Get Mystery Box with random crypto!

КАРБАЛЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала vkarbalevich — КАРБАЛЕВІЧ К
Лагатып тэлеграм-канала vkarbalevich — КАРБАЛЕВІЧ
Адрас канала: @vkarbalevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 4.09K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал палітоляга Валера Карбалевіча

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 25

2021-08-05 22:09:51 Чаму канфлікт Беларусі зь Літвой выгадны найперш Лукашэнку
05 жнівень 2021, 18:32
Валер Карбалевіч
Калі на сьцяне вісіць стрэльба, то рана ці позна яна мусіць стрэліць. Мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі зь Літвою, справакаваны афіцыйным Менскам, з самага пачатку нёс у сабе патэнцыял паўнавартаснага канфлікту. Цяпер падзеі разьвіваюцца шляхам абвастрэньня. Прычым крокі ў гэтым кірунку робяць абодва бакі.

Днямі літоўскія ўлады прынялі рашэньне вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь. Менск робіць крок у адказ.

5 жніўня Лукашэнка падчас нарады з кіраўнікамі сілавых структураў заявіў: «Зь сёньняшняга дня ніводная нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку — ці то з поўдня, ці з захаду — ступіць не павінна... Ня дай божа, яны пачнуць рэалізоўваць тактыку выдварэньня людзей, якіх яны туды паклікалі праз афіцыйныя прапускныя пункты. Гэта ўжо... вы ведаеце наступствы, яны — таксама. Таму хай думаюць. Мы іх папярэдзілі». І назваў літоўскае кіраўніцтва «мярзотнікамі» і «нацыстамі».

Адказ у стылі Лукашэнкі. Ён баіцца падацца слабым, саступіць і падчас канфлікту заўсёды ідзе на абвастрэньне.

Але тут ёсьць і рацыянальны разьлік. Ужо зь леташняга верасьня Лукашэнка паўтараў, што заходнія суседзі хочуць вайны, рыхтуюцца да вайны. Слова «вайна» трывала ўвайшло ў лексыкон беларускага афіцыёзу. Але ўсё ж яно больш ужывалася з прыметнікам «гібрыдная», «інфармацыйная» і інш.

А зараз сытуацыя можа прывесьці да рэальнага сілавога канфлікту на беларуска-літоўскай мяжы.

Такое разьвіцьцё падзеяў выгаднае Лукашэнку. Яму цяпер няма чаго губляць. Бо ўжо ўсё згублена. Сілавы канфлікт, паводле ягонай лёгікі, напужае Захад, там убачаць, што маюць справу з чалавекам без тармазоў, які загнаны ў кут і можа пайсьці на любыя дзеяньні. І, такім чынам, пад пагрозаю лякальнае вайны ЭЗ і ЗША будуць вымушаны ўступіць у торг, у перамовы дзеля разрадкі напружаньня. То бок шантажом, штучным мігранцкім крызісам прымусіць Захад саступіць. Бо там жа ўсе палітыкі «безь яец». Лукашэнка ідзе ва-банк, падвышае стаўкі.

Зь іншага боку, мадэль «крэпасьці ў аблозе» — ідэальны мэханізм утрыманьня ўлады. І маленькая вайна толькі мацуе гэты вобраз, стварае магчымасьць дадатковай мабілізацыі дзяржаўнага апарату, узмацненьня рэпрэсіяў супраць «пятай калёны» ў тыле.

Дарэчы, адсюль і малазразумелы «наезд» на Ўкраіну без заўважных падставаў. Відаць, калі ствараць вобраз «крэпасьці ў аблозе», то ворагі павінны быць з усіх бакоў, ці хоць бы з трох.

