Get Mystery Box with random crypto!

Атака на «Белсат» Прызнаньне сайту і сацсетак «Белсату» «экст | КАРБАЛЕВІЧ

Атака на «Белсат»

Прызнаньне сайту і сацсетак «Белсату» «экстрэмісцкімі» стала яшчэ адным крокам па вынішчэньні непадкантрольных уладам мэдыяў.
Не да канца зразумелы юрыдычны бок справы. Калі чытаць пастанову суду літаральна, то атрымоўваецца, што «экстрэмісцкімі» прызнаны толькі сайт і сацыяльныя сеткі, то бок усё, што разьмешчана ў інтэрнэце. А сам тэлеканал, які людзі глядзяць праз спадарожнікавыя антэны - не экстрэмісцкі?
Мусіць, лёгіка ўладаў грунтуецца на тым, што асноўныя спажыўцы кантэнту «Белсату» - гэта карыстальнікі інтэрнэту.
Варта заўважыць, што «Белсат» зьяўляецца часткай польскай дзяржаўнай тэлевізіі. Але пасьля таго, як Нямеччыну абвінавацілі ў кіраваньні тэрарыстычнымі ячэйкамі ў Беларусі, абвінавачваньне Польшчы ў кіраваньні «экстрэмісцкім» мэдыя-рэсурсам не выглядае нечаканым.
Не думаю, што аўдыторыя тэлеканалу зьменшыцца ў выніку гэтага рашэньня. Але працу «Белсату» гэта значна абцяжарыць. Бо цяпер усе журналісты, супрацоўнікі тэлеканалу аўтаматычна апынуцца пад артыкулам крымінальнага кодэксу аб экстрэмізме. З усімі магчымымі наступствамі.