Get Mystery Box with random crypto!

Дзікая прырода побач

Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач Д
Лагатып тэлеграм-канала wildlifebelarus — Дзікая прырода побач
Адрас канала: @wildlifebelarus
Катэгорыі: Жывёлы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.07K
Апісанне з канала

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🐦 Назіранне за птушкамі
🦊 Цікавосткі пра дзікую прыроду
🌱 Прыродаахоўныя навіны
🙌🏻 Карысныя парады
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-07-02 10:57:41
Думаем, ты заўважаў_ла, што большасць птушак для таго, каб напіцца, павінны акунаць дзюбу ў ваду і закідваць галаву, каб ваду праглынуць. А вось галубы, напрыклад, здольныя піць бесперапынку, апусціўшы дзюбу ў ваду.

Але на фота відовішча, якое сапраўды ўражвае!
Ластаўкі і свіргулі, якія большасць часу праводзяць у паветры і кормяцца ў палёце, здольныя спікіраваць і набраць поўную дзюбу вады ў палёце.
#птушыныяцікавосткі

Гарадская ластаўка, аўтар – Мікалай Варабей.
1.2K views07:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 11:42:11 Не пакідай смецця. Усё, прывезенае ці прынесенае з сабой, забяры назад.

Не прыкормлівай дзікіх жывёл. Яны могуць прывыкнуць да гэтага, будуць выпрошваць ежу ў іншых турыстаў. У жывёл можа знікнуць страх перад чалавекам, а гэта можа быць небяспечна для абодвух бакоў.

Не забірай нічога з прыроды. На памяць табе застануцца ўражанні і фотаздымкі.

Беражы расліннасць. Не зрывай кветкі, не ламай кусты, не ссякай дрэвы падчас адпачынку на прыродзе.

Падтрымай мясцовы бізнес. Наведай кафэ, спыніся ў аграсядзібе, купі сувеніры ў рамеснікаў. Калі захаванне прыроды будзе выгадным для мясцовых людзей, то яны будуць дбаць пра яго. Але сачы, каб сувеніры не былі зроблены з частак жывёл ці рэдкіх раслін.

Выконвай гэтыя простыя парады, і сваім адпачынкам ты дапаможаш дзікай прыродзе захавацца.

Фота: Ігар Клінцоў, Паліна Русаковіч, Міхаіл Капычка.
1.4K viewsedited  08:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 11:42:02
Найлепшы адпачынак – на прыродзе: яна і супакоіць, і натхніць, і ўразіць. Галоўнае – дбаць пра яе ў сваіх вандроўках, каб яна магла і далей квітнець.

Як турысту не нашкодзіць дзікай прыродзе і падтрымаць яе?

Выбірай гідаў, якія падтрымліваюць прынцыпы адказнага турызму. Яны дапамогуць табе ненаўмысна не нашкодзіць прыродзе.

Паводзься ціха і спакойна, не слухай гучную музыку, каб не напалохаць жывёл. Гэта пазбавіць іх лішняга стрэсу, а ў цябе будзе болей шанцаў пачуць, убачыць і сфатаграфаваць іх.

Гуляючы па асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, трымайся сцяжыны/дарогі. Не збочвай з іх: так ты парушыш наземнае покрыва, а баланс такіх тэрыторый вельмі крохкі і цяжка аднаўляецца. Тое ж датычыць і машын ды квадрацыклаў: не з’язджай з дарог.

Не палі вогнішчаў. Агонь – гэта заўсёды рызыка пажару. Калі без вогнішча ніяк не абысціся, распальвай яго толькі ў адведзеным для гэтага месцы і перад сном ці адыходам дбайна яго патушы і пераканайся, што ўсе вугельчыкі пагаслі.
1.2K views08:42
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 18:16:38
"Прывітанне, ёсць хвілінка паразмаўляць пра птушак?"

У "чырванакніжных" сокалаў-пустэльг птушаняты вылятаюць з гнёзд і пачынаюць дарослае жыццё. Шмат людзей знаходзяць сакалянят. На зямлі яны могуць стаць ахвярай катоў і сабак, трапіць пад колы машын.

Бачыш птушаня пустальгі на зямлі? Расказваем, як дапамагчы.
https://ptushki.org/news/705083.html
1.2K views15:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-29 16:49:24
Здаецца, мы ведаем, кім хоча стаць гэта птушаня вялікай сініцы, калі вырасце – оперным спеваком!

А каб усё атрымалася, трэба добра харчавацца, таму пакуль яно актыўна просіць ежу ў бацькоў.

Цікавы факт!
Вялікія сініцы – пладавітыя птушкі, звычайна адна пара за год робіць 2 вывадкі. У сярэднім самка адкладвае ў сваё гняздзечка да 12 яек!

Каб пракарміць столькі птушанят, "працоўны" дзень бацькі пачынаюць каля 04:00 і заканчваюць у 22:00. За дзень птушаняты атрымліваюць прыкладна 280 порцый корму (ад 4 да 20 порцый за гадзіну, у сярэднім 16)!

