Get Mystery Box with random crypto!

КАРБАЛЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала vkarbalevich — КАРБАЛЕВІЧ К
Лагатып тэлеграм-канала vkarbalevich — КАРБАЛЕВІЧ
Адрас канала: @vkarbalevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 4.09K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал палітоляга Валера Карбалевіча

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 26

2021-07-28 09:51:06 На пороге перемен?
Валерий Карбалевич 27.07.2021

В прошлом году, в разгар послевыборного кризиса, когда Лукашенко на вертолете прилетел на МЗКТ, он во время жаркого спора с окружавшими его рабочими высказал одну мысль, на которую тогда не обратили внимания. БT показало это, не фильтруя, наверное, на фоне неразберихи, которая тогда царила наверху. Смысл реплики был такой: может, я и уйду, и мы проведем досрочные выборы, но не сейчас, не на фоне и не под давлением «беспорядков», сначала нужно успокоить народ, потом все остальное.

Наше будущее дает предписание нашему настоящему.
Фридрих Ницше
Нечто подобное можно было услышать, если внимательно вслушиваться в длинные и противоречивые размышления Лукашенко на Всебелорусском народном собрании в феврале. Когда он говорил о придании конституционного статуса данному собранию, то, по его мнению, этот институт призван стать своего рода страховым механизмом, который должен обеспечивать контролируемый транзит власти.

Разгром гражданского общества

Итак, реализация первой части плана близится к завершению. Протестный потенциал общества в настоящий момент парализован. Идет планомерная ликвидация гражданского общества (ГО) как института. 23 июля власти закрыли более 40 НПО за один день. Несомненно, такая же судьба ждет и оппозиционные политические партии. Происходит систематическая ликвидация гражданского общества. На встрече с руководством правительства 22 июля Лукашенко прокомментировал это так: «Зачистка идет». Он пояснил, что когда-то власти сделали ошибку, создав «под две тысячи на небольшую страну НПО, НКО, бандитов и иностранных агентов».

Подобные действия властей объясняются многими причинами. Это и за восстание 2020 года, и желание предотвратить новые протесты, и реакция на западные санкции.

Следует отметить, что Лукашенко с самого начала своего президентства отрицательно относился к ГО как к институту, как к явлению. Ведь самоорганизация граждан по самой своей природе противоречит функционированию авторитарного патерналистского государства.

Но до сих пор власти позволяли структурам ГО существовать вместе с оппозиционными партиями в своеобразном политическом гетто. Их терпели, время от времени прорежали, блокировали активную деятельность. Ведь нужно было как-то обращать внимание на мнение мировой общественности. Дескать, смотрите, у нас здесь все как у людей, есть и правозащитники, и экологические организации, и союзы журналистов, и аналитические структуры, и т. д.

А теперь решили все это упразднить, потому что позиция международного сообщества для официального Минска уже не интересна. Причем для обоснования и оправдания этой зачистки власти развернули шумную пропагандистскую кампанию по разоблачению неких террористических ячеек, якобы управляемых из Германии. На встрече с Путиным Лукашенко заявил, что западные СМИ причастны к индивидуальному террору.

Таким образом, власти уничтожают все легальные площадки для существования оппонентов. Происходит делегализация любой нелояльной режиму деятельности. Остается только виртуальное пространство. Путем масштабных репрессий пытаются затолкать сторонников перемен в резервацию телеграмм-каналов.

Вообще функционирование ГО — это отражение сложности современного общества, имеющего различные, противоречивые интересы. А ликвидация НПО — это попытка искусственно, с помощью насилия, «упростить» общество. Это стремление отбросить страну на 30 лет назад, в советское время. Правящий режим убежден в неограниченных возможностях государственной власти делать с обществом что угодно, рассматривает насилие как универсальный способ решения любых общественных проблем.