То бок з гледзішча ўтрыманьня ўлады сілавы канфлікт Лукашэнку выгадны. Але вайна дакладна ня выгадная беларускаму народу. Так што ў пляне мабілізацыі грамадзкай падтрымкі тут ён не пажне ляўраў.
6.2K views19:09
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 09:20:56 Беларускі палітычны крызіс ператвараецца ў крызіс рэгіянальны
03 жнівень 2021, 17:53
Валер Карбалевіч

Некалькі разрозьненых фактаў толькі апошніх двух з паловай месяцаў.
Пасадка самалёта кампаніі Ryanair у Менску і затрыманьне Рамана Пратасевіча.
Лукашэнка пагражаў перакрыць транзыт празь Беларусь тавараў тых краін, якія праводзяць недружалюбную палітыку адносна афіцыйнага Менску.
Штучны міграцыйны крызіс на беларуска-літоўскай мяжы, які абвастраецца. Лукашэнка паабяцаў, што хутка на тэрыторыі Літвы зьявяцца мігранты са зброяй. Літоўскія ўлады прынялі рашэньне вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь.
Лукашэнка заявіў пра магчымасьць разьмяшчэньня расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.
Скандал са спартоўкай Крысьцінай Ціманоўскай, якую за крытыку кіраўніцтва зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы паспрабавалі выслаць з Алімпіяды ў Токіё ў Менск безь яе згоды.
Кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова знайшлі павешаным у Кіеве.
Беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні ў верасьні ўжо сёньня выклікаюць напружанасьць у рэгіёне.

Што аб’ядноўвае ўсе гэтыя факты? Што ў іх агульнага?

На мой погляд, яны сьведчаць пра тое, што беларускі палітычны крызіс ператвараецца ў крызіс рэгіянальны. Неўрэгуляванасьць унутрыбеларускай праблемы і нават яе абвастрэньне выліваецца за межы Беларусі, спараджае праблему рэгіянальнай і ўвогуле міжнароднай бясьпекі. Гэта даўно ўжо ня толькі гуманітарнае пытаньне адной краіны. Беларусь, якая з 2014 па 2020 год прэзэнтавала сябе донарам рэгіянальнай і эўрапейскай бясьпекі, на вачах ператвараецца ў фактар росту міжнароднай напружанасьці.

Гуманітарны крызіс у Беларусі выштурхнуў за мяжу дзясяткі тысяч беларусаў, якія пераяжджаюць у суседнія краіны і ствараюць там пэўныя праблемы.

Варта адзначыць, што беларускі кейс абвастрае канфлікт паміж Расеяй і Захадам. Афіцыйны Менск бяжыць тут паперадзе паравоза і фактычна ўцягвае Маскву ў нейкія новыя канфлікты з ЭЗ і ЗША. Беларусь становіцца чыньнікам канфліктагеннасьці расейска-заходніх адносін. Справа даходзіць да таго, што прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў вымушаны дэзавуяваць заявы Лукашэнкі.

Мяркую, міжнародная супольнасьць недаацаніла пагрозу перарастаньня беларускага палітычнага крызісу ў міжнародную праблему. ЭЗ рэагаваў са спазьненьнем, нерашуча, спадзеючыся на вяртаньне звыклага статус-кво.

А ў выніку ў цэнтры Эўропы зьявіўся ачаг дэстабілізацыі, які што далей, то болей пагражае міжнароднай бясьпецы. І з гэтым трэба нешта рабіць. Ці здольная міжнародная супольнасьць на вырашэньне праблемы? Адказ пакуль невідавочны.
5.7K views06:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 19:00:37 Скандал у Токіё

