Get Mystery Box with random crypto!

'Мілажальнасьць культуры — гэта казка для дарослых. Культуры б | НАША МОВА

"Мілажальнасьць культуры — гэта казка для дарослых. Культуры больш агрэсыўныя, чым іх носьбіты — народы (гэта аднолькава пасуе і для беларускай культуры). Калі ў войнах паміж народамі хоць зрэдчас здараюцца перапынкі, то ў войнах культураў перапынкаў не бывае. І таму ў войнах культураў — культураў загінула болей, чым загінула народу ў збройных войнах народаў.

Не заўсёды і зусім неабавязкова чужая культура прыносіцца на штыках і штыкамі ўсталёўваецца. Да прыкладу расейская культура з уласнае волі да панаваньня зьнішчыла іншых культураў нашмат больш, чым усе войскі Расейскай імпэрыі зьнішчылі іншых войскаў (...) Калі запытацца чаму сёньня большасьць беларусаў не ідэнтыфікуе сябе зь беларускаю культураю, то адказ будзе наступным: таму што ўжо безьліч гадоў ні на хвіліну не спыняецца вайна расейскай культуры зь беларускай, у выніку якой апошняя апынулася амаль усьцяж пераможанаю. І, бадай, найтрагічным у гэтай паразе была параза беларускай мовы.

Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, разьвівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыньнікам культуры нават у неспрыяльных для яе палітычных, эканамічных і сацыяльных умовах. Вядома, у гэтым азонавым слаі кожнай культуры сёньня шмат дзірак, але ў нас ён зьнішчаны амаль зуісм, ад яго засталіся адно лахманы, якія ўжо не засланяюць цела нацыянальнае культуры як ад сьцюдзёных вятроў культуры расейскай, так і ад касьмічнага холаду мэтакультуры камунікатыўна адкрытага грамадзтва".

Валянцін Акудовіч "Вайна культураў, альбо Піраміда Хеопсу за мурам Мірскага замку"

Цалкам тут

https://knihi.com/Valancin_Akudovic/Vajna_kulturau,_albo_Piramida_Chieopsu_za_muram_Mirskaha_zamku.html