Get Mystery Box with random crypto!

КАРБАЛЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала vkarbalevich — КАРБАЛЕВІЧ К
Лагатып тэлеграм-канала vkarbalevich — КАРБАЛЕВІЧ
Адрас канала: @vkarbalevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 4.09K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал палітоляга Валера Карбалевіча

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 23

2021-08-25 16:44:27 10 падзеяў і працэсаў, якія вызначылі і ўмацавалі беларускую незалежнасьць цягам апошніх 30 гадоў
25 жнівень 2021, 16:05
Валер Карбалевіч

1. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне аб наданьні Дэклярацыі аб сувэрэнітэце БССР канстытуцыйнага статусу. Саму Дэклярацыю прынялі 27 ліпеня 1990 году. А рашэньне 25 жніўня 1991 году дэ-юрэ азначала абвяшчэньне незалежнасьці. Таксама быў замацаваны прыярытэт беларускіх законаў над агульнасаюзнымі. Такім чынам, дзень 25 жніўня стаў лёсавызначальным ў заснаваньні беларускай незалежнасьці.

2. 19 верасьня 1991 году Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь. У гэты дзень былі прынятыя новыя дзяржаўныя сымбалі: герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.

3. 8 сьнежня 1991 году былі падпісаныя Белавескія пагадненьні, паводле якіх адбыўся роспуск СССР. Дакумэнт канстатаваў, «што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». Белавескія пагадненьні былі ратыфікаваныя Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 10 сьнежня 1991 году

4. 15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Дакумэнт набыў моц 30 красавіка 1994 году.

5. Пабудова інстытутаў незалежнай дзяржавы: прэзыдэнт, урад, парлямэнт, мясцовыя органы ўлады, судовая сыстэма, войска, праваахоўныя органы, мытня, памежная служба, фінансавая сыстэма, адукацыйная сыстэма і інш.

6. Увядзеньне сваіх грошай, афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі — беларускага рубля. Гэта адбылося ў 1992 годзе. Пытаньне таму важнае, што цягам усіх 30 гадоў існаваньня незалежнай дзяржавы адбываецца замах на ўласную грашовую адзінку. Пакуль беспасьпяховы.
У 1994 годзе падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі тагачасны прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч падпісаў дамову з урадам Расеі аб аб’яднаньні грашовых сыстэм.
Артыкул 13 падпісанай у 1999 годзе «Дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі прадугледжваў увядзеньне адзінай грашовай адзінкі. 30 лістапада 2000 году ў Менску было падпісана Міждзяржаўнае пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і Расеяй аб увядзеньні адзінай грашовай адзінкі і фармаваньні адзінага эмісійнага цэнтру «саюзнай дзяржавы». Яно прадугледжвала, што ролю адзінай грашовай адзінкі з 1 студзеня 2005 году павінен быў выконваць расейскі рубель, а з 1 студзеня 2008 году мусілі ўвесьці адзіную грашовую адзінку «саюзнай дзяржавы».
У 2019 годзе ўрады Беларусі і Расеі абмяркоўвалі 31 «дарожную мапу» эканамічнай інтэграцыі. Якраз 31-я мапа прадугледжвала пераход да адзінай валюты. Ці стаіць гэтае пытаньне падчас сёлетняга абмеркаваньня 28 «дарожных мапаў», не паведамляецца.

7. Адмова Барыса Ельцына у 1997–1999 гадах падпісваць ініцыяваныя Лукашэнкам дакумэнты аб аб’яднаньні Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву. Нежаданьне прэзыдэнта РФ дапускаць Лукашэнку ў расейскую палітыку фактычна выратавала незалежнасьць Беларусі. Такі парадокс гісторыі.

8. Палітыка шматвэктарнасьці, якую праводзіў афіцыйны Менск у 2014–2020 гадах, умацавала міжнародную суб’ектнасьць Беларусі. Пазыцыя адноснага нэўтралітэту ў канфлікце Расеі з Захадам і Ўкраінай, тактыка балянсаваньня паміж рознымі цэнтрамі сілаў падвысіла аўтарытэт краіны ў сьвеце. Можна сказаць, што толькі ў гэтыя гады ў Беларусі зьявілася дыпляматыя.