Беларусь уляпалася ў чарговы міжнародны скандал. За крытыку кіраўніцтва зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы спартоўку Крысьціну Ціманоўскую паспрабавалі выслаць з Алімпіяды ў Токіё ў Менск без яе згоды. У адказ яна ўчыніла скандал. Якія высновы тут можна зрабіць?
1. Самастрэлы беларускіх уладаў становяцца рэгулярнымі, яны пастаўлены на паток. Сыстэма проста запраграмаваная на іх.
2. У краіне сфармаваная атмасфэра, у якой любая крытыка начальства, нават кіраўніцтва зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, лічыцца замахам на ўладу.
3. Усе грамадзяне абавязаны беспярэчна выконваць любыя загады зьверху. Людзей прыраўноўваюць да жаўнераў, якіх можна прымушаць выконваць любыя заданьні. У нашым выпадку спартоўцаў абавязалі выступаць у іншай дысцыпліне, і пярэчаньні ўспрымаюцца як здрада. За гэта чалавека дома чакае пакараньне. Гэта ўжо нешта з паўночнакарэйскага досьведу.
4. Любы канфлікт ў сёньняшняй Беларусі адразу набывае палітычны характар, пра што сьведчаць камэнтары беларускай дзяржаўнай тэлевізіі з гэтай нагоды.
5. Наўрад ці ідэя экстрэннай высылкі ўзбунтаваўшайся спартоўкі – ініцыятыва кіраўніцтва зборнай Беларусі на Алімпіядзе. Калі скандал набыў палітычны характар, то, значыць, рашэньне прымалася на палітычным узроўні. Атрымоўваецца, што чым больш Лукашэнка ўмешваецца ў спорт, тым больш шкоды. Адразу ўзгадваецца гісторыя з візытам ў Менск прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакея Рэне Фазэля і адмена правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакею.
8.9K views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 18:50:52 Курс на таталітарызацыю працягнецца. Карбалевіч пра вынікі сустрэчы Лукашэнкі з вэртыкальлю
30 ліпень 2021, 15:05
Валер Карбалевіч
Апошнім часам Лукашэнка даволі часта праводзіць розныя нарады з чынавенствам. Хоць, здавалася б, усё ў краіне супакоілася, аднак жа нейкае напружаньне існуе. Хоць Лукашэнка перастаў адчуваць грамадзтва, але нюх на настроі ў асяродзьдзі намэнклятуры па-ранейшаму застаўся. І, як можна меркаваць, настроі там для яго ня надта пазытыўныя. Напрыклад, учора Лукашэнка казаў: яму дакладаюць, што нават жонкі футбалістаў — прыхільніцы бел-чырвона-белага сьцяга.

Трывожныя настроі ў асяродзьдзі чынавенства зразумелыя. На гэта ўплывае шмат чыньнікаў. Глухое незадавальненьне насельніцтва, якое, як паказаў мінулы год, можа выліцца ў публічныя пратэсты. Немагчыма схаваць, што краіна амаль у поўнай ізаляцыі. Сэктаральныя санкцыі, блякада паветранай прасторы з боку ЭЗ. Самавольства сілавых структур, якія зь цягам часу могуць прыйсьці і па чыноўнікаў. Напружаньне ў адносінах з суседзямі, асабліва на мяжы зь Літвой, што можа выліцца ў сілавы канфлікт. Тым больш што Лукашэнка ўвесь час пужае вайной. Нават футбольныя клюбы ў эўракубках вымушаныя праводзіць хатнія матчы ў іншых краінах. І ніякай пэрспэктывы выйсьця Лукашэнка не прапануе. У «крэпасьці ў аблозе» жыць няўтульна ўсім.

Лукашэнка гэта адчувае і спрабуе загаварыць усіх, неяк супакоіць. Адсюль гэтыя бясконцыя нарады. 30 ліпеня адбылася ягоная сустрэча з актывам мясцовай вэртыкалі па актуальных пытаньнях грамадзка-палітычнага становішча.

У пэўным сэнсе Лукашэнка спрабуе апраўдацца. Але замест супакаеньня кіраўнікоў вэртыкалі ён, наадварот, падвышае напружанасьць. Акцэнт робіцца «на такіх аспэктах, як узмацненьне дысцыпліны, мабілізацыя і сабранасьць». І на гэтым тле дзіўна выглядае тэзіс, што «мы зьяўляемся ўзорам міжнацыянальнага, міжканфэсійнага і сацыяльнага адзінства». Калі так, то навошта ствараць «крэпасьць у аблозе»?