Но таким образом режим ликвидирует структуры, которые помогли государству решить многие социальные проблемы, до которых у властей руки не доходили. Однако сейчас эта тема их мало интересует.
6.4K views06:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 22:14:24



YouTube
LIVE Валерий Карбалевич: Референдум Лукашенко и что делать людям ?
Интервью с Валерием Карбалевичем: референдум Лукашенко, ответы на вопросы подписчиков .
***********************
Политика, новости и личное мнение
Мой Telegram канал https://t.me/balaganoffnews
***********************
#Карбалевич#Лукашенко #Беларусь # балаганоф
7.6K views19:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 12:14:54 Yury Drakakhrust 10:47 AM
«Неверагодны 2020-ы». Валер Карбалевіч: «Пасіянарны выбух 2020 году — форма нацыянальна-вызвольнага руху»
Радыё Свабода зьвярнулася да 21 беларускага інтэлектуала з просьбай падзяліцца бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?». Сёньня прапануем вашай увазе адказы палітоляга Валера Карбалевіча
https://svaboda.azureedge.net/a/31373684.html
Радыё СвабодаРадыё Свабода
«Неверагодны 2020-ы». Валер Карбалевіч: «Пасіянарны выбух 2020 году — форма нацыянальна-вызвольнага руху»
Радыё Свабода зьвярнулася да 21 беларускага інтэлектуала з просьбай падзяліцца бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?». Сёньня прапануем вашай увазе адказы палітоляга Валера Карбалевіча (151 kB)
7.8K views09:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 12:08:02 Увогуле існаваньне ГС — гэта адлюстраваньне складанасьці сучаснага грамадзтва, прадстаўніцтва шматлікіх інтарэсаў. І ліквідацыя НДА — гэта спроба штучна, з дапамогай гвалту дамагчыся «спрашчэньня» грамадзтва. Гэта імкненьне адкінуць краіну на 30 гадоў назад, у часы СССР. Існы рэжым перакананы ў неабмежаваных магчымасьцях дзяржаўнай улады рабіць з грамадзтвам што заўгодна, ён бачыць у гвалце ўнівэрсальны спосаб вырашэньня любых грамадзкіх праблем.

Але такім чынам рэжым ліквідуе структуры, якія дапамагалі дзяржаве вырашаць шмат якія сацыяльныя задачы, да якіх ва ўладаў рукі не даходзяць. Аднак гэтая тэма цяпер для іх мала цікавая.

Ёсьць яшчэ адно нэгатыўнае наступства ліквідацыі ГС для самога рэжыму. Зьнішчаюцца апошнія мэханізмы зваротнай сувязі з грамадзтвам. Чаму маштаб рэпрэсій узмацняецца пры тым, што пратэсты зьніклі шмат месяцаў назад? Справа ў тым, што ўлады не разумеюць, што насамрэч адбываецца ў грамадзтве. Таму не могуць адэкватна ацэньваць пагрозы. І баяцца новага выбуху. А ў страха вочы вялікія.
7.7K views09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 12:08:02 Чаму ўлады зьнішчаюць грамадзянскую супольнасьць?
25 ліпень 2021, 15:29
Усьлед за ператрусамі, канфіскацыяй тэхнікі ў офісах НДА, пачынаецца працэс юрыдычнай ліквідацыі грамадзкіх арганізацый. Такія дзеяньні ўлады тлумачацца шматлікімі прычынамі. Тут і помста грамадзтву за паўстаньне 2020 году, і імкненьне прадухіліць новыя пратэсты, і рэакцыя на заходнія санкцыі.

Улады за адзін дзень 23 ліпеня закрылі звыш 40 НДА. Можна не сумнявацца, што такі ж лёс чакае і апазыцыйныя палітычныя партыі. Адбываецца плянамерная ліквідацыя грамадзянскай супольнасьці (ГС) як інстытуту. Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам ураду 22 ліпеня сфармуляваў гэта так: «Ідзе зачыстка». І патлумачыў, што ў свой час улады пабеглі за дэмакратыяй і настваралі «пад 2 тысячы на невялікую краіну НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў».

