Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2022-01-12 14:34:48
У 1918 – 1990 гг. беларуская мова мела дзяржаўны або афіцыйны статус. У той жа час яна ў межах існуючай дзяржаўнай моўнай палітыкі не была адзінай дзяржаўнай або афіцыйнай: у 1920 – 1978 гг. такую ролю мелі ў Беларусі таксама руская, польская і яўрэйская мовы. Толькі ў 20-я гг. ХХ ст. беларуская мова ў межах дзяржаўнай моўнай палітыкі беларусізацыі мела прыярытэтнае значэнне ў Беларусі, у астатні час яе месца займала руская мова, а ў кароткія перыяды – і нямецкая.

27 ліпеня 1990 г. была цалкам адноўлена беларуская дзяржаўнасць у выглядзе Рэспублікі Беларусь, што ў поўнай меры не атрымалася зрабіць БНР актам 25 сакавіка 1918 г. У перыяд з 1990 па 1996 г. у межах новай дзяржаўнай моўнай палітыкі беларуская мова была адзінай дзяржаўнай, а руская – мовай міжнацыянальных зносін, што дазваляла абедзвюм мовам функцыянаваць без абмежаванняў. Разам з тым, у перыяд з 1990 па 1995 г. у межах дзяржаўнай моўнай палітыкі пачаўся працэс аднаўлення страчаных пазіцый беларускай мовы ў дзяржаўным ... (Працяг у абмеркаваннях)
288 views11:34
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 09:39:56
Хочаце, каб робат МТС зразумеў беларускую мову?

Трэба скапіяваць зварот (першае паведамленне ў абмеркаванні) і даслаць сюды https://www.mts.by/help/obsluzhivanie/forma-elektronnogo-obrashcheniya/form/
531 viewsedited  06:39
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 13:15:19 Alias – ідэальная гульня для кампаніі ад 4-х чалавек. Дапамагае не толькі цікава правесці час, але і падцягнуць мову.

Гульцы дзеляцца на каманды ад 2х чалавек, кожны ход адзін чалавек з каманды распавядае сваёй камандзе, якія словы напісаныя на картках, не называючы гэтыя словы. Перамагае каманда, дзе адгадалі больш словаў.

Ёсць беларуская мова.

Спампаваць на андроід тут: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.inetstd.android.alias&hl=ru&gl=US
258 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-09 22:12:56
Калі ў вас ёсць 10 вольных хвілін і вы ідэнтыфікуеце сябе як беларус або беларуска, прайдзіце, калі ласка, апытанне па гэтай спасылцы:
https://www.soscisurvey.de/tutorial277504/

Апытанне праводзіць студэнтка славістыкі ў Бамбергскім універсітэце Марыя Робак у рамках магістарскай дысертацыі.
Уся інфармацыя будзе разглядацца ананімна і выкарыстоўвацца толькі ў даследчых мэтах.

Калі ў вас ёсць пытанні, звяртайцеся да Марыі. Кантакты maria.robak12@gmail. com; instagram @maria_robak
211 views19:12
Адкрыць / каментаваць
2022-01-08 15:09:41
299 views12:09
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 22:07:48 "Народы, што адмаўляюцца ад сваіх каранёў, у выніку страчваюць не толькі свае ідэнтычнасць і самастойнасць. «Адарванасць» ад зямлі адбіваецца ў тым ліку на сацыяльных сувязях.

Такімі грамадствамі нашмат прасцей маніпуляваць, яны могуць станавіцца аб’ектамі для ўплываў знешніх геапалітычных гульцоў.

У выніку выхавання ў «падвойнай ідэнтычнасці» наступныя пакаленні жыхароў такіх тэрыторый не дбаюць аб сваім краі, вельмі лёгка з’язджаюць.

Нездарма на такіх землях занепадаюць экалогія і эканамічнае жыццё. Бо людзі — галоўны рэсурс краіны, а арганізаваныя і матываваныя народы можна параўнаць з золатам."

https://budzma.org/news/strata-movy-zmyanyae-natsyyanalnuyu-identychnasts.html?fbclid=IwAR0c31dYzOuW8jOHmo-rCnIDRucswNV4mNnIT8ggLyeXmHQbK5g_eiHCja0
446 views19:07
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 16:07:33
У Беларусі замовіць маршрутку можна толькі па-руску. Давайце гэта выправім!

Скапіюйце паведамленне (ніжэй) і разашліце па формах сувязі (па спасылках). Там часам трэба шмат прагартаць і форма знойдзецца.

Смайлбус https://618.by/faq
Атласбус https://atlasbus.by/help
МрояТур https://minskslonim.by/kontakty
Баранавічы-экспрэс https://baranovichi-express.by/kontaktyi.html
Бабруйск-Менск https://bobruysk-minsk.by/#bobruysk-minsk-otzivy

А вось і паведамленне.

Каб замовіць маршрутку, а таксама атрымліваць неабходную інфармацыю, я наведваю сайт вашай установы. Інфармацыя на сайце падаецца выключна на рускай мове. Такая практыка дыскрымінуе грамадзян, якія карыстаюцца беларускай мовай. Варта адзначыць, што немагчымасць замовіць маршрутку па-беларуску стварае перашкоды ў карыстанні беларускай мовай, што трапляе пад артыкул 10.16 КаАП.
ПРАШУ:
1. Дадаць на сайт вашай установы версію на беларускай мове;
2. У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даць адказ у вызначаны законам тэрмін.
753 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 20:25:53
Што чакае вас ў гэтым годдзе?
Пыршыя тры словы, што пабачыце - прадказанне.

Дзяліцеся ў каментарах
134 views17:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-31 21:17:31
Павіншуйце сваіх сяброў па-беларуску ў сацсетках!

Напішыце пост, або запішыце відэа.

Не забудзьцеся дадаць хэштэг #емова, так у вас будзе шанец выйграць навагодні падарунак ад “Умовы для мовы”.
212 views18:17
Адкрыць / каментаваць
2021-12-31 12:49:24
Хвалімся вынікамі сваёй працы ў 2021!

Выдалі кнігу Мова 404. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто дапамагаў у выданні.

Беларускамоўныя квіткі з’явіліся ў транспарце розных гарадоў - Слуцк, Полацк, Вілейка, Мазыр, Віцебск, Барысаў, Лунінец, Ваўкавыск, Талачын, Наваполацк, Салігорск, Калінкавічы, Светлагорск і іншыя.

На чыгуначных станцыях, вакзалах і ў цягніках абвесткі цяпер па-беларуску!

Для жыхароў вёсак выдалі кніжку-дапаможнік “Абаронім вёску!”. А таксама зрабілі яе электронную версію ў выглядзе тэлеграм-бота.

Слуцкі воцат, Барадзінскі хлеб, адзін малочны брэнд, які нельга называць і іншыя вытворцы дадалі беларускую мову на ўпакоўкі сваёй прадукцыі.

Беларуская мова з’явілася на страхавым полісе, а на страхавым пасведчанні з’явіцца ў 2022!

Сабралі актуальную статыстыку - менш за 1,5% прававых актаў у Беларусі па-беларуску, збіраем статыстыку па гарадах.

Пачалі кампанію за беларускую мову ў інтэрнэце. Працэс ідзе, далучайцеся!
298 viewsedited  09:49
Адкрыць / каментаваць