9. Выбух масавых пратэстаў 2020 году стаў важнай праявай завяршальнага працэсу станаўленьня беларускай нацыі. У процівагу рэжыму, які апэлюе да савецкай традыцыі, пратэставае грамадзтва ўзяло на ўзбраеньне традыцыйныя нацыянальныя сымбалі: бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». На іх аснове фармуецца новая (несавецкая) беларуская ідэнтычнасьць. Пасіянарны выбух беларускага соцыюму — гэта своеасаблівая форма нацыянальна-вызвольнага руху.

10. Сам факт існаваньня незалежнай дзяржавы цягам 30 гадоў умацоўвае беларускую дзяржаўнасьць. Проста ў выніку інэрцыі палітычнага працэсу. Зьявілася новае пакаленьне беларусаў, якія вырасьлі ў сувэрэннай дзяржаве і не разумеюць саму пастаноўку пытаньня аб пагрозе незалежнасьці. І чым больш будзе існаваць незалежная Беларусь, тым больш гарантыі незваротнасьці яе дзяржаўнасьці.
1.5K views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 19:52:09 Сыстэму адукацыі падганяюць пад патрэбы рэжыму
24 жнівень 2021, 18:40
Валер Карбалевіч

Апошнія месяцы Лукашэнка, выступаючы перад любой аўдыторыяй, пры абмеркаваньні самых розных пытаньняў, зьвяртаецца да аднаго і таго ж — да леташняга пратэставага выбуху. Гэтая тэма сядзіць стрэмкай у ягонай сьвядомасьці, не дае магчымасьці адхіліцца, агледзецца і вярнуцца нарэшце да вырашэньня актуальных праблем краіны. Выдатнай ілюстрацыяй гэтай заканамернасьці стаў ягоны выступ на так званым «рэспубліканскім пэдсавеце» 24 жніўня.

У сыстэме адукацыі Беларусі сёньня шмат праблем. Бо яе ўзровень вызначае будучыню краіны, самавыжываньне, канкурэнтаздольнасьць дзяржавы ў глябальным сьвеце. І Лукашэнка кажа: «Нам трэба будзе перазагрузіць сыстэму адукацыі. Сёньня гэта пытаньне дзяржаўнай важнасьці... Перад сыстэмай адукацыі беспрэцэдэнтны па сваёй сур’ёзнасьці выклік».

У якім кірунку перазагрузіць? Можа, каб падвысіць якасьць адукацыі? Ці сфармаваць з школьніка творчую асобу, якая крытычна глядзіць на сьвет?

Аказваецца, зусім не. Усе гэтыя задачы Лукашэнка праігнараваў, сканцэнтраваўшы ўвагу толькі на адным пытаньні: «правільным» выхаваньні моладзі. Выступ быў прысьвечаны ўрокам мінулагодняга пратэсту і неабходнасьці прадухіленьня новых выбухаў абурэньня. Бо, паводле Лукашэнкі, «усе нашы «касякі», нэгатыўныя падзеі мінулага году, — гэта нашы школьныя «касякі».

Галоўны лейтматыў прамовы быў наступны: «Урокі засвоеныя. Падзеі, якія адбыліся, прадвызначылі глябальнасьць тых пытаньняў, якія мы вынесьлі на гэты пэдсавет... Апошнія падзеі ў Беларусі прымусілі зьвярнуць увагу на адну з галоўных функцый адукацыйнага працэсу — выхаваўчую».

Такім чынам, галоўны ўрок, глябальнае пытаньне перазагрузкі сыстэмы адукацыі — гэта ідэалягічна правільна выхаваць моладзь, каб яна захоўвала палітычную ляяльнасьць існаму рэжыму, любіла Лукашэнку. Напрыклад, у рамках рэалізацыі праекту «Гонар за Беларусь», у якім адлюстраваны дасягненьні краіны за гады сувэрэнітэту. Ён пашкадаваў, што ўсё менш застаецца людзей, якія былі выхаваныя на каштоўнасьцях савецкага часу, а ва ўсіх праблемах зьвінаваціў Захад і «праграмы Сораса».

