Get Mystery Box with random crypto!

«...Было гэта на першым курсе, і гісторыя пачалася вечарам 20 | НАША МОВА

«...Было гэта на першым курсе, і гісторыя пачалася вечарам 20 лістапада 1994 года… Хтосьці з хлопцаў-аднакурснікаў зайшоў у пакой і сказаў, што трэба дапамагчы адной дзяўчыне з геафака, Ганне Цітовай, дацягнуць да вакзала сумку. А паколькі яна з Віцебшчыны (Ветрына, Полацкага раёна), то, Паша, мусіш зямлячцы даць рады. Рабіць няма чаго, збіраюся, цягну сумку на метро і дарогай, куды дзецца, размаўляю з Ганнай (естественно, по-русски). Пра што? Про то, как здорово, что мы теперь независимые и сделаем из Беларуси тааакую страну!.. На вакзале Ганна дзякуе за дапамогу і кажа, что насчёт независимости звучит, конечно, хорошо, но она мне не верит. Почему? Потому что какой же ты белорусский патриот, Паша, если про белорусский патриотизм, мне беларуске, говоришь по-русски? І толькі я раскрыў рот, каб патлумачыць, ну вообще-то по-русски тут все говорят, и так мне и проще, и в конце концов.... – як мяне асяніла: Ведаеш, Ганна, а вось я з заўтрашняга дня пачну размаўляць толькі па-беларуску. »Залівай!« – рассмяялася Ганна, і гэтае – »залівай«?! Я вярнуўся ў інтэрнат, пазваніў дадому (памятаю, тата падняў слухаўку, здзівіўся, але сказаў »добра« і заўважыў, што да яго можна звяртацца не »бацька«, а »тата«, так ва Унорыцы казалі заўжды.... І ўсё...».