Get Mystery Box with random crypto!

Што рабіць у такіх выпадках? Усё проста. 1. Зайсці на http | НАША МОВА



Што рабіць у такіх выпадках?

Усё проста.
1. Зайсці на https://tinyurl.com/4uv2n3e9
2. Абраць установу (выканкам або адміністрацыю), якая адказвае за месца, дзе вы ўбачылі шыльду з памылкамі
3. Запоўніць форму, вось чарнавік звароту:

Шыльда (тут пішам, які надпіс на шыльдзе) знаходзіцца (падрабязна апісваем, дзе знаходзіцца шыльда, пажадана з канкрэтным адрасам). Інфармацыя на шыльдзе пададзеная з памылкамі.

ПРАШУ

1. Устанавіць шыльду, на якой не будзе памылак;

2. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” праінфармаваць аб прынятых мерах у вызначаны законам час.



Гэта працуе з любымі шыльдамі, за якія адказвае дзяржава - назвы вуліц, назвы ўстановаў, інфармацыйныя таблічкі, рэклама і інш.

Важна
Не паведамляйце, дзе менавіта знаходзяцца памылкі. Так у супрацоўнікаў з'явіцца шанец самастойна падцягнуць беларускую мову