З выступу Лукашэнкі вынікае, што курс на таталітарызацыю Беларусі будзе працягвацца. Любая грамадзкая дзейнасьць «павінна абавязкова суадносіцца з вэктарам дзяржаўнай палітыкі». Недапушчальна выступаць супраць дзяржаўнага курсу. Усе рэгіянальныя СМІ і мэдыярэсурсы могуць існаваць толькі з дазволу мясцовага выканкаму. З 1,5 тысячы грамадзкіх арганізацый 185 — гэта дэструктыўныя структуры, зь якімі трэба разабрацца.

Лукашэнка запэўніў, што рэфэрэндум аб новай Канстытуцыі пройдзе не пазьней як у лютым 2022 году.

І як вішанька на торце — чарговая спроба напужаць Захад. Лукашэнка прыгразіў, што на тэрыторыі Беларусі могуць быць разьмешчаны расейскія войскі. Ён заявіў: «Калі трэба будзе для бясьпекі „саюзнай дзяржавы“, якую мы будуем, для бясьпекі Беларусі і Расеі разьмясьціць тут усе ўзброеныя сілы з усімі відамі ўзбраеньняў — яны будуць тут разьмешчаны неадкладна». То бок гаворка ўжо не пра базы, а менавіта пра войскі з «усімі відамі ўзбраеньняў». Такое, здаецца, гаворыцца ўпершыню.

Гэтая заява добра ўпісваецца ў курс на эскаляцыю канфлікту з Захадам. Тут і стварэньне міграцыйнага крызісу на мяжы зь Літвой, і пагроза зьяўленьня тут незаконных мігрантаў са зброяй. І вось намёк на разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскага войска. Напярэдадні верасьнёўскіх беларуска-расейскіх вучэньняў гэта прагучала асабліва пагрозьліва.

Аднак такія страшылкі на адрас Захаду ня ўпісваюцца нават у расейскую палітыку. Невыпадкова, што яшчэ Лукашэнка ня скончыў сваю прамову, як прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што «Беларусь не зьвярталася да РФ наконт магчымасьці разьмяшчэньня ў рэспубліцы расейскіх узброеных сілаў». Такое мяккае дыпляматычнае дэзавуяваньне.

Калі падводзіць вынікі, то можна канстатаваць, што супакоіць вэртыкаль не ўдалося. Наадварот, чынавенства арыентавалі на новую мабілізацыю.
8.3K views15:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 00:10:24 Yury Drakakhrust 7:47 PM
Як выкрыць Ярмошыну на рэфэрэндуме. Дыскусія Карбалевіча і Шрайбмана
Як нязгодная з Лукашэнкам частка грамадзтва можа заявіць сваю пазыцыю на канстытуцыйным рэфэрэндуме?
Гэтае пытаньне ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Арцём Шрайбман.
https://svaboda.azureedge.net/a/31386032.html
Радыё СвабодаРадыё Свабода
Як выкрыць Ярмошыну на рэфэрэндуме. Дыскусія Карбалевіча і Шрайбмана
Як нязгодная з Лукашэнкам частка грамадзтва можа заявіць сваю пазыцыю на канстытуцыйным рэфэрэндуме? (101 kB)
7.8K views21:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 21:22:26 Таемны сэнс імітацыі. У чым хітрая задума з канстытуцыйнай рэформай?
28 ліпень 2021, 17:15
Валер Карбалевіч
Канстытуцыйны працэс у Беларусі ў самым разгары. Дзяржаўныя мэдыя аддаюць яму немалую ўвагу. Аднак самае дзіўнае ва ўсёй гэтай палітычнай кампаніі палягае ў тым, што ніхто ўцямна не растлумачыў грамадзтву, дзеля чаго гэта робіцца, навошта краіне патрэбная новая Канстытуцыя. Здаецца, ніхто і не зьбіраецца тлумачыць. Можна толькі ўзгадаць нейкія рэплікі Лукашэнкі дзьвюх-трохгадовай даўнасьці, што ён ня хоча пакідаць пераемніку вялізныя прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.

