Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-15 20:37:04 50 гадоў таму быў забіты мастак Лявон Баразна. Публікуем гісторыю забойства з кнігі МОВА 404, якую распавёў Адам Глобус.

Лявон Баразна і мова

Лявон Баразна атрымаў удар нажом. З цёмнай аркі ён, моцна хістаючыся, выйшаў у светлы двор, дзе паваліўся і некалькі гадзін праляжаў на зямлі, непадалёк ад сваёй мастакоўскай майстэрні. Суседзі думалі, што мастак проста перабраў са спіртным, таму не выклікалі дапамогу.

Гісторыю пра забойства Лявона Баразны я чуў ад бацькоў. Адной з прычын ягонага забойства была беларуская мова. Канфлікт пачаўся ў кінатэатры “Перамога”, дзе у час дэмастрацыі фільма два бандзюкі прыставалі да маладой жанчыны. Лявон Баразна разам з адміністратаркай кінатэатра спыніў сеанс і выгнаў бандзюкоў з кіназалы. Яны паабяцалі, што пачакаюць Баразну на вуліцыі разбяруцца з ім і з ягонай беларускай мовай. Пасля сеанса яны напалі на мастака каля кінатэатра. Магутны Баразна надаваў кухталёў дробным нахабам. Яны пачалі ўцякаць. Ён пабег за імі. Бандзюкі забеглі ў арку, што на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Адзін з іх прабег арку наскрозь, а другі схаваўся за выступ у сцяне, каб ударыць Баразну нажом у спіну. Бандыт здзейсніў свой намер і забіў аднаго з самых яркіх культурных дзеячаў тагачаснай Беларусі.

Для мяне ў бацькоўскім апавяданні вельмі важным было тое, што Лявон Баразна пацярпеў за мову. Яго забілі не толькі за тое, што бараніў жанчыну ад гвалту, забілі за нашу мову.

Забойцаў знайшлі і судзілі, але на судзе не абмяркоўвалі той факт, што адным з матываў забойства Лявона Баразны была і нянавіць, нянавіць на нашай беларускай мовы.
942 views17:37
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 20:37:00
658 views17:37
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 14:15:43
Гісторык Алесь Смалянчук знайшоў тэксты, якія могуць належаць Кастусю Каліноўскаму

«Тыдзень даследчай працы ў бібліятэках і музеях Вільні аказаўся плённым. У фондах Нацыянальнага музея Літвы сярод матэрыялаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта знойдзеныя некалькі беларускамоўных тэкстаў відавочна з асяроддзя Кастуся Каліноўскага.

Почырк некаторых ("Do Ciabie swiaty ojcza...", чатырохрадкоўе на адвароце шостага нумару "Мужыцкай праўды") падобны на почырк Каліноўскага.

Да гэтага варта дадаць тэкст ненадрукаванага нумару "Мужыцкай праўды", які быў апублікаваны ў гадавіку Homo Historicus, 2019. Гэты рукапіс таксама знаходзіцца ў фондах НМЛ.

Нават павярхоўны прагляд дакументаў наводзіць на думку, што прынамсі іх частка належала асабіста Кастусю Каліноўскаму.
Знаходкам вельмі паспрыяла зычлівасць літоўскіх калег Жыгінтаса Бучыса і Вітаўтаса Ёгелы»,
- напісаў гісторык у фэйсбуку.
909 views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-08-13 13:35:57
ПАДТРЫМАЙЦЕ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ НА БЧ!

Прайдзіце анкетаванне!

https://www.rw.by/single-day-passenger/the-survey-for-the-passenger/

каб квіткі былі па-беларуску
каб інфармацыя для пасажыраў была па-беларуску

Падзяліцеся гэтым з сябрамі!

ВАЖНА! За мяжой старонка адчыняцца толькі праз беларускі VPN
12.8K viewsedited  10:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-12 16:04:24
Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы

Пра гэта паведаміў чалавек, які знаходзіўся з ім на Акрэсціна. Гэта не адзінкавы выпадак — і раней былі людзі, якіх затрымлівалі з-за размоваў па-беларуску на вуліцы. Таксама нам вядомыя некалькі выпадкаў, калі з-за беларускай мовы людзей збівалі за кратамі і не давалі магчымасці атрымаць меддапамогу.

Ігар быў затрыманы ўвечары 2 жніўня ў Мінску.
1.0K views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-08-11 18:35:20
НА PEPSI З’ЯВІЦЦА БЕЛАРУСКАЯ МОВА!

Ігар Случак атрымаў адказ, што ў бліжэйшы час Pepsi Max з’явіцца з беларускамоўнай этыкеткай у гандлёвых сетках. Для іншых безалкагольных напояў пытанне аб размяшчэнне інфармацыі для спажыўца на беларускай мове таксама будзе разгледжана.

Яшчэ з 2017 года мы атрымлівалі адказы, што на этыкетках PEPSI не можа быць беларускай мовы. Для таго, каб беларуская мова з’явілася нам спатрэбілася 5 год
1.0K views15:35
Адкрыць / каментаваць
2022-08-10 17:23:15
У 1865 г. было забаронена друкаваць беларускія кнігі лацінкай, што было ўспрынята і трактавалася як забарона беларускага друку наогул. Выключэнне рабілася для беларускіх тэкстаў у навуковых працах, якія падаваліся як тэксты ў беларускай гаворцы (“наречии”) рускай мовы.

Праблема ўскладнялася і тым, што рускімі праводзілася сістэмнае знішчэнне і вываз фондаў беларускіх помнікаў старажытнай пісьменнасці і культуры.

Ігар Случак, магістарская дысертацыя "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"
1.4K views14:23
Адкрыць / каментаваць
2022-08-07 11:57:48
У трэці клас Заслаўскай гімназіі шукаюць вучняў! Яшчэ крыху - і адзіны на ўвесь горад клас з беларускай мовай навучання можа знікнуць.

У гродзенскую школу № 34 сярод першакласнікаў пададзена толькі адна заяўка ў беларускі клас. Каб ён адкрыўся, патрэбна яшчэ 1−2 заяўкі.

Вы з Заслаўя або з Гродна? Хочаце, каб дзіця навучалася па-беларуску? Падайце заяўку ў клас з беларускай мовай навучання!
2.3K views08:57
Адкрыць / каментаваць
2022-08-05 12:29:26
Як дадаць беларускую мову

Камп’ютар (Windows 7, Windows 8/10/11, Mac OS)
Смартфон (Android, iOS)
Сацыяльныя сеткі (Facebook, VK, Аднакласнікі)
Мэсанджары (Telegram, Viber)

Дзе праверыць арфаграфію, каб быць упэўненым(ай), што ўсё напісана правільна

Інструкцыі тут:
https://palatno.media/dadac-belaruskuju-movu/

Абавязкова падзяліцеся з сябрамі!
3.6K views09:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 11:37:29
Карпарацыя MARS не будзе дадаваць беларускую мову на сваю прадукцыю.


Яны вырабляюць:
Milky Way, Snickers і M&M’s;
Orbit і Wrigley;
Pedigree, Royal Canin і Whiskas.
936 views08:37
Адкрыць / каментаваць