Пад гэтую задачу падганяецца і фінансаваньне. Лукашэнка паведаміў, што «з 1 студзеня 2022 году мы павінны знайсьці магчымасьць значна прастымуляваць у матэрыяльным пляне працу клясных кіраўнікоў і куратараў груп устаноў прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі». То бок заробкі падвысяць не настаўнікам, якія займаюцца ўласна адукацыяй, а толькі клясным кіраўнікам, чыя функцыя — якраз выхаваньне. Бо на ўсіх грошай няма.

Якімі мэтадамі трэба выхоўваць маладых людзей? Можа, паспрабаваць падстройвацца пад моладзь, яе патрэбы, спрабаваць размаўляць з падрастаючым пакаленьнем на ягонай мове, на адной хвалі зь ім?

Зноў не. Сродкі дасягненьня мэты традыцыйныя для рэжыму, яны раз і назаўсёды прадвызначаныя і не мяняюцца, другіх ён проста не прызнае. Лукашэнка іх фармулюе так: «Парадак і дысцыпліна... Навядзіце парадак у школе, чаго б гэта нам ні каштавала... Я б нават сказаў больш: выкарыстоўвайце любыя мэтады, але навядзіце парадак у школе».

Любыя мэтады — гэта якія? Няўжо гвалт? Памятаеце, як у 2019 годзе здарыўся скандал з настаўніцай гомельскай школы, якая пагражала забіць школьніка. Тады Лукашэнка прарэагаваў так: «Я б на месцы гэтай настаўніцы галаву б адарваў шчанюку нейкаму». Вось такі ўзор выхаваньня.

А дзяржава вызваляецца ад выкананьня яшчэ адной функцыі: забесьпячэньне якаснай адукацыі. Гэта ўсьлед за адмовай ажыцьцяўляць правасудзьдзе, рэалізоўваць замежную палітыку, ахоўваць межы і г.д. Дзяржава рэдукуе свае функцыі да вузкай патрэбы выжываньня рэжыму. І гэтая тэндэнцыя нарастае.
5.8K views16:52
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 16:25:21 Yury Drakakhrust 4:24 PM
Вызваленьне палітвязьняў — саступка, ласка ці пастка? Дыскусія экспэртаў
Чаму вызвалілі чальцоў Прэс-клюбу? У якой ступені гэта стала вынікам санкцыйнага ціску? Ці вядуць падобныя вызваленьні да дэмаралізацыі пратэсту? У што трансфармаваўся пратэст праз год пасьля самай буйной акцыі за ўсё гісторыю Беларусі – Маршу новай Беларусі?
Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч, палітоляг Тацяна Чуліцкая і філёзаф Максім Гаруноў.
https://svaboda.azureedge.net/a/31425717.html
Радыё СвабодаРадыё Свабода
Вызваленьне палітвязьняў — саступка, ласка ці пастка?
Чаму вызвалілі чальцоў Прэс-клюбу? У якой ступені гэта стала вынікам санкцыйнага ціску? Ці вядуць падобныя вызваленьні да дэмаралізацыі пратэсту? У што трансфармаваўся пратэст праз год пасьля самай буйной акцыі за ўсё гісторыю Беларусі — Маршу новай Беларусі? (621 kB)
5.9K views13:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 12:43:01 Вполне возможно, что санкции несколько отрезвили Лукашенко, и он почувствовал реальную угрозу своей власти с другой стороны. Ибо если в экономике начнутся реальные проблемы, то это не может не отразиться на лояльности номенклатуры и неполитизированной публики, простых обывателей. Поэтому не совсем правильно бороться с землетрясением во время пожара.

Конечно, делать далеко идущие выводы пока рано. Но эти факты подталкивают к тому, чтобы несколько по-иному оценивать воздействия санкций.

Безымянные «герои»

И еще один любопытный штрих, свидетельствующий о настроениях в правящих кругах и силовых структурах.

