Get Mystery Box with random crypto!

Інструктаж амбасадараў Сустрэча Лукашэнкі з амбасадарамі пера | КАРБАЛЕВІЧ

Інструктаж амбасадараў

Сустрэча Лукашэнкі з амбасадарамі ператварылася ў прапагандысцкую лекцыю. Ён проста пераказаў усе агіткі БТ.
Калі казаць пра высновы, то іх некалькі.
1. Лукашэнка незадаволены дзейнасьцю МЗС. “Такіх шараханьняў, як у органах дыпляматычнай службы, не было ні ў адным іншым ведамстве", - заявіў ён.
2. Лукашэнка патрабуе агрэсіўнай замежнай палітыкі, заклікае беларускіх дыпляматаў “біць морду” замежным палітыкам.
3. Можна меркаваць, што пад выглядам скарачэньня штатаў будзе адбывацца чыстка замежных установаў Беларусі. Лукашэнка заявіў: "Прыйшоў час ўсю сыстэму сур'ёзна страсянуць… Трэба даць прынцыповую ацэнку рабоце з кадрамі нашага зьнешнепалітычнага ведамства". Застануцца толькі абсалютна ляяльныя, “байцы, але без зброі”.
4. Галоўная функцыя беларускіх амбасадараў цяпер – не толькі прасоўваньне экспарту, але і прапаганда. У стылі БТ.
5. Прагучала пагроза, што хутка з Беларусі ў Эўропу пойдуць узброеныя нелегальныя мігранты.