Дачнікам вельмі шанцуе, калі побач пасяляюцца вялікія сініцы. Яны знішчаюць шмат шкодных для гаспадаркі насякомых і вусеняў. Калі ў цябе на ўчастку яшчэ няма сінічніка, ты можаш яго зрабіць сам_а. У каментарах пакінем схему. #птушыныяцікавосткі

Фота: Іна Шкурко.
1.3K views13:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 21:34:15
Авяльга (иволга) – адна з найбольш прыгожых і ярка афарбаваных птушак нашай фаўны.
Яна асцярожная, трымаецца верхніх ярусаў крон дрэваў. Праз гэта на вочы трапляецца нячаста.

Але як жа пабачыць авяльгу?
Спачатку трэба паслухаць запіс яе голасу. Самцы выдаюць прыгожыя кароткія флейтавыя гукі "фіу-ліу, фіціу-ліу".
Калі знойдзеш авяльгу па голасе, магчыма, зможаш і ўбачыць, калі яна пералятае з дрэва на дрэва.

Да сярэдзіны жніўня спеў авяльгі можна пачуць у лісцёвых і змешаных лясах, у парку або іншых зялёных насаджэннях каля населеных пунктаў. #галасыптушак

Фота: Michel Idre, Wikimedia Commons.
1.3K views18:34
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 19:03:42 любы фізічны кантакт з кажаном павінен адбывацца ў шчыльных пальчатках;
не дапускай кантактаў свойскіх жывёл (катоў, сабак) з кажанамі;
калі кажан заляцеў у памяшканне, спакойна адчыні вокны і ён вылеціць сам;
калі знойдзеш кажана на сцяне, проста накрый яго любой скрыначкай (падыдзе звычайная каробка для абутку), накрый накрыўкай і ўвечары, рукой у пальчатцы, падсадзі на дрэва на вышыню 1,5-2 м.

Памятай: у чэрвені, падчас родаў і выхавання дзіцянят, кажаны вельмі ўразлівыя і безабаронныя. Любы непакой можа прывесці да гібелі значнай колькасці кажаноў і іх малянятак.
Пасля вывядзення дзіцянят кажаны пакідаюць свае летнія сховішчы і адлятаюць на зімоўку. Адбываецца гэта звычайна цягам жніўня.

Узніклі праблемы? Тэрмінова тэлефануй у Кажанаполіс!
Кантакты: Аляксей Шпак, +375 29 2139257 (МТС, Viber).

Фота: Украінскі цэнтр рэабілітацыі рукакрылых.
1.3K views16:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 19:03:35
Лета – напружаны і складаны сезон для кажаноў. Вясной цяжарныя самкі ўжо сфармавалі мацярынскія калоніі і засялілі свае летнія сховішчы – гарышчы і іншыя цёплыя месцы.

У чэрвені ў самак роды, кожная нараджае 1-2 кажанят. Калонія – гэта невялікі радзільны дом, і там бывае шумна. Не хвалюйся і не турбуй кажаноў! Ад іх няма ніякай пагрозы, тым больш што кажаны – жывёлы, якія знікаюць. Усе іх віды ў Беларусі ахоўваюцца законам, а восем відаў уключаныя ў Чырвоную кнігу.

Беларускія кажаны абсалютна няшкодныя – яны ніколі не нападаюць на чалавека і практычна не нясуць ніякай пагрозы. Але трэба памятаць некалькі базавых правіл бяспекі:
1.2K views16:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-26 22:37:18
Пеўчая і драпежная птушкі – здаецца, што гэта розныя полюсы свету птушак. Уявіць сабе шуляка (ястреба), які выводзіць трэлі, гэтак жа цяжка, як салаўя, які раздзірае цела ахвяры.

Але вялікі грычун (серый сорокопут) – пацверджанне, што ў прыродзе магчыма ўсё. Ён належыць да атраду вераб’інападобных, то бок пеўчых птушак. Але пры гэтым вядзе драпежніцкі лад жыцця – асноўную частку яго здабычы складаюць дробныя пазваночныя: жабы, яшчаркі, грызуны і птушкі, хоць буйнымі казуркамі ён таксама не грэбуе.

Дзюба ў яго магутная, кручкаватая, падобная да шуляковай, якая красамоўна сведчыць пра "прафесію" гэтай птушкі. #птушыныяцікавосткі

Фота: Іна Шкурко, Вольга Жмура, t.me/ptushkafota.
1.4K views19:37
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 17:01:44
Птушаняты сокала-пустальгі на першым гняздзе з пухнатых камячкоў ператварыліся ў сапраўдных падлеткаў. Ужо выглядаюць амаль як дарослыя самкі, толькі цямнейшыя і з рэшткамі пуха на галаве (там яго цяжэй пачысціць), і хвосцікі яшчэ яўна карацейшыя.

Самка і самец ужо не разбіраюць і не дзеляць здабычу. Усё самі!
Ужо зусім хутка пачнуць выскокваць-вылятаць з нішы.

На другім гняздзе самка самастойна працягвае гадаваць птушанят. Нядаўна прынесла даволі незвычайную здабычу – ласку!

Анлайн-трансляцыя з гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце тут: birdwatch.by/pustalga-brest2022.
656 views14:01
Адкрыць / каментаваць