Get Mystery Box with random crypto!

Гістарычная сустрэча. Такім чынам, сустрэча Сьвятланы Ціханоў | КАРБАЛЕВІЧ

Гістарычная сустрэча.

Такім чынам, сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з Джо Байдэнам усё ж адбалася. І гэта знакавая падзея. Сустрэча у значнай ступені сымбалічная, дэманстратыўная. Аднак сымбалы у палітыцы часам адыгрываюць вялізарную ролю.
Джо Байдэн за паўгады свайго прэзыдэнцтва сустрэўся пакуль зь невялікай колькасьцю замежных лідэраў. І тым больш важна, што сярод іх апынулася і Сьвятлана.
Візыт Ціханоўскай у Вашынгтон вывеў беларускае пытаньне на больш высокі ўзровень у шкале прыярытэтаў замежнай палітыкі ЗША. І гэта галоўны вынік.
Цяпер актуальная задача, як перавесьці гэты сымбалічны капітал у рэальную падтрымку Беларусі.