Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 29

2021-06-15 16:44:00 ТРЭБА ВЫКАНКАМАМ ДАВАЦЬ ДАРУЧЭННІ ПА БЕЛАРУСІЗАЦЫІ

У Барысаве, як высветлілася, шматлікія прадпрыемствы не маюць беларукамоўнай версіі сайта. Давялося мне скласці іх спіс і даслаць зварот у райвыканкам з прапановай палепшыць працу ідэалагічнага аддзела, сачыць за выкананнем закона аб мовах на падкантрольнай тэрыторыі і даць на прадпрыемствы прадпісанне, каб аформілі сайты як мае быць па законе згодна пастановы 797 Саўміна Беларусі . Прыкладаю спіс прадпрыемстваў.
ААТ “Барысаўдрэў”
ААТ “Барысаўскі завод аўтагідраўзмацняльнік”
ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў”
ААТ “БАТЭ”
СЗАТ “БЕЛДЖЫ”
ААТ “Барысаўскі мясакамбінат №1”
УП “Папяровая фабрыка дзяржзнака”
УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”
філіял “Барымак” УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў»
КПУП “Барысаўвадаканал”
ААТ “Гуматэхніка”
ААТ “Барысаўскі шпалапрапітны завод”
ААТ “Завод зборнага жалезабетона”
ААТ “Лошніцкі камбікормавы завод” і іншыя.

Атрымала ліст з Барысаўскага райвыканкама, намесніца старшыні паведаміла, што маё даручэнне выканана, прадпісанне разаслана на прадпрыемствы, каб ў абавязковым парадку дадалі дзяржаўную беларускую мову на сайты. Працягваем акультурваць Барысаў, бо ён жа ў бягучым годзе называецца Культурнай сталіцай Беларусі!

(с) fb Зоя Доля
569 views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-06-13 10:16:33
Дзяржаўнае "двухмоўе" у дзеянні
1.3K views07:16
Адкрыць / каментаваць
2021-06-11 21:07:01
Цікавая размова з Ігарам Случаком
https://budzma.by/news/sluchak-hutarka.html

ГАЛОЎНАЕ

Людзі баяцца ці саромеюцца ісці на канфлікт, каб абараніць свае моўныя і наогул правы. А сутыкненне моў — гэта канфлікт. Ён не ўнікальны, а існуе там, дзе носьбіты адной мовы хочуць дамінаваць над іншай мовай або носьбітамі гэтай мовы.

Не абараніўшы моўнае права ўчора, сёння страчваеш іншыя чалавечыя правы.

Беларус, які не абараняе сваё моўнае права, стварае ўмовы для дыскрымінацыі іншых беларусаў. Ён робіцца саўдзельнікам дыскрымінацыі.

Калі беларуская мова ў кампаніі толькі ў назве, то гэта хутчэй прыкрыццё дыскрымінацыі, чым рэальная барацьба з ёй.

Знікне беларуская мова — знікне і беларуская дзяржаўнасць.
1.5K viewsedited  18:07
Адкрыць / каментаваць