Ідэя канстытуцыйнай рэформы зьявілася ў палітычным парадку дня зь верасьня 2020 году, на піку масавых пратэстаў. Магчыма, з падачы Масквы. Яна павінна была стаць сродкам заспакаеньня грамадзтва. Маўляў, вы хочаце пераменаў, дык вось вам перамены. Гэта павінна было стаць нечым накшталт перніка для пратэстоўцаў, каб паказаць, што сама ўлада гатовая да нейкіх рэформаў, таму няма неабходнасьці выходзіць на вуліцу.

Аднак гэты мэсыдж як не працаваў летась, так не працуе і цяпер. Пратэстуючая частка грамадзтва не ўспрымае канстытуцыйную рэформу як саступку ўлады. Тым больш што яе прадстаўнікі не былі ўцягнутыя ў гэты працэс. То бок, канстытуцыйны працэс ня стаў сродкам кампрамісу, пераадоленьня расколу ў грамадзтве. Дый улады ня надта пра гэта клапоцяцца.

Самае дзіўнае, што і прыхільнікі Лукашэнкі ня надта разумеюць, навошта патрэбная новая Канстытуцыя. Маўляў, усё ж добра, мы перамаглі, і навошта ў такім разе мітусіцца, ладзіць новую маштабную палітычную і электаральную кампанію? Ад мінулагодняй кампаніі яшчэ не ачухаліся.

Сам па сабе праект Канстытуцыі, яго зьмест ня так і важны. Зразумела, што гэты дакумэнт Лукашэнка рыхтуе для самога сябе, для рэалізацыі ўласных палітычных задач. Беларускае грамадзтва ў гэтым працэсе не бярэ ніякага ўдзелу.

Больш важнае пытаньне аб тым, што будзе пасьля рэфэрэндуму аб Канстытуцыі. Калі яна ўступіць у дзеяньне? Ці пройдуць датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары? Ці будзе ў іх удзельнічаць Лукашэнка? Калі ня будзе, то якую іншую пасаду ён сабе падрыхтаваў? А надрукаваны праект Канстытуцыі — гэта інструмэнт, своеасаблівы індыкатар, які дазваляе ацаніць кірунак і альгарытм магчымага працэсу пераменаў.

Цяпер вылучаюцца розныя вэрсіі, часам самыя экзатычныя: навошта патрэбная кіроўнаму рэжыму гэтая канстытуцыйная рэформа? У чым палягае таемны плян? Адны кажуць, што ўсё гэта адбываецца пад ціскам Пуціна, які прымушае Лукашэнку да транзыту ўлады. Большасьць упэўненая, што Лукашэнка ніколі ня сыдзе ў адстаўку, будзе чапляцца за ўладу пажыцьцёва, а цяперашні канстытуцыйны працэс — гэта суцэльная імітацыя. Але ж і імітацыя павінна мець нейкі сэнс.

Пакуль усе развагі адбываюцца ў сытуацыі вялікай нявызначанасьці. Магчыма, Лукашэнка забракуе надрукаваны праект Канстытуцыі. Дарэчы, у ім няма пераходных артыкулаў, пра тое, напрыклад, калі пасьля рэфэрэндуму новы Асноўны Закон уступіць у дзеяньне.

Дрэнна, што дэмакратычныя сілы, іх лідэры пакуль ніяк не абмяркоўваюць тактыку прыхільнікаў пераменаў у ходзе маючага адбыцца рэфэрэндуму аб Канстытуцыі. Вось Сяргей Навумчык піша ў фэйсбуку: «Самае горшае, што цяпер могуць зрабіць праціўнікі Лукашэнкі, — уцягнуцца ў гульню „канстытуцыйная рэформа“ — са сваім праектам». Па-першае, ужо ўцягнуліся. Па-другое, што прапаноўваецца ўзамен? Добрых варыянтаў тут няма. Байкот? Магчыма, сапраўды іншага выйсьця проста не застанецца. Аднак я ўпэўнены, што калі б мінулым годам перамагла тактыка байкоту, то масавага пратэсту ў Беларусі не адбылося б.
6.1K views18:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 21:17:03 Гістарычная сустрэча.