20 августа Лукашенко наградил 28 представителей КГБ, МВД, Совета безопасности и Пограничного комитета. В их адрес было сказано много пафосных слов. Вот, дескать, настоящие герои, спасшие страну от заговоров и мятежей. Однако все испортило то, что имена победителей не называются. Оказывается, в сегодняшней Беларуси это государственная тайна. В нормальных странах народ гордится героями. А в Беларуси «герои» безымянные. Их скрывают от людей, чьи интересы они якобы защищают.

И это очень наглядно иллюстрирует ситуацию в стране. Общество не признает героями тех, кого считает таковыми власть, которая по этой причине чувствует себя неуверенно. Поэтому их имена прячут. Такое возможно только в глубоко расколотом обществе, с властью, обладающей сомнительной легитимностью. Поэтому людей арестовывают силовики в масках, сотрудники милиции дают показания в суде анонимно. И теперь их награждают анонимно.

И еще. Некоторые сотрудники силовых структур после службы переодеваются в гражданскую одежду. Получается, что ходить по улицам в военной форме то ли стыдно, то ли опасно.

Вроде бы мелкие факты, но очень ярко характеризующие положение, в котором оказалась Беларусь.
6.7K views09:43
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 12:43:01 Штрихи к портрету мрачного времени
Валерий Карбалевич 23.08.2021

Танцующие кажутся безумцами, тем, кто не слышит музыки.
Фридрих Ницше

Погром БелаПАН

В Беларуси продолжается методичное уничтожение независимых СМИ. 18 августа дошла очередь до БелаПАН – единственного негосударственного информационного агентства в стране.

Все прошло по традиционной схеме: обыски в офисе и квартирах сотрудников, конфискация техники, задержание руководства редакции.

Увидеть в этих действиях властей рациональную логику достаточно трудно. Уничтожить конкурентов и установить монополию на СМИ можно было во времена до появления интернета. В нашу информационную эпоху это невозможно. Ведь все разгромленные СМИ (TUT. BY, «Радыё Свабода», «Наша ніва», тот же БелаПАН) возобновили свою деятельность.

В действиях властей скорее доминируют инстинкты. Они бьют по тому, что неприятно, что раздражает, не очень задумываясь о смысле. Причем, речь идет не только о СМИ. В процессе ликвидации находятся старейшие общественные организации, с которых, собственно, и начиналось в Беларуси становление гражданского общества после распада СССР: Белорусская ассоциация журналистов, Саюз беларускіх піcьменнікаў, Таварыства беларускай мовы, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», БНФ «Адраджэнне», «Беларускі ПЭН» и др. Очевидно стремление уничтожить все, что неподконтрольно государству, вернуть страну в советскую эпоху.

Первые признаки гибкости

А 19 августа произошло два неожиданных события, не вписывающихся в привычный алгоритм политики властей. Четверо сотрудников «Пресс-клуба» были внезапно освобождены из тюрьмы. Хотя 9 августа, во время «Большого разговора» Лукашенко, отвечая на вопрос Юрия Воскресенского, очень скептически отнёсся к идее амнистии и помилования политзаключенных.

Не так важно, идет ли в данном случае речь о помиловании (хотя закон не предусматривает помилование без приговора суда) или формальным основанием для освобождения была компенсация, выплаченная родственниками заключенных за якобы неуплаченные налоги. Ведь всем ясно, что дело «Пресс-клуба» носит политический характер. И, кстати, денежная компенсация была выплачена в январе, а сегодня — август.

В тот же день Лукашенко заверил, что с честных бизнесменов не должен упасть ни один волос. А не так давно он обещал «вырезать» нелояльный бизнес. Очевидно, изменилась риторика.

Что случилось? Можно ли говорить, что появились признаки либерализации? Конечно, нет. Если бы это было так, то прекратились бы новые аресты, обыски и приговоры. А они продолжаются.

Можно предположить, что пока речь идет лишь о попытке начать какую-то игру, продемонстрировать некоторую гибкость. Это важный нюанс.

