Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-05-19 17:37:46
Полацкі хлебазавод пераходзіць на беларускую мову
Уся новая ўпакоўка яго прадукцыі будзе па-беларуску. Першыя тры новыя найменаванні ўжо ў продажы.
303 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 20:13:49


Што рабіць у такіх выпадках?

Усё проста.
1. Зайсці на https://tinyurl.com/4uv2n3e9
2. Абраць установу (выканкам або адміністрацыю), якая адказвае за месца, дзе вы ўбачылі шыльду з памылкамі
3. Запоўніць форму, вось чарнавік звароту:

Шыльда (тут пішам, які надпіс на шыльдзе) знаходзіцца (падрабязна апісваем, дзе знаходзіцца шыльда, пажадана з канкрэтным адрасам). Інфармацыя на шыльдзе пададзеная з памылкамі.

ПРАШУ

1. Устанавіць шыльду, на якой не будзе памылак;

2. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” праінфармаваць аб прынятых мерах у вызначаны законам час.



Гэта працуе з любымі шыльдамі, за якія адказвае дзяржава - назвы вуліц, назвы ўстановаў, інфармацыйныя таблічкі, рэклама і інш.

Важна
Не паведамляйце, дзе менавіта знаходзяцца памылкі. Так у супрацоўнікаў з'явіцца шанец самастойна падцягнуць беларускую мову
468 views17:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 20:17:34
Беларусы і замежнікі ўзгадваюць, як перайшлі на беларускую мову.

Як рэагаваць на памылкі, якія могуць быць складанасці і што рабіць, каб хутчэй перайсці на беларускую мову - усё тут

https://novychas.online/kultura/belarusy-i-zamezniki-raspavjadajuc-jak-perajsci-n
486 views17:17
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 20:17:33 Мікіта Мелказёраў:
"Большая частка беларусаў з памылкамі размаўляе па-руску. А нібыта калі пачынаеш па-беларуску, унутры павінен прачнуцца Янка Купала. Рабіць памылкі цалкам нармалёва."

Аліна Нагорная:
"Я зразумела, што руская мова ў Беларусі — гэта вынік гвалту, падпарадкавання цэлай краіны, якое адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Падумала, як жа я магу быць свабодным чалавекам, калі размаўляю на мове, якую нам навязалі гвалтоўна."

Анхела Эспіноса:
"Яшчэ калі была школьніцай, на адной міжнароднай праграме пазнаёмілася з некалькімі беларусамі, якія расказалі мне пра сваю культуру, музыку. Гэта было ў 2009 годзе. Тады я пачала цікавіцца Беларуссю. Яшчэ яны расказалі, што ў краіне большасць размаўляе па-руску, і гэты факт таксама быў дзіўным."

Мікіта Бялевіч:
"Каб перайсці на беларускую мову, трэба зрабіць адно дзеянне — перайсці на беларускую. Якога ўзроўню яна будзе — няважна. Спачатку кепская, але потым пачне развівацца. Мне асабіста дапамагло, што вакол мяне было досыць шмат беларускамоўных людзей. Так і нахапаўся слоў."

А вы размаўляеце па-беларуску?
396 views17:17
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 16:52:36
Калі беларускай мовы ў Слуцку стала крыху болей, мясцовае СМІ зрабіла артыкул з цікавым загалоўкам "Случак добился замены знака «Случь» на «Случ». Зачем ему это".

Зараз, спадзяемся, гэта зразумела ўсім: калі ў разбураным ўкраінскім Марыyпалі мяняюць указальнікі з назвай горада з украінамоўнага на рускамоўны, каб паказаць, што тут ўжо Расія, так і мы, беларусы ў Беларусі мяняем тыя ж указальнікі з рускамоўных на беларускамоўныя (што, дарэчы, абавязкова ў адпаведнасці з ПДР) каб паказаць, што тут Беларусь.

