Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-06-17 09:55:00 Тэсты паказалі, што школьнікі дрэнна разумеюць беларускую мову.

Беларускія школьнікі нашмат горш разумеюць заданні на беларускай мове, чым на рускай. Гэта вынікае з аналізу спробнага тэставання PISA, якое праводзілася ў Беларусі яшчэ ў 2017 годзе. Тады траціна навучэнцаў мусіла выканаць заданні на беларускай мове. Падрабязней чытайце ў артыкуле па спасылцы:
https://budzma.org/news/geta-katastrofa.html

Дарэчы, мы нядаўна рабілі відэа пра беларуску мову ў адукацыі. Можна паглядзець тут



21 views06:55
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 14:29:30
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Частка 2 XX ст.

Беларуская мова ў Расейскай імперыі, у БНР, у БССР, пры нямецкай акупацыі і ў незалежнай Беларусі.





Першае відэа Частка 1 X-XIX ст.





Паглядзіце самі і падзяліцеся з сябрамі.
297 views11:29
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 13:15:07
А ў нас новае відэа!

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Частка 1 X-XIX ст.

Калі ў беларусаў з’явілася пісьменнасць?
У якім дакуменце была ўпершыню замацавана дзяржаўнасць беларускай мовы?
Як і калі пачалася моўная дыскрымінацыя?

Адказы ў відэа





Паглядзіце самі і падзяліцеся з сябрамі.
358 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 13:10:12
Кнігі беларускіх пісьменнікаў прыбіраюць са школьных бібліятэк.

У школьныя бібліятэкі прыйшоў спіс аўтараў, кнігі якіх трэба прыбраць з карыстання.

Як вы думаеце, што будзе з гэтымі кнігамі?
355 views10:10
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 21:26:46
Мы атрымалі ад птушкафабрыкі інсайдэрскую інфармацыю пра эканамічную сітуацыю ў Беларусі

У кожнага вытворцы свая адгаворка, чаму ён не можа дадаць беларускую мову на прадукцыю, аде гэта нешта новае)
502 views18:26
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 11:43:37
Я размаўляю па-беларуску
Anonymous Poll
21%
Паўсюль і з усімі
27%
Толькі з сябрамі і блізкімі
3%
Толькі ў сферы абслугоўвання
27%
Толькі ў сацсетках
16%
Хачу пачаць размаўляць па-беларуску!
6%
Іншы варыянт (у каменты)
124 voters170 views08:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 18:41:53
У 1795 г. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай ВКЛ перастала існаваць як незалежная дзяржава і была далучана да Расійскай імперыі.
Заняпад беларускай мовы ў ХVІІІ ст. аблегчыў царскім уладам правядзенне дыскрымінацыйнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы і культуры.

Адносіны ўлад Расійскай імперыі да беларускай мовы былі заўсёды непрыхільнымі, але спецыяльных актаў аб забароне беларускай мовы не было: яна разглядалася не як асобная, самастойная славянская мова, а як “наречие русского языка”, і зразумела, што супраць яе, як такой, не магло быць ніякіх афіцыйных дыскрымінацыйных праяў. Тым не менш ўжываць яе ў дзяржаўных установах і школах не дапускалася.

Да паўстання 1830-1831 г. на беларускіх землях проводзілася паланізацыя.
Пасля задушэння паўстання паланізацыю спынілі і пачалі з’яўляцца першыя літаратурныя творы на беларускай мове, прычым напісаныя “лацінкай”.

Ігар Случак, магістарская дысертацыя "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"
251 views15:41
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 20:12:16
БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў АДУКАЦЫІ

"Былі праблемы, калі я вучыўся ў гімназіі. Наша “русіца” казала, што людзі, якія размаўляюць па-беларуску, ходзяць на мітынгі. Што яны ходзяць туды за бутэльку водкі. Парадокс у тым, што гэта была беларускамоўная гімназія, а ў ёй адкрыта выказвалася такая антыбеларуская пазіцыя."

"На мяне аднакласнікі глядзелі як на дурніцу, калі я пачала выкарыстоўваць беларускую мову, а сябар на пост па-беларуску ў інсце пакінуў камент “ты долго эту дурь писала?”

"Для мяне бацькі вырашылі арганізаваць беларускамоўны клас у бліжэйшай школе, яны хадзілі па кватэрах, збіралі подпісы. Тата прынёс гэтыя подпісы да дырэктара школы, яна іх прыняла і сказала: “Добра, будзе клас”. Прыходзім мы восенню ў школу, а там няма ніякага класа."

Ці гарантуе закон права на выбар мовы навучання?
Што адбываецца на практыцы?
Што нам з усім гэтым рабіць?

Глядзіце ў відэа



260 views17:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 12:45:34
Як дадаць беларускую мову на сайты дзяржаўных устаноў?

Зоя Доля паспяхова беларусізуе сайты дзярж. устаноў Віцебскай вобласці. Распявядаем, што канкрэтна яна зрабіла.
Усё гэта можна (нават патрэбна) паўтарыць для любой вобласці або горада

1. Склала спіс арганізацый Віцебскай вобласці, на сайтах якіх адсутнічае дзяржаўная беларуская мова. Атрымалася каля 40 сайтаў.

2. У кожную з іх даслала зварот. Прыклад ёсць тут:
https://t.me/sluchakbot

Звароты можна дасылаць у электронным выглядзе (калі на сайце ёсць форма для зваротаў), можна таксама даслаць зварот на электронную пошту арганізацыі (тады варта ўказаць свае дадзеныя - ПІІпб, адрас, але ў такім выпадку арганізацыя мае права не даць вам адказ). Калі на сайце няма формы для зваротаў, самы надзейны варыянт - знайсці на сайце юрыдычны адрас і даслаць зварот туды звычайнай поштай.

3. Даслала гэты спіс арганізацый у Віцебскі аблвыканкам, каб ідэалагічны аддзел накіраваў прадпісанні прадпрыемствам і ўстановам аформіць беларускія версіі сайтаў.
173 views09:45
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 19:24:41
Роўна 85 гадоў таму, 3 чэрвеня 1937 г. Галоўліт БССР выдаў загад № 33 пад назвай "Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных установаў і кнігагандлю".

У спісе была 421 кніга на беларускай мове. Акрамя знішчэння па ідэалагічных матывах, у спісе была такая прыкладная літаратура як "Культура цукровых буракоў", "Як кашалі плесці", "Сельска-гаспадарчае птушкаводства"... нават проста слоўнікі(!) беларускай навуковай тэрміналогіі.

Загад 33 падрабязна тлумачыў начальнікам акруговых, абласных і раённых літаў, як быць з канфіскаванай літаратурай: " Рабіць знішчэнне шляхам пропуску праз рэзальныя машыны друкарань. Макулатуру ў дробна парэзаным выглядзе здаваць ва ўтыль. У райцэнтрах, дзе ў друкарнях няма рэзальных машынаў, прынятую літаратуру спальваць з адзнакай на акце спалення".

Падрабязна тут:

http://imperiaduhu.by/gistoryia/gist-novychas/novy%20-20-1-BSSR/novy-20-1-BSSR/mova-garyc.html
286 viewsedited  16:24
Адкрыць / каментаваць