Ведь до сих пор власти проявляли только жестокость, непримиримость, беспощадность, неумолимость в расширении репрессий. И Лукашенко много раз обещал, что мы уберем, зачистим всех, чего бы это ни стоило.

И вот первые признаки гибкости, мимикрии. С чего вдруг?

Оказалось, что репрессии имеют цену. Выясняется, что вопреки всем скептикам, так толком еще не введенные западные санкции уже начинают работать. В практическом смысле пока их основное влияние наблюдается только в финансовой сфере. Так, «Абсолютбанк» едва попал в санкционный список США, как уже приостановил большинство банковских операций. Это такой серьезный сигнал о том, что может случиться, если санкции будут нарастать, распространяясь, например, на другие, системообразующие банки.

Сам факт, что Лукашенко скорректировал риторику, стал давать гарантии «честным бизнесменам», очень знаменателен. Он свидетельствует о том, что приходится обращать внимание на экономику. Ведь до сих пор экономические или внешнеполитические вопросы интересовали режим в последнюю очередь. Ими жертвовали ради решения основной задачи: подавления протестов.
6.6K views09:43
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 22:05:44 Безыменныя “героі”

Лукашэнка ўзнагародзіў 28 прадстаўнікоў КДБ, МУС, Савету бясьпекі, Памежнага камітэту. Было сказана шмат пафасных словаў у іх адрас. Аднак усё сапсавала тое, што прозьвішчы ўзнагароджаных не называюцца. Гэта сакрэтна. Безыменных “герояў” схавалі ад народа, інтарэсы якога яны нібыта абаранялі.
І гэта вельмі яскрава ілюструе сытуацыю, у якой апынуліся ў Беларусі сілавыя структуры. Фактычна ўлады прызнаюць, што гэтыя органы не зьяўляюцца інстытутамі, якія ажыцьцяўляюць легітымны гвалт ад імя дзяржавы. Менавіта таму іх прозьвішчы трэба хаваць.
А хто яны тады? Асабістая гвардыя Лукашэнкі? Прыватная ваенная кампанія (ЧВК – на расейскай мове) Лукашэнкі?
У пэўным сэнсе тут усё лягічна. Сумніўная легітымнасьць улады Лукашэнкі спараджае сумніўную легітымнасьць гвалту сілавых стрктур. Таму рэпрэсіі ладзяць людзі ў масках, якія не прадстаўляюцца, міліцыянты даюць паказаньні ў судах ананімна. І цяпер іх узнагароджваюць ананімна. Неяк дрэнна падобныя гэтыя людзі на абаронцаў народу, якімі варта ганарыцца.
12.5K views19:05
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 15:19:07 Справа «Прэс-клюбу»: санкцыі працуюць?
20 жнівень 2021, 14:05
Валер Карбалевіч

19 жніўня раптам былі вызвалены з турмы чатыры супрацоўнікі «Прэс-клюбу». Хоць яшчэ зусім нядаўна, 9 жніўня, падчас «Вялікай размовы» Лукашэнка, адказваючы на пытаньне Юрыя Васкрасенскага, вельмі скептычна паставіўся да ідэі амністыі і памілаваньня палітвязьняў.

Ня так важна, ці ідзе гаворка пра памілаваньне (хоць закон не прадугледжвае памілаваньня без судовага прысуду), ці фармальнай падставай стала выплачаная сваякамі вязьняў кампэнсацыя за нібыта нявыплачаныя падаткі. Бо ўсім відавочна, што справа «Прэс-клюбу» палітычная. І, дарэчы, грашовая кампэнсацыя была ўнесена яшчэ ў студзені, а сёньня — жнівень.

У той жа дзень Лукашэнка гарантаваў, што ніводзін волас не павінен упасьці з сумленных бізнэсоўцаў. А яшчэ ня так даўно ён абяцаў «выразаць» неляяльны бізнэс. Рыторыка, відавочна, памянялася.

Што здарылася? Пачаўся трэнд на лібэралізацыю? Калі б гэта было так, то спыніліся б новыя арышты, ператрусы, прысуды. А яны працягваюцца.