PS Дарэчы, калі вы бачыце рускамоўны вулічны знак, указальнік, шыльду, то абавязкова скарыстайцеся нашым тэлеграмботам https://t.me/sluchakbot
Знайдзіце прыклад звароту па гэтай праблеме і зрабіце так, каб ні ў каго не заставалася сумневу, што тут Беларусь.
250 views13:52
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 17:17:34
294 views14:17
Адкрыць / каментаваць
2022-05-14 15:01:21
Думаеце, як пачаць размаўляць па-беларуску? Тут асноўныя парады, лайфхакі і спасылкі

https://belmova.sojka.io

Навошта вучыць беларускую мову?
Як не саромецца памылак?
Анлайн і афлайн курсы беларускай мовы
YouTube i TikTok па-беларуску
Фільмы, мультфільмы, кнігі

Беларуская мова — наша каштоўнасць. Але гэта не крыштальны сасуд, які трэба трымаць у глыбіні буфету, баючыся разбіць, і не запыленая кніга, у якой сабраны непарушны збор правілаў. Мова — гэта маркер, які пазначае сваіх, гэта зброя, моц, але таксама гэта несканчальнае поле для забаваў, эксперыментаў і натхнення. Давайце ж вучыць беларускую мову, «каб не ўмёрлі».
742 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 15:05:42
Ігар Случак і Аліна Нагорная запрашаюць на курс "Акадэмія Ў"

Вы разбярэцеся ў моўнай палітыцы, навучыцеся прасоўваць змены ў заканадаўства (так, гэта магчыма нават зараз) і дасылаць 5 зваротаў за хвіліну.

Курс будзе праходзіць анлайн. Колькасць месцаў абмежаваная.
Падаць заяўку тут:
https://docs.google.com/forms/d/12J3lwxqBPZBaxCAR5EeeFpaYjFaBzZxd-V2F4lgpH8s
182 views12:05
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 12:39:24 "Мілажальнасьць культуры — гэта казка для дарослых. Культуры больш агрэсыўныя, чым іх носьбіты — народы (гэта аднолькава пасуе і для беларускай культуры). Калі ў войнах паміж народамі хоць зрэдчас здараюцца перапынкі, то ў войнах культураў перапынкаў не бывае. І таму ў войнах культураў — культураў загінула болей, чым загінула народу ў збройных войнах народаў.

Не заўсёды і зусім неабавязкова чужая культура прыносіцца на штыках і штыкамі ўсталёўваецца. Да прыкладу расейская культура з уласнае волі да панаваньня зьнішчыла іншых культураў нашмат больш, чым усе войскі Расейскай імпэрыі зьнішчылі іншых войскаў (...) Калі запытацца чаму сёньня большасьць беларусаў не ідэнтыфікуе сябе зь беларускаю культураю, то адказ будзе наступным: таму што ўжо безьліч гадоў ні на хвіліну не спыняецца вайна расейскай культуры зь беларускай, у выніку якой апошняя апынулася амаль усьцяж пераможанаю. І, бадай, найтрагічным у гэтай паразе была параза беларускай мовы.

Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, разьвівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыньнікам культуры нават у неспрыяльных для яе палітычных, эканамічных і сацыяльных умовах. Вядома, у гэтым азонавым слаі кожнай культуры сёньня шмат дзірак, але ў нас ён зьнішчаны амаль зуісм, ад яго засталіся адно лахманы, якія ўжо не засланяюць цела нацыянальнае культуры як ад сьцюдзёных вятроў культуры расейскай, так і ад касьмічнага холаду мэтакультуры камунікатыўна адкрытага грамадзтва".

Валянцін Акудовіч "Вайна культураў, альбо Піраміда Хеопсу за мурам Мірскага замку"

Цалкам тут

https://knihi.com/Valancin_Akudovic/Vajna_kulturau,_albo_Piramida_Chieopsu_za_muram_Mirskaha_zamku.html
157 views09:39
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 12:40:33 - У Беларусі выхаваць дзіця па-беларуску складаней, чым па-руску. Магнітных літарак ці цацак, якія «размаўляюць» па-беларуску, проста не існуе. Ад бацькоў патрабуецца больш высілкаў.

- Расце колькасць ініцыятываў, з’яўляецца больш кніг, мульцікаў. Але тое, што больш людзей хоча размаўляць па-беларуску, мала як уплывае на сітуацыю. Як ты раней не мог аддаць дзіця ў беларускамоўны садок, так і цяпер гэтага зрабіць нельга. Попыт і жаданне ёсць, але няма магчымасці.

Аліна Нагорная пра выхаванне дзіця па-беларуску

www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/2945625
131 views09:40
Адкрыць / каментаваць