Такім чынам, сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з Джо Байдэнам усё ж адбалася. І гэта знакавая падзея. Сустрэча у значнай ступені сымбалічная, дэманстратыўная. Аднак сымбалы у палітыцы часам адыгрываюць вялізарную ролю.
Джо Байдэн за паўгады свайго прэзыдэнцтва сустрэўся пакуль зь невялікай колькасьцю замежных лідэраў. І тым больш важна, што сярод іх апынулася і Сьвятлана.
Візыт Ціханоўскай у Вашынгтон вывеў беларускае пытаньне на больш высокі ўзровень у шкале прыярытэтаў замежнай палітыкі ЗША. І гэта галоўны вынік.
Цяпер актуальная задача, як перавесьці гэты сымбалічны капітал у рэальную падтрымку Беларусі.
11.8K views18:17
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 11:37:43 Атака на «Белсат»

Прызнаньне сайту і сацсетак «Белсату» «экстрэмісцкімі» стала яшчэ адным крокам па вынішчэньні непадкантрольных уладам мэдыяў.
Не да канца зразумелы юрыдычны бок справы. Калі чытаць пастанову суду літаральна, то атрымоўваецца, што «экстрэмісцкімі» прызнаны толькі сайт і сацыяльныя сеткі, то бок усё, што разьмешчана ў інтэрнэце. А сам тэлеканал, які людзі глядзяць праз спадарожнікавыя антэны - не экстрэмісцкі?
Мусіць, лёгіка ўладаў грунтуецца на тым, што асноўныя спажыўцы кантэнту «Белсату» - гэта карыстальнікі інтэрнэту.
Варта заўважыць, што «Белсат» зьяўляецца часткай польскай дзяржаўнай тэлевізіі. Але пасьля таго, як Нямеччыну абвінавацілі ў кіраваньні тэрарыстычнымі ячэйкамі ў Беларусі, абвінавачваньне Польшчы ў кіраваньні «экстрэмісцкім» мэдыя-рэсурсам не выглядае нечаканым.
Не думаю, што аўдыторыя тэлеканалу зьменшыцца ў выніку гэтага рашэньня. Але працу «Белсату» гэта значна абцяжарыць. Бо цяпер усе журналісты, супрацоўнікі тэлеканалу аўтаматычна апынуцца пад артыкулам крымінальнага кодэксу аб экстрэмізме. З усімі магчымымі наступствамі.
7.0K views08:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 09:51:06 Поэтому выбирать придется меньшее зло. Возможно, это как раз первый вариант. Его можно было бы принять при условии, что после референдума в течение короткого времени состоятся досрочные президентские выборы, в которых Лукашенко участвовать не будет.

Существует точка зрения, что уход Лукашенко ничего не решает, президентом станет назначенный им преемник, существующая система останется, поэтому нет никакого смысла оценивать предлагаемый транзит власти со знаком плюс, а уж тем более его поддерживать.

На мой взгляд, в сегодняшней Беларуси лукашизм без Лукашенко невозможен даже в течение короткого времени. В персоналистском режиме властителя заменить невозможно, любая замена его на преемника неизбежно будет вести к эволюции режима. Теперь маятник настолько сильно отклонен в одну сторону, приняв фактически горизонтальное положение, что неизбежно его быстрое и резкое движение в противоположную сторону. Плотину быстро прорвет. Любой преемник будет вынужден легитимизировать свою власть внутри и во вне страны. А сделать это возможно только на пути либерализации экономической и общественной жизни, нормализации отношений с соседями.