Мяркую, пакуль гаворка ідзе пра спробы пачаць нейкую гульню, прадэманстраваць пэўную гнуткасьць, што важна.

Бо дасюль улады дэманстравалі адно толькі жорсткасьць, непрымірымасьць, рыгіднасьць, няўмольнасьць у пашырэньні рэпрэсій. І Лукашэнка шмат разоў абяцаў, што зачысьцім усіх, чаго б гэта ні каштавала.

І вось — першыя прыкметы гнуткасьці. З чаго раптам?

Высьвятляецца, што, насуперак усім скептыкам, так толкам яшчэ і ня ўведзеныя заходнія санкцыі ўжо пачынаюць працаваць. У практычным сэнсе пакуль асноўны ўплыў відаць толькі ў фінансавай сфэры. «Абсалютбанк» толькі пасьпеў трапіць у санкцыйны сьпіс ЗША, а ўжо спыніў большасьць банкаўскіх апэрацый.

Зразумела, рана рабіць далёкасяжныя высновы. Але сыгнал адметны. І ён падштурхоўвае да новых ацэнак эфэкту санкцый.
4.5K views12:19
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 15:54:48 Лукашызм сілкуецца пуцінізмам. Гаворка ня толькі пра эканамічную, фінансавую, палітычную, дыпляматычную, інфармацыйную дапамогу Расеі беларускаму рэжыму. Калі Лукашэнка цьвердзіць, што гісторыя яго апраўдае, ён спрабуе ўпісацца ў расейскі ідэалягічны дыскурс. А гэты апошні грунтуецца на цывілізацыйным супрацьстаяньні вераломнаму Захаду, які нібыта дамагаецца сусьветнага панаваньня і з дапамогай сваёй дэмакратычнай ідэалёгіі і паліттэхналёгіі імкнецца разбурыць традыцыйныя славянскія каштоўнасьці. У Расеі такі дыскурс працуе. І гэта так ці інакш уплывае на беларускае чынавенства, дадаючы моцы лукашэнкаўскаму рэжыму.

Думаецца, дарэчнымі будуць у пэўным сэнсе параўнаньні беларускай контрарэвалюцыі з задушэньнем антыкамуністычнай аксамітавай рэвалюцыі ў Кітаі. Там 4 чэрвеня 1989 году войскі патапілі ў крыві студэнцкую дэманстрацыю на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне. Тысячы загінулі.

Але я б зьвярнуў увагу да два важныя адрозьненьні. Па-першае, да 1989 году за сьпінаю тагачаснага кіраўніцтва КНР была гісторыя посьпеху. Ужо 10 гадоў у краіне ішлі эканамічныя рэформы, пачатыя Дэн Сяопінам. Яны пасьпелі прынесьці эфэкт, што адчула большасьць насельніцтва, узровень дабрабыту людзей павышаўся на вачах. І гэта пэўным чынам легітымізавала сілавое задушэньне выступу студэнтаў у вачах насельніцтва.

У Беларусі за апошнія 10 гадоў узровень дабрабыту ўпаў. Сярэдні заробак застыў на планцы 500 даляраў, аднак даляр за дзесяцігодзьдзе дэвальваваўся на 20%.

Па-другое, пасьля падзей 1989 году ў Кітаі не адбылася рэстаўрацыя ранейшай сыстэмы, краіна не вярнулася ў часы Мао Цзэдуна. Там працягваліся эканамічныя рэформы, якія прывялі да бурнага росквіту КНР. І таму цяперашняе кітайскае кіраўніцтва можа апэляваць да гэтага і гаварыць, што гісторыя апраўдала тагачасныя крокі лідэраў краіны.

А Лукашэнка вяртае Беларусь у часы СССР, ва ўсялякім разе што тычыцца палітычнай сыстэмы, ролі спэцслужбаў, замежнай палітыкі, ператварае дзяржаву ў краіну-ізгоя.