Такія дзеяньні ўлады тлумачацца шматлікімі прычынамі. Тут і помста грамадзтву за паўстаньне 2020 году, і імкненьне прадухіліць новыя пратэсты, і рэакцыя на заходнія санкцыі.

Варта заўважыць, што з самага пачатку свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка адмоўна ставіўся да ГС як інстытуту, як зьявы. Бо самаарганізацыя грамадзян па самой сваёй ідэі супярэчыць канструкту аўтарытарнай патэрналісцкай дзяржавы. Лукашэнка разглядаў працэс самарэгулявальнай грамадзянскай дзейнасьці як безуладзьдзе, анархію, аслабленьне кіравальнасьці. І любая аўтаномная ад уладаў, самастойная, слаба кантраляваная дзяржавай зьява — ёсьць нешта анамальнае, выпадзеньне з нормы, выключэньне з правілаў.

Лукашэнка разумее ГС па-іншаму, як сыстэму залежных ад уладаў карпарацый. Паводле ягонага бачаньня, функцыя грамадзкіх арганізацый палягае ў тым, каб быць інструмэнтам у руках дзяржавы для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі. Бо ў любым недэмакратычным рэжыме для кантролю над грамадзтвам адных дзяржаўных органаў мала. Для большай устойлівасьці ствараюцца дадатковыя падпоркі ў выглядзе фармальна грамадзкіх арганізацый, а на самой справе — створаных уладай. У міжнароднай тэрміналёгіі гэта называецца ГОНГО.

У выніку ў Беларусі была створана мадэль своеасаблівага аўтарытарнага карпаратывізму. Для падтрыманьня сувязі паміж уладай і грамадзтвам створаны карпаратыўныя саюзы: ФПБ, БРСМ, «Белая Русь», саюз жанчын, саюз вэтэранаў, саюз адвакатаў і інш. У абмен на паслухмянасьць і згоду гуляць па правілах, зацьверджаным дзяржорганамі, гэтым структурам штучна надаецца манапольнае права на прадстаўніцтва інтарэсаў адпаведных слаёў насельніцтва. Прычым гэтыя карпаратыўныя саюзы ставяцца ў такое становішча, што яны ня столькі прадстаўляюць інтарэсы адпаведных сэгмэнтаў грамадзтва ў адносінах зь дзяржавай, колькі праводзяць дзяржаўную палітыку ў гэтых сэгмэнтах, слаях, г.зн., кажучы па-іншаму, гэтыя саюзы абдзяржаўліваюцца, становяцца як бы часткай дзяржаўнай машыны.

Але карпаратыўная мадэль уключае ў сябе ня толькі ГОНГО, але і, напрыклад, зьезды дактароў, настаўнікаў, навукоўцаў, судзьдзяў, прадстаўнікоў іншых прафэсій, якія пэрыядычна праводзіліся ўладамі.

Эксклюзіўнай беларускай формай імітацыйнай дэмакратыі зьяўляецца Ўсебеларускі народны сход.

Але дасюль улады дазвалялі існаваць структурам рэальнай ГС разам з апазыцыйнымі партыямі ў своеасаблівым палітычным гета. Іх трывалі, час ад часу прарэджвалі, і блякавалі актыўную дзейнасьць, выхад за межы гета. Бо трэба было неяк зьвяртаць увагу на міжнародную супольнасьць. Маўляў, глядзіце, у нас тут усё, як у людзей, ёсьць і праваабаронцы, і экалягічныя арганізацыі, і саюзы журналістаў, і аналітычныя структуры і інш.

