Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 23

2021-08-17 18:14:28 2% школьнікаў вучацца ў сталіцы Беларусі па-беларуску. Вось такія лічбы

https://svaboda.azureedge.net/a/31414675.html
306 views15:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 18:07:15
11 лютага 1588 г. кароль Жыгімонт ІІІ загадаў Льву Сапегу надрукаваць Статут ВКЛ адразу па-беларуску і па-польску. Аднак загад быў выкананы толькі часткова і Статут 1588 г. быў надрукаваны ў Вільні выключна па-беларуску. Толькі ў 1614 г. Статут ВКЛ 1588 г. быў выдадзены на польскай мове. У прадмове перакладу перакладчык адзначаў, што ён перакладаў беларускі тэкст на польскую мову слова ў слова, не вынаходзячы новых, чыста польскіх тэрмінаў і азначэнняў. Там жа перакладчык адзначыў, што “тым, каму пераклад не да спадобы, няхай глядзіць беларускамоўны арыгінал”. Зразумела, што пры такім перакладзе беларуская юрыдычная тэрміналогія цалкам пераходзіла ў польскую мову і была ўспрынята палякамі як польская тэрміналогія. Трэба памятаць аб гэтым факту ў тых выпадках, калі ўзнікне крытыка аб тым, што беларуская мова, ўводзячы ў будучым ва ўжытак старажытнабеларускія юрыдычныя тэрміны, запазычвае іх з польскай мовы. Як было паказана намі, гэта не польскія тэрміны, а беларускія, успрынятыя палякамі за свае.
191 views15:07
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 19:01:59
"Пакуль жыве мова - жыве народ" - пісаў Купала.
"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову" - пісаў Колас.
"Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй" - пісаў Караткевіч. "Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу" - пісаў Быкаў.

І ўся Беларусь нешта такое разумее. Але не размаўляе.

Чаму? А якія адмазкі вы чулі?
370 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 19:48:24
Фотафакт!

Квіткі па-беларуску. Лунінец.

Дзякуй усім, хто далучыўся да зваротаў!
211 views16:48
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 18:51:15
На мяжы ХІІ і ХІІІ ст. на ўзбярэжжы Балтыйскага мора з’явіліся крыжакі. У вусці Дзвіны яны заснавалі Рыгу, адабраўшы ў Полацка яго калоніі Герцыке і Кукейнос і закрылі прамы гандлёвы шлях у Балтыйскае мора, але неўзабаве падпісалі і гандлёвыя пагадненні з беларускімі Полацкам, Віцебскам і Смаленскам. Менавіта ў гэтых граматах бачны рысы, уласцівыя беларускай мове. У гэтых гарадах немцы стварылі свае гандлёвыя цэнтры. Пачаўся ўплыў аднаго з паўночна-нямецкіх дыялектаў на беларускую мову, асабліва ў галіне гандлю, мастацтва і будаўніцтва [20, с. 10]. Пасля Крэўскай уніі 1385 г. ВКЛ з Каралеўствам Польскім Вялікія Князі ВКЛ сталі адначасова Каралямі Польшчы. Але гэта не паўплывала на тое, што пры дыпламатычнай перапісцы з кіраўнікамі ўсходніх дзяржаў Каралі Польскія карысталіся старажытнабеларускай мовай [13].

Вытрымка з магістарскай дысертацыі Ігара Случака
346 views15:51
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 21:39:25
9 жніўня 1910 г. нарадзілася Ларыса Геніюш

Сёньня ж на пласе родная мова,
Вырваць жывую належыць з агню,
Слова «кахаю» – слабае слова,
Мужнае слова – абараню!!!
440 views18:39
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 17:00:55
А вы карыстаецеся стыкерамі

Далучылі спасылачкі на 10 нашых любімых стыкерпакаў. Вядома, усе па-беларуску

https://t.me/addstickers/jatakba4u
https://t.me/addstickers/BelarusConversations
https://t.me/addstickers/Brookwar
https://t.me/addstickers/bolshcela
https://t.me/addstickers/LongLiveBelarus
https://t.me/addstickers/Niszciak
https://t.me/addstickers/EvaDabrabyt
https://t.me/addstickers/Planetariumfilmfestival
https://t.me/addstickers/lajanka
https://t.me/addstickers/PERASEKA

А ў вас ёсць любімыя стыкеры на беларускай мове? Калі так, кіньце ў абмеркаванні, каб усе маглі зацаніць і дадаць сабе.
682 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-07 18:30:01
«Хто кажа, што ён беларус, а мовы беларускае не прызнае, той кепскі беларус. Не прынясе ён карысьці роднаму краю. Міцкевіч і Сыракомля былі беларусы і ведалі, што яны беларусы, але калі яны гаварылі і пісалі па-польску, то ўся праца іх пайшла на багацьце і пыху польскага народу. «Хто любіць Айца Нябёснага, а бліжняга свайго ненавідзіць, — сказаў Хрыстос, — той кажа няпраўду». Хто любіць свой край, а культуру яго не прымае, той лжэц — скажам мы ад сябе»

Язэп Лёсік, 1918 год
666 views15:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 21:20:39
Добрая навіна перад сном
509 views18:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 20:13:44
А на ўсходнім фронце без перамен
361 views17:13
Адкрыць / каментаваць