Тупіковасьць такога варыянту контрарвалюцыі відавочная ўсім.
3.9K views12:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 15:54:48 Дзьве контрарэвалюцыі з розьніцай у 30 гадоў: у чым падабенства і адрозьненьне
19 жнівень 2021, 15:33
Валер Карбалевіч
Путч ГКЧП, які здарыўся 30 гадоў таму (19 жніўня 1991 г.), быў клясычнай контрарэвалюцыяй. Гэта быў адказ на гарбачоўскую перабудову, спроба яе спыніць. І тут напрошваюцца відавочныя паралелі зь цяперашняй лукашэнкаўскай контрарэвалюцыяй як адказам на рэвалюцыйны выбух 2020 году.
Вядома, што любыя гістарычныя аналёгіі ўмоўныя. Тым ня менш юбілей ГКЧП дае падставу для параўнаньня зь цяперашняй беларускай сытуацыяй.

ГКЧП пацярпеў паразу. Больш за тое, ён стаў выразным прыкладам гістарычнай падзеі, якая дала адваротны эфэкт, чым той, на які разьлічвалі змоўшчыкі. Путчысты хацелі спыніць разбурэньне камуністычнага рэжыму і савецкай імпэрыі, а ў выніку крах мяцяжу надаў гэтаму працэсу максымальнае паскарэньне.

Цяперашні лукашэнкаўскі ГКЧП мае адносны посьпех: пратэсты задушаны, іх інфраструктура разбураецца, сытуацыя ўзятая пад кантроль. Працэс пераменаў ня толькі спынены; калі браць палітычную сыстэму, то краіна адкінутая ў савецкія часы, у якія забараняліся любыя недзяржаўныя арганізацыі. Чаму такі розны вынік?

Найперш варта адзначыць, што аб перамозе лукашэнкаўскай контрарэвалюцыі рана рабіць далёкасяжныя высновы. Гарбачоўская перабудова працягвалася шэсьць гадоў, беларуская палітычная драма цягнецца толькі адзін год. Усё яшчэ наперадзе.

Важнае адрозьненьне палягае ў тым, што гарбачоўская перабудова ў СССР пачалася як «рэвалюцыя зьверху», партыйны і дзяржаўны апарат быў дырэктыўна скіраваны падтрымліваць і нават ініцыяваць перамены. А беларускі пратэставы выбух быў «рэвалюцыяй зьнізу», накіраваны супраць дзяржапарату.

Контрарэвалюцыя ГКЧП была клясычным мяцяжом, падчас якога прэзыдэнт дзяржавы (Міхаіл Гарбачоў) быў адхілены ад улады. У Беларусі на чале контрарэвалюцыі паўстаў на той момант (жнівень-верасень 2020-га) легітымны кіраўнік дзяржавы.

Меў значэньне суб’ектыўны чыньнік. Дрыготкія рукі кандыдата ў дыктатары, віцэ-прэзыдэнта СССР Генадзя Янаева, як і ягоная карыкатурная ў палітычным сэнсе фігура, — гэта пэўны сымбаль таго путчу. У Лукашэнкі рукі не дрыжэлі. Ён дэманстратыўна ўзяў у рукі аўтамат. 9 жніўня падчас «Вялікай размовы» Лукашэнка прызнаўся, што ў жніўні 2020-га ў яго «ніводзін мускул не здрыгануўся б» аддаць загады войску на прымяненьне сілы супраць пратэстуючага народу.

Важны таксама гістарычны момант. Калі б путч ГКЧП адбыўся раней, дзесьці ў 1989 ці 1990 годзе, то мог бы мець посьпех. А ў жніўні 1991 году крах камуністычнай ідэі быў відавочны для абсалютнай большасьці савецкага грамадзтва і намэнклятуры, у сацыялістычных краінах Усходняй Эўропы адбыліся «аксамітавыя рэвалюцыі», сыстэма перажывала агонію. Таму ў вачах большасьці ГКЧП апынуўся на «няправільным баку гісторыі».

У Беларусі «рэвалюцыйны працэс» быў параўнальна непрацяглым, дзяржапарат не пасьпеў перайсьці ў стан моцнай эрозіі, рэакцыя хутка перайшла ў наступ.