А цяпер вырашылі ўсё гэта ліквідаваць, бо пазыцыя міжнароднай супольнасьці для афіцыйнага Менску ўжо не цікавая. То бок улады зьнішчаюць усе легальныя пляцоўкі для існаваньня апанэнтаў. Адбываецца дэлегалізацыя любой неляяльнай рэжыму дзейнасьці. Застаецца толькі віртуальная прастора. З дапамогай маштабных рэпрэсій улады імкнуцца загнаць прыхільнікаў перамен у рэзэрвацыю тэлеграм-каналаў.
7.8K views09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 16:30:52 Незайдросны лёс прыдворных алігархаў. Чаму Чыжа зрабілі банкрутам
23 ліпень 2021, 15:06
Валер Карбалевіч
Неяк будзённа і амаль непрыкметна прайшла інфармацыя, што эканамічны суд Менску прызнаў кампанію «Трайпл» вядомага бізнэсоўца Юрыя Чыжа банкрутам.
У былыя часы гэта была б важная падзея. Але цяпер на тле штодзённых затрыманьняў, ператрусаў, судоў яна засталася на пэрыфэрыі грамадзкай увагі.
«Sic transit gloria mundi» («Так мінае слава мірская»), — казалі ў такіх выпадках у Сярэднявеччы.
Зусім нядаўна Юры Чыж быў самым багатым і ўплывовым бізнэсоўцам у краіне. Уладальнік «заводаў, газэт, параходаў» (ці, дакладней, прадпрыемстваў рознага профілю, аўтазаправак, рэстаранаў, сеткі гіпэрмаркетаў, футбольнага клюбу і інш). Пад брэндам «Трайпл» дзейнічала звыш 20 кампаній рознага профілю.

Сам Юры Чыж уваходзіў у блізкае атачэньне Аляксандра Лукашэнкі. Гуляў зь ім у хакей, спадарожнічаў яму падчас публічных імпрэзаў, капаў бульбу і зьбіраў кавуны на лукашэнкаўскай дзялянцы ў Драздах. І атрымліваў усялякія даброты: ільготныя ўмовы ў нафтавым бізнэсе, прывабныя месцы ў цэнтры Менску для будаўніцтва дамоў ці гатэля.

Але потым нешта пайшло ня так. За льготы трэба было расплачвацца. Высьветлілася, што Лукашэнка трымае алігархаў пад рукой ня проста так. А каб у патрэбны момант зьвярнуцца да іх па грошы. І гэта стала непасільным цяжарам для Чыжа. Пачаліся вялізныя праблемы, якія нават выплюхнуліся ў публічную прастору. Быў вялізны скандал с партнэрам Уладзімерам Япрынцавым, канфлікт зь якім разьбіраўся ў судзе.

У 2012 годзе Чыж трапіў пад санкцыі ЭЗ за тое, што «дае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі» (праз тры гады гэтае рашэньне было адмененае судом Эўразьвязу). У 2016 годзе ён быў арыштаваны і прасядзеў паўгода за кратамі. У сярэдзіне сакавіка 2021 году яго зноў арыштавалі. Як кажуць дасьведчаныя асобы, не расплаціўся зь дзяржавай. Дасюль ягоны юрыдычны статус невядомы.

Значыць, лёс прыдворных алігархаў у Беларусі незайздросны. Гэта там, на Захадзе, чым багацейшы чалавек, тым больш у яго свабоды, незалежнасьці ад дзяржавы. У Беларусі ўсё наадварот. Як сказаў аднойчы Лукашэнка, бізнэсоўцы больш залежныя ад уладаў людзі, чым звычайныя грамадзяне, бо ім ёсьць што губляць. Лёс Юрыя Чыжа і ягонага бізнэсу зьяўляецца яркай ілюстрацыяй да гэтай высновы. Ён страціў амаль усё, уключаючы асабістую свабоду. Як пісаў вядомы расейскі паэт Аляксандар Грыбаедаў у камэдыі «Гора ад розуму»: «Минуй нас пуще всех печалей и барский гнев, и барская любовь».