Сегодня в это сложно поверить, но вполне вероятно, что страна вступает в период перемен. Правда, пока непонятно каких.
6.8K views06:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 09:51:06 Есть еще одно негативное последствие ликвидации ГО для самого режима. Разрушаются последние механизмы обратной связи с обществом. Почему сейчас масштаб репрессий усиливается, хотя протесты прекратились много месяцев назад? Дело в том, что власть не понимает, что на самом деле происходит в обществе. Следовательно, не может адекватно оценить угрозы. И боится нового взрыва. А у страха глаза велики.

Проект Конституции

Одновременно с зачисткой общественно-политического пространства от противников, власти, судя по всему, переходят к реализации второй части плана. Имею в виду неофициальный проект новой Конституции. Правда, в чем состоит этот план так до конца и непонятно.

Опубликованный документ появился частным образом, не от имени конституционной комиссии. Неясно, это окончательный вариант, или черновой набросок.

Сам по себе проект Конституции, его содержание не так и важны. Понятно, что этот документ Лукашенко готовит для самого себя, для реализации собственных политических задач. Белорусское общество в этом процессе не принимает никакого участия.

Более важен вопрос о том, что будет после референдума о Конституции. Когда она вступит в действие? Пройдут ли досрочные президентские выборы? Будет ли в них участвовать Лукашенко? Если не будет, то какую другую должность он себе подготовил? А Конституция – это инструмент, своеобразный индикатор, позволяющий оценить направление и алгоритм возможного процесса перемен.

До сих пор в экспертном сообществе доминировала идея, что Лукашенко никуда уходить не собирается, а готовит новую должность, используя которую фактически будет управлять страной. Например, глава Всебелорусского народного собрания.

Но в опубликованном проекте Конституции нет должности со значительными полномочиями, кроме должности президента. А Лукашенко твердо пообещал не баллотироваться на новых президентских выборах.

Исходя из этого, можно высказать осторожное предположение, что страна находится на пороге перемен, а возможно, даже транзита власти.

Пока все наши рассуждения происходят в ситуации большой неопределенности. Возможно, Лукашенко забракует этот вариант Конституции. Но пока будем исходить из того, что обнародовано.

Можно предположить, что Лукашенко попробует управлять государством, не имея должности с реальными полномочиями, превратив президента в свою марионетку. Такие случаи были в недавней истории. Например, правление Дэн Сяопина в Китае в 1980-1990-е годы, или Владимира Путина в период президентства Дмитрия Медведева, или Нурсултана Назарбаева в сегодняшнем Казахстане. Но сложно представить Александра Лукашенко в такой роли. Для него очень важны формальные атрибуты власти.

Демократические лидеры пока никак не обсуждают тактику сторонников перемен в ходе предстоящего референдума о Конституции. С учетом того, что практически нет шансов вынести на референдум проект Основного Закона, предложенный оппонентами режима, то остается три варианта. И среди них ни одного хорошего.

Во-первых, призвать народ идти и голосовать за предложенный Лукашенко проект. С одной стороны, он легитимизирует режим Лукашенко. А с другой стороны, этот вариант открывает путь перемен и дает хоть какой-то выход из тупика, в котором оказалась Беларусь.

Во-вторых, призвать граждан прийти на избирательные участки и проголосовать против предложенного Лукашенко варианта Конституции, поскольку народ не принимал никакого участия в его подготовке. Если представить, что на референдуме избиратели отвергнут этот проект, то продолжает действовать нынешняя Конституция, согласно которой Лукашенко управляет страной до конца президентской каденции, т. е. до 2025 года.

В-третьих, призвать общество к бойкоту, предложить избирателям не ходить на избирательные участки. Но сколько бы ни пришло людей на референдум, власти все равно объявят нужный результат, стандартные 80% «за». Кроме того, бойкот – это демобилизующая тактика. 2020 год показал, что народ мобилизует активное участие в голосовании, в избирательных процедурах вообще.
6.5K views06:51
Адкрыць / каментаваць