Сёньня большасьць насельніцтва таксама лічыць, што рэжым Лукашэнкі знаходзіцца на «няправільным баку гісторыі» і трымаецца «на штыках». Але маналітнасьць гэтага рэжыму грунтуецца ня толькі на чыстках і саўдзеле ў палітычных рэпрэсіях.

Лукашэнка спрабуе ўпісацца ў расейскі ідэалягічны дыскурс
Ёсьць яшчэ адзін чыньнік, на які менш зьвяртаюць увагу. У ГКЧП жніўня 1991 году не было ніякага вонкавага легітымізатара іх ідэі: вяртаньне да клясычнай даперабудовачнай сацыялістычнай мадэлі. Бо СССР, Масква былі цэнтрам сусьветнага камунізму, узорам, захавальнікам ідэалягічнай артадоксіі.

У выпадку зь Беларусьсю сытуацыя трохі іншая. Кажуць, што рэжым ня мае ідэалёгіі. Гэта так. Аднак існуе вонкавы легітымізатар.
4.1K views12:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 20:32:01 На этом фоне введение новых экономических санкций со стороны США, Канады и Великобритании стало неприятным сигналом для белорусских властей. Не случайно эти решения были объявлены 9 августа, в годовщину президентских выборов и начала массовых акций протеста.

Всех интересует эффект от новых санкций. Вопрос не такой простой. Не только потому, что любые санкции — это игра в долгую, и быстрого результата не бывает. Опыт предыдущих санкций США не слишком убедителен. Поскольку экономические связи между Беларусью и США были небольшими, белорусская экономика их почти не почувствовала.

В указе президента США о новых санкциях в отношении Беларуси не только перечислены свыше 40 белорусских компаний и физических лиц, но и задаются рамки для последующих ограничений, которые будут определять министр финансов и госсекретарь Соединенных Штатов. Их введение предполагается в течение полугода.

Американские санкции, в отличие от европейских – не секторальные, а направлены на конкретные белорусские предприятия и организации.

Следующий момент. Поскольку сотрудничество американских компаний с белорусскими не очень велико, то главный вопрос состоит в том, вводятся ли вторичные санкции в так называемом «иранском формате». То есть будут ли они применяться к фирмам третьих стран, сотрудничающим с белорусскими предприятиями, а не только к американским компаниям.

Однозначного ответа на этот вопрос в опубликованном документе нет. Вторичные санкции там упоминаются как возможные. Запрещаются транзакции в обход санкций, но это скорее звучит как угроза, чем гарантированное наказание.

Но в любом случае у тех белорусских компаний, которые уже находятся в «черном списке» или попадут в него в будущем, возникнут проблемы. Они становятся токсичными. Неопределенность формулировок в указе президента США создает риски для фирм третьих стран. Поэтому иностранные компании будут очень осторожны в отношениях с белорусскими хозяйствующими субъектами, причем даже с теми, которые еще не попали под санкции. Ибо есть угроза, что они завтра могут оказаться в американском «черном списке». Например, американские меры еще в полной мере не введены, но уже возникли массовые проблемы с платежами в Беларусь. Зарубежные банки отказываются делать переводы, опасаясь попасть под санкции.

Таким образом, ограничения США в отношении Беларуси по своему масштабу пока далеки от тех мер, которые предпринимали Соединенные Штаты в адрес Кубы, Северной Кореи, Ирана. Но они очень чувствительны и могут наращиваться.

Хотя Лукашенко хорохорится, утверждает, что Беларусь все время его президентства жила под санкциями, и ничего страшного, выжили. Однако на самом деле Беларусь до сих пор не подвергалась такому жесткому экономическому давлению со стороны Запада. Причем санкции вводятся в совершенно другой общественной атмосфере, в условиях непреодолённого политического кризиса. Что является дополнительным фактором неопределенности и риска. Всем придется адаптироваться к новой реальности. Цена сохранения нынешнего политического режима для страны с каждым днём становится все дороже.
1.0K views17:32
Адкрыць / каментаваць