Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-04-18 01:34:43
11 лютага 1588 г. кароль Жыгімонт ІІІ загадаў Льву Сапегу надрукаваць Статут ВКЛ 1588 г. адразу па-беларуску і па-польску. Аднак загад быў выкананы толькі часткова і Статут 1588 г. быў надрукаваны ў Вільні ў друкарні беларускіх культурных дзеячоў братоў Мамонічаў выключна па-беларуску. Толькі ў 1614 г. Статут ВКЛ 1588 г. быў выдадзены на польскай мове. У прадмове перакладу перакладчык адзначаў, што ён перакладаў беларускі тэкст на польскую мову слова ў слова, не вынаходзячы новых, чыста польскіх тэрмінаў і азначэнняў. Там жа перакладчык адзначыў, што “тым, каму пераклад не да спадобы, няхай глядзіць беларускамоўны арыгінал”. Зразумела, што пры такім перакладзе беларуская юрыдычная тэрміналогія цалкам пераходзіла ў польскую мову і была ўспрынята палякамі як польская тэрміналогія.

Ігар Случак, магістарская дысертацыя "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"
844 views22:34
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 22:01:36 Калі расейскамоўны беларус хоча патлумачыць, чаму ён дагэтуль не перайшоў на беларускую мову ці, прынамсі, не спрабуе, то найчасцей гучыць аргумент – “так исторически сложилось».

Ня толькі гэтае апраўданне ня мае пад сабой грунту, але і многія іншыя.
Само па сабе нічога «исторически не сложилось». Бяда беларусаў са сваёй мовай – гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі цягам стагоддзяў.

Як нішчылі беларускую мову?


1.5K viewsedited  19:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 11:54:03 З’явіўся audiobooks.by

На адным сайце сабраныя аўдыякнігі на беларускай мове. Тут вы можаце хутка знайсці як аўдыякнігі сучасных аўтараў, так і дзіцячыя альбо класічныя кнігі.

На дадзены момант на 341 кніга з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Беларускі ПЭН-цэнтр і іншых.

Калі на сайце няма якой-небудзь аўдыякнігі, альбо калі вы знайшлі памылку, калі ласка, напішыце на contact@audibooks.by
1.9K views08:54
Адкрыць / каментаваць
2022-03-10 13:24:50
Апошнія 2 тыдні я думаю, а ці змаглі расейскія вайскоўцы так добра пачувацца ў Беларусі, калі б тут усе размаўлялі па-беларуску? Ці беларусы ўспрымалі б іх тут як сваіх доўгі час і з задавальненнем б абслугоўвалі ў крамах, кавярнях?

Карацей, мы тут і ўсё яшчэ абараняем беларускую мову.

https://newbelarus.vision/podcast/hlybnarods02e12/

Абарона моўных правоў да і пасля 2020 ці ёсць розніца?
Ці не з'едзе беларуская мова за мяжу?
Што рабіць, каб беларускай мовы ў Беларусі стала больш?

Падкаст можна слухаць у Itunes, Google, Soundcloud, Spotify, RSS ды Яндэкс!

Аліна Нагорная
1.6K views10:24
Адкрыць / каментаваць
2022-02-22 12:15:04 #яразмаўляю

The-village зрабілі падборку цікавых гісторый, як беларусы прыйшлі да роднай мовы.

А вы ўжо апублікавалі сваю гісторыю?

https://www.the-village.me/village/city/opyt-ludzi/291599-speak-bel
244 views09:15
Адкрыць / каментаваць
2022-02-22 11:52:49
Праграма для рэлаксацыі і сну KindMind цяпер даступная на беларускай мове!

Карыстальнікі зь Беларусі атрымаюць доступ бясплатна. Для гэтага неабходна спампаваць праграму і ўвесьці промакод BELARUS (Профіль -> Упраўленне доступам -> Ужыць промакод).

Спампаваць тут
https://apps.apple.com/by/app/kindmind-relax-sleep-better/id1561350066
274 views08:52
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 12:08:46 «...Было гэта на першым курсе, і гісторыя пачалася вечарам 20 лістапада 1994 года… Хтосьці з хлопцаў-аднакурснікаў зайшоў у пакой і сказаў, што трэба дапамагчы адной дзяўчыне з геафака, Ганне Цітовай, дацягнуць да вакзала сумку. А паколькі яна з Віцебшчыны (Ветрына, Полацкага раёна), то, Паша, мусіш зямлячцы даць рады. Рабіць няма чаго, збіраюся, цягну сумку на метро і дарогай, куды дзецца, размаўляю з Ганнай (естественно, по-русски). Пра што? Про то, как здорово, что мы теперь независимые и сделаем из Беларуси тааакую страну!.. На вакзале Ганна дзякуе за дапамогу і кажа, что насчёт независимости звучит, конечно, хорошо, но она мне не верит. Почему? Потому что какой же ты белорусский патриот, Паша, если про белорусский патриотизм, мне беларуске, говоришь по-русски? І толькі я раскрыў рот, каб патлумачыць, ну вообще-то по-русски тут все говорят, и так мне и проще, и в конце концов.... – як мяне асяніла: Ведаеш, Ганна, а вось я з заўтрашняга дня пачну размаўляць толькі па-беларуску. »Залівай!« – рассмяялася Ганна, і гэтае – »залівай«?! Я вярнуўся ў інтэрнат, пазваніў дадому (памятаю, тата падняў слухаўку, здзівіўся, але сказаў »добра« і заўважыў, што да яго можна звяртацца не »бацька«, а »тата«, так ва Унорыцы казалі заўжды.... І ўсё...».
403 views09:08
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 12:08:38
Павел Севярынец прапанаваў класны флэшмоб да Дня роднай мовы! #яразмаўляю
Апублікуйце сваю гісторыю! Як вы прыйшлі да беларускай мовы, чаму вы пачалі размаўляць? Што паўплывала на вас? Вы размаўляеце па-беларуску з усімі, ці толькі з сябрамі, ці толькі ў сацсетках? Мы ўсе ведаем, што ў Беларусі размаўляць па-беларуску не заўжды лёгка, таму калі вы карыстаецеся нашай мовай – вы маладзец і супергерой. І свету варта пачуць вашую гісторыю. Магчыма вы натхніце кагосьці таксама перайсці на беларускую мову.
А вось і гісторыя як пачаў размаўляць па-беларуску Павел Севярынец, бо, о дзіва, так было не заўсёды.
393 views09:08
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 16:41:04
Да 21 лютага, з нагоды Міжнароднага дня роднае мовы, круглыя суткі будзе адкрыты свабодны доступ да відэаспектакляў на ютуб-канале акцёрскай трупы “Купалаўцы”. За гэты перыяд бясплатна можна будзе паглядзець папулярныя спектаклі Radziva Prudok, «Войцэк» і «Я» Рамана Падалякі, «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» і «Тутэйшыя» Мікалая Пінігіна. А таксама аўдыёпастаноўку «1984» Джорджа Оруэла і некаторыя іншыя цікавыя праекты.

Паглядзець спектаклі можна па спасылцы:
https://www.youtube.com/c/kupalaucy/videos
427 views13:41
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 19:54:56
285 views16:54
Адкрыць / каментаваць