Get Mystery Box with random crypto!

Узяліся за ІП Ну вось дайшла чарга і да індывідуальных прадпр | КАРБАЛЕВІЧ

Узяліся за ІП

Ну вось дайшла чарга і да індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП). Прарэдзілі вялікі, сярэдні бізнэс, цяпер узяліся за зусім дробны. У чым жа правініліся ІП? Адказ просты: мала грошай плацяць у бюджэт. “Мы стварылі калясальны афшор, дзе людзі нічога ня плацяць, а ўжо ўсе — індывідуальныя прадпрымальнікі. Таму трэба тут навесьці парадак”, - заявіў Лукашэнка на нарадзе 22 ліпеня.
Пад навядзеньнем парадку Лукашэнка разумее павялічэньне падатковай нагрузкі на ІП. Усё зразумела, дэфіцыт бюджэту расьце, грошай не хапае, іх трэба недзе ўзяць.
Толькі як на гэтым тле выглядаюць аптымістычныя заявы, што мы не баімся санкцый, што валавы прадукт вырас на 3,5%? Калі эканоміка расьце, то чаму адначасова павялічваецца бюджэтны дыфіцыт?