацца ваннай, забяспеч такі нахіл, пры якім вада мае глыбіню ад 2,5 да 10 см.

Для ўстойлівасці можна пакласці камень пасярэдзіне.

Важна правільна размясціць ванну: птушкі будуць карыстацца ёй толькі тады, калі будуць адчуваць сябе ў бяспецы. Упэўніся, што размяшчэнне ванны забяспечвае добрую бачнасць для птушак падчас купання. Разам з тым варта мець паблізу кусты ці дрэвы, дзе яны пры патрэбе могуць схавацца.

Варыянты паілак/купальняў ад нашых падпісантаў ptushki.org/news/705171.html
921 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 20:57:57
Пачатак лета – час птушанят! Але часта яны зусім не падобныя да сваіх бацькоў.

Зможаш каго-небудзь пазнаць? Пішы адказы ў каментары!

А можа, у цябе ёсць фотазагадкі з птушанятамі? Таксама дасылай у каментары, будзем вызначаць!

Фота: Іна Шкурко, Аляксей Вайцянкоў, @ptu6ki, Віктар Рындзевіч, Юлія Алтунюва, Ліза Лёўкіна.

Нагадваем: не чапай птушанят-подлеткаў, якія выскачылі з гнязда. Яны вучацца лётаць, за імі прыглядваюць бацькі. Ім не трэба твая дамога.
349 views17:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 12:18:55
10 птушак, якіх трэба знайсці, пакуль яны зусім не зніклі з твару Зямлі.

Глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый BirdLife International запусціла ініцыятыву "Пошук страчаных птушак".

Даведайся больш пра гэтых загадкавых птушак з разных куткоў планеты, і далучайся да пошуку!
https://ptushki.org/news/717634.html
672 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 14:59:21
Як там брэсцкія сокалы?

На першым гняздзе птушаняты хутка растуць і ўжо трэніруюць не толькі крылцы, але і ногі – бегаюць па ўсёй нішы і хапаюць выплюйкі, і дзюбу – разрываюць іх на кавалачкі. Таму ўбачыць адначасова ўсіх пяцёх у кадры зараз нялёгка.

Самка працягвае ўважліва і справядліва дзяліць здабычу на ўсіх, але рабіць гэта ёй усё складаней – птушаняты хочуць адразу шмат і каб самастойна праглынаць усё. Цікава, што і самец на першым гняздзе таксама корміць птушанят!

На другім гняздзе сёння вылупілася апошняе, пятае птушаня.

Самец зусім перастаў прылятаць на гняздо, таму самка засталася адна з птушанятамі.

Але якая яна зацятая! Не здаецца нават падчас сапраўдных выпрабаванняў. Яна адлятае на паляванне на 20-40 хвілін. Учора зноў адлятала чатыры разы і штораз вярталася з палёўкамі!

Працягвай назіраць разам з намі за дзвюма сем'ямі пустэльг у Брэсце birdwatch.by/pustalga-brest2022.
1.0K views11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 11:25:12
7 чэрвеня – Сусветны дзень свіргуля (стрижа). Шмат каму знаёмы яго пранізлівы крык – знак прыходу лета.

Стыхія свіргуля – паветра: у палёце яны не толькі ловяць насякомых, але і спяць, і нават любяцца. Калі ж птушка апынаецца на зямлі, ёй цяжка адштурхнуцца і ўзляцець.

Як дапамагчы свіргулю (стрижу), які ўпаў?
Захавай сабе гэтую памятку https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/vy-nashli-strizha-chto-delat, каб ведаць, што рабіць, калі знойдзеш свіргуля на зямлі.

Фота: Мікалай Варабей.
577 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 11:16:37 Калі птушаня ўжо цалкам у пер’ях, то павінна ўмець лётаць, але з зямлі яму ўзляцець складаней, чым з вышыні. Акуратна вазьмі птушку аберуч, прыціскаючы ёй крылы, і падсадзі на навес над пад’ездам, дах гаража ці любога будынка паблізу з плоскім дахам.

Дарослыя птушкі выдатна бачаць сваіх птушанят зверху, знойдуць іх і будуць дакормліваць найбліжэйшыя тыдні. А каб бацькі не забывалі свае абавязкі, маладыя птушкі сочаць за небам і крыкамі прыцягваюць да сябе ўвагу.

Калі птушаня яшчэ ў пуху, то па магчымасці яго трэба як мага хутчэй вярнуць у гняздо. Удакладні ў людзей з апошняга паверху або ў камунальнай службы, як атрымаць доступ да ніш на апошніх паверхах будынка, адкуль, меркавана, выпала птушаня.

Параненай птушцы трэба дапамога спецыялістаў https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/paranenyya-ptushki. Гэты від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, і вымаць яго з дзікай прыроды (нават каб дапамагчы) без дазволу забаронена. Паводле заканадаўства спачатку трэба звярнуцца ў раённую ці гарадскую інспекцыю, Мінскі камітэт Мінпрыроды. Спецыяліст падкажа, што рабіць далей.

Сокала нельга саджаць у клетку, бо ён абламае пер’е аб пруты. Яго трэба змясціць часова ў каробку, якую на час ператрымкі паставіць у зацішнае зацененае месца.

Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі!

Фота: Miroslav.vajdic, Wikimedia Commons.
805 viewsedited  08:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 11:16:18
Увага! У сокалаў птушаняты ўжо вылятаюць з гнёзд, каб пачаць дарослае жыццё. Часам сакаляняты выпадаюць з гнёзд падчас гульні або іх саштурхоўваюць старэйшыя браты ці сёстры.

Шмат людзей знаходзяць сакалянят на зямлі ці на балконе. На зямлі яны могуць стаць ахвярай катоў і сабак, трапіць пад колы машын.

Што рабіць, убачыўшы птушаня сокала-пустальгі на зямлі?
787 views08:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-05 10:33:23
Сёння Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя.

Калі ты любіш фатаграфаваць прыроду, якая нас атачае, да канца ліпеня ўдзельнічай у конкурсе "Вікі любіць Зямлю"!

Прымаюцца здымкі помнікаў прыроды, прыродных запаведнікаў, нацыянальных паркаў і іншых ахоўных прыродных тэрыторый, а таксама маляўнічых краявідаў і адметных садоў.

Сёлета міжнародныя пераможныя здымкі будуць абраны ў дзвюх катэгорыях: краявіды (у тым ліку асобныя дрэвы, калі яны маюць статус помнікаў прыроды) і макра або набліжэнне (жывёлы, расліны і грыбы):

міжнароднае журы адбярэ да 20 здымкаў, з якіх да 10 у кожнай катэгорыі;
на мясцовым узроўні будзе да 15 пераможцаў, з іх да 10 у кожнай катэгорыі.

Правілы конкурсу ў Беларусі чытай на сайце Вікімедыі https://commons.wikimedia.org/wiki/Commons:Wiki_Loves_Earth_2022_in_Belarus?uselang=be-tarask.

Фота: Вольга Блажэвіч.
811 views07:33
Адкрыць / каментаваць