У такой сытуацыі знаходзяцца цяпер фактычна ўсе беларускія алігархі. За прыдворны статус трэба расплачвацца. Паглядзіце, як цяпер замітусіліся бізнэсоўцы, якія трапілі пад эўрапейскія санкцыі. Міхаіл Гуцэрыеў ліхаманкава ці то пазбаўляецца, ці то перапісвае на іншыя прозьвішчы свае актывы. Нешта падобнае робяць і іншыя. У гэтай краіне і багатыя, і бедныя аднолькава несвабодныя.
5.5K views13:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 22:04:18


XMA Header Image
“На парозе Трэцяй сусветнай вайны” | "На пороге Третьей мировой войны": кто её провоцирует?
youtube.com
4.3K views19:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 21:01:11 Узяліся за ІП

Ну вось дайшла чарга і да індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП). Прарэдзілі вялікі, сярэдні бізнэс, цяпер узяліся за зусім дробны. У чым жа правініліся ІП? Адказ просты: мала грошай плацяць у бюджэт. “Мы стварылі калясальны афшор, дзе людзі нічога ня плацяць, а ўжо ўсе — індывідуальныя прадпрымальнікі. Таму трэба тут навесьці парадак”, - заявіў Лукашэнка на нарадзе 22 ліпеня.
Пад навядзеньнем парадку Лукашэнка разумее павялічэньне падатковай нагрузкі на ІП. Усё зразумела, дэфіцыт бюджэту расьце, грошай не хапае, іх трэба недзе ўзяць.
Толькі як на гэтым тле выглядаюць аптымістычныя заявы, што мы не баімся санкцый, што валавы прадукт вырас на 3,5%? Калі эканоміка расьце, то чаму адначасова павялічваецца бюджэтны дыфіцыт?
5.4K views18:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 20:51:26 Yury Drakakhrust, [22.07.21 20:50]
Двубой Канстытуцыяў. Спрэчка Карбалевіча і Лябедзкі


Ці ёсьць умовы, пры якіх прыхільнікам пераменаў варта было б падтрымаць на рэфэрэндуме афіцыйны праект Канстытуцыі? Ці магчыма палітычна супрацьпаставіць афіцыйны праект і альтэрнатыўны праект «Народнай Канстытуцыі»? Якія ёсьць магчымыя варыянты дзеяньняў?

Па гэтых тэмах у Праскім акцэнце спрачаюцца дырэктар цэнтру “Эўрапейскі дыялёг”, адзін з кіраўнікоў Грамадзкай канстытуцыйнай камісіі Анатоль Лябедзька і палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

https://svaboda.azureedge.net/a/31372224.html
5.3K views17:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 18:28:03 Інструктаж амбасадараў

Сустрэча Лукашэнкі з амбасадарамі ператварылася ў прапагандысцкую лекцыю. Ён проста пераказаў усе агіткі БТ.
Калі казаць пра высновы, то іх некалькі.
1. Лукашэнка незадаволены дзейнасьцю МЗС. “Такіх шараханьняў, як у органах дыпляматычнай службы, не было ні ў адным іншым ведамстве", - заявіў ён.
2. Лукашэнка патрабуе агрэсіўнай замежнай палітыкі, заклікае беларускіх дыпляматаў “біць морду” замежным палітыкам.
3. Можна меркаваць, што пад выглядам скарачэньня штатаў будзе адбывацца чыстка замежных установаў Беларусі. Лукашэнка заявіў: "Прыйшоў час ўсю сыстэму сур'ёзна страсянуць… Трэба даць прынцыповую ацэнку рабоце з кадрамі нашага зьнешнепалітычнага ведамства". Застануцца толькі абсалютна ляяльныя, “байцы, але без зброі”.
4. Галоўная функцыя беларускіх амбасадараў цяпер – не толькі прасоўваньне экспарту, але і прапаганда. У стылі БТ.
5. Прагучала пагроза, што хутка з Беларусі ў Эўропу пойдуць узброеныя нелегальныя мігранты.
7.4K views15:28
Адкрыць / каментаваць