Get Mystery Box with random crypto!

Дзьве контрарэвалюцыі з розьніцай у 30 гадоў: у чым падабенств | КАРБАЛЕВІЧ

Дзьве контрарэвалюцыі з розьніцай у 30 гадоў: у чым падабенства і адрозьненьне
19 жнівень 2021, 15:33
Валер Карбалевіч
Путч ГКЧП, які здарыўся 30 гадоў таму (19 жніўня 1991 г.), быў клясычнай контрарэвалюцыяй. Гэта быў адказ на гарбачоўскую перабудову, спроба яе спыніць. І тут напрошваюцца відавочныя паралелі зь цяперашняй лукашэнкаўскай контрарэвалюцыяй як адказам на рэвалюцыйны выбух 2020 году.
Вядома, што любыя гістарычныя аналёгіі ўмоўныя. Тым ня менш юбілей ГКЧП дае падставу для параўнаньня зь цяперашняй беларускай сытуацыяй.

ГКЧП пацярпеў паразу. Больш за тое, ён стаў выразным прыкладам гістарычнай падзеі, якая дала адваротны эфэкт, чым той, на які разьлічвалі змоўшчыкі. Путчысты хацелі спыніць разбурэньне камуністычнага рэжыму і савецкай імпэрыі, а ў выніку крах мяцяжу надаў гэтаму працэсу максымальнае паскарэньне.

Цяперашні лукашэнкаўскі ГКЧП мае адносны посьпех: пратэсты задушаны, іх інфраструктура разбураецца, сытуацыя ўзятая пад кантроль. Працэс пераменаў ня толькі спынены; калі браць палітычную сыстэму, то краіна адкінутая ў савецкія часы, у якія забараняліся любыя недзяржаўныя арганізацыі. Чаму такі розны вынік?

Найперш варта адзначыць, што аб перамозе лукашэнкаўскай контрарэвалюцыі рана рабіць далёкасяжныя высновы. Гарбачоўская перабудова працягвалася шэсьць гадоў, беларуская палітычная драма цягнецца толькі адзін год. Усё яшчэ наперадзе.

Важнае адрозьненьне палягае ў тым, што гарбачоўская перабудова ў СССР пачалася як «рэвалюцыя зьверху», партыйны і дзяржаўны апарат быў дырэктыўна скіраваны падтрымліваць і нават ініцыяваць перамены. А беларускі пратэставы выбух быў «рэвалюцыяй зьнізу», накіраваны супраць дзяржапарату.

Контрарэвалюцыя ГКЧП была клясычным мяцяжом, падчас якога прэзыдэнт дзяржавы (Міхаіл Гарбачоў) быў адхілены ад улады. У Беларусі на чале контрарэвалюцыі паўстаў на той момант (жнівень-верасень 2020-га) легітымны кіраўнік дзяржавы.

Меў значэньне суб’ектыўны чыньнік. Дрыготкія рукі кандыдата ў дыктатары, віцэ-прэзыдэнта СССР Генадзя Янаева, як і ягоная карыкатурная ў палітычным сэнсе фігура, — гэта пэўны сымбаль таго путчу. У Лукашэнкі рукі не дрыжэлі. Ён дэманстратыўна ўзяў у рукі аўтамат. 9 жніўня падчас «Вялікай размовы» Лукашэнка прызнаўся, што ў жніўні 2020-га ў яго «ніводзін мускул не здрыгануўся б» аддаць загады войску на прымяненьне сілы супраць пратэстуючага народу.

Важны таксама гістарычны момант. Калі б путч ГКЧП адбыўся раней, дзесьці ў 1989 ці 1990 годзе, то мог бы мець посьпех. А ў жніўні 1991 году крах камуністычнай ідэі быў відавочны для абсалютнай большасьці савецкага грамадзтва і намэнклятуры, у сацыялістычных краінах Усходняй Эўропы адбыліся «аксамітавыя рэвалюцыі», сыстэма перажывала агонію. Таму ў вачах большасьці ГКЧП апынуўся на «няправільным баку гісторыі».

У Беларусі «рэвалюцыйны працэс» быў параўнальна непрацяглым, дзяржапарат не пасьпеў перайсьці ў стан моцнай эрозіі, рэакцыя хутка перайшла ў наступ.

Сёньня большасьць насельніцтва таксама лічыць, што рэжым Лукашэнкі знаходзіцца на «няправільным баку гісторыі» і трымаецца «на штыках». Але маналітнасьць гэтага рэжыму грунтуецца ня толькі на чыстках і саўдзеле ў палітычных рэпрэсіях.

Лукашэнка спрабуе ўпісацца ў расейскі ідэалягічны дыскурс
Ёсьць яшчэ адзін чыньнік, на які менш зьвяртаюць увагу. У ГКЧП жніўня 1991 году не было ніякага вонкавага легітымізатара іх ідэі: вяртаньне да клясычнай даперабудовачнай сацыялістычнай мадэлі. Бо СССР, Масква былі цэнтрам сусьветнага камунізму, узорам, захавальнікам ідэалягічнай артадоксіі.

У выпадку зь Беларусьсю сытуацыя трохі іншая. Кажуць, што рэжым ня мае ідэалёгіі. Гэта так. Аднак існуе вонкавы легітымізатар.