Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-07-12 17:13:27
Данон Шклоў адказвалі, што ў 2022 годзе ўлічаць нашыя прапановы, але замест гэтага з намі спынілі перапіску.

На яго ўпакоўцы застаецца толькі руская і іншыя мовы - для беларускай мовы ў Беларусі ў DANONE месца па-ранейшаму няма.
293 views14:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 10:33:04 На папулярным музычным сэрвісе Spotify можа з’явіцца беларуская мова! На дадзены момант ініцыятыва сабрала 1054 галасы і 97 каментароў.

Прагаласаваць за беларускую мову на Spotify можна тут

https://community.spotify.com/t5/Live-Ideas/Language-Belarusian-language/idi-p/5381600#comments

Spotify — адна з самых вядомых стрымінгавых музычных платформаў, якая мае аўдыторыю каля 422 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц. У каталогу Spotify больш за 50 мільёнаў песень.
374 views07:33
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 13:10:44
У 1918 г. сакратар Паўночна-заходняга камітэту РКП(б) Вільгельм Кнорын заявіў:
“Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты”.

Ігар Случак, магістарская дысертацыя "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"
292 views10:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 15:48:18
Пакуль жыве мова - жыве народ. Так пісаў Янка Купала.

Сёння дзень народзінаў нашага класіка і мы хочам падзяліцца добрай навінай!

Да канца 2022 з’явіцца серыя дзіцячых пюрэ, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. На ўпакоўцы будзе і беларуская мова.
270 views12:48
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 19:02:11
А як па-беларуску?
130 views16:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 21:03:14
Мне ўвесь час пішуць, што беларуская мова з’явілася вось тут. Дасылаюць фотку і кажуць “як класна, гэтыя людзі зразумелі, што беларуская мова патрэбная”. Сёння шмат пішуць пра avby.

Таму я вырашыла выкласці адказ ад іх. І проста хачу расказаць, што ў 99% выпадкаў першы адказ ад усіх выглядае прыкладна так. Абсалютнае неразуменне таго, што значыць дзяржаўны статус мовы і абсалютнае нежаданне прызнаць, што парушаеш канкрэтны закон.

Я пішу гэта для таго, каб вы зразумелі, што беларуская мова сама па сабе мала дзе з’яўляецца. Што часам, канкрэтны супрацоўнік, які катэгарычна супраць беларускай мовы, пасля зваротаў вывучае пытанне. І не рэдкасць, калі яны сапраўды пачынаюць нешта разумець. Некаторыя вытворцы і ўстановы, якія зараз актыўна падтрымліваюць беларускую мову, раней давалі такі ж самы адказ. З некаторымі з іх людзі нават судзіліся за беларускую мову.

Таму, выснова тут простая. Калі проста чакаць і нічога не рабіць, не дачакаецеся. І гэта не толькі пра беларускую мову

(с) Аліна Нагорная
270 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 14:24:02
Сёньня Дзень народзінаў Васіля Быкава.
106 views11:24
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 12:15:38 Дык чаго ж у гісторыі беларускай мовы было больш — дзяржаўнасці ці дыскрымінацыі?

— Цяпер можна казаць, што гісторыя падзялілася на два роўныя адрэзкі — да 15 ст. было больш дзяржаўнасці, пасля пачалася моўная дыскрымінацыя і, адпаведна, заняпад беларускай дзяржаўнасці. Таму калі мы хочам бачыць Беларусь сапраўды незалежнай і моцнай дзяржавай, гісторыя кажа нам аб тым, што беларуская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай у краіне.

Ігар Случак распавёў пра сваю кнігу

https://novychas.online/hramadstva/belarus-byla-mocnaj-krainaj-tolki-tady-kali-z-be
311 views09:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 21:22:40
Лета, хочацца папіць што-небудзь халоднае, але паўсюль руская мова? Калі вам, як і нам не хочацца плаціць грошы вытворцу, які дыскрымінуе па моўнай прыкмеце, то ёсць выйсце.

Дашліце зварот, каб на pepsi з’явілася беларуская мова!

Трэба скапіяваць зварот (вышэй), дадаць сваю імя, прозвішча і адрас і даслаць яго:

1. На гэты мэйл pivo@lidskoe.by

2. Сюды https://pepsi.by (прагартаць сайт, унізе форма для электронных зваротаў)
515 views18:22
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 21:20:58 ААТ “Лідскае піва”
вул. Міцкевіча, 32
231300 Ліда, Гродзенская вобласць
СЮДЫ НАПІШЫЦЕ ВАШАЕ ІМЯ І ПРОЗВІШЧА
А СЮДЫ АДРАС

У Беларусі ў адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Разам з тым, упакоўка і этыкетка вашай безалкагольнай прадукцыі, у тым ліку Pepsi, Mirinda, 7 up утрымлівае рускую, іншыя замежныя мовы, але не ўтрымлівае інфармацыі на беларускай мове.
Гэта не толькі парушае стандарты PepsiCo, але і пазбаўляе магчымасці беларусаў, для якіх беларуская мова з’яўляецца роднай і якія выкарыстоўваюць у сваім паўсядзённым ужытку дзяржаўную беларускую мову, атрымліваць інфармацыю аб тавары на той дзяржаўнай мове, якой яны карыстаюцца. Такім чынам дадзеная катэгорыя грамадзян Беларусі дыскрымінуецца па моўнай прыкмеце, а арт. 17 Канстытуцыі – парушаецца.
Прапаную разгледзіць магчымасць укаранення недыскрымінацыйнай практыкі ў дачыненні да мовы афармлення вашых тавараў.
Такія антыдыскрымінацыйныя захады будуць мець у выніку падвышэнне спажывецкай лаяльнасці, што прынясе дадатковыя прыбыткі, у тым ліку і рэпутацыйныя.
Звяртаю ўвагу, што распрацоўка і выраб новай этыкеткі або ўпакоўкі не патрабуе істотных выдаткаў і не падвышае кошт прадукцыі. Гэта адзначае і гендырэктар “Лідскага піва” Аудрыус Мікшыс: “У нас аддрукаваная этыкетка захоўваецца на складзе максімум некалькі месяцаў, затым мы друкуем новую. Дадаць беларускую мову не складана. Гэта тым больш нічога не каштуе, у параўнанні з павагай да роднай мовы.” ( http://belbeer.com/2017/04/05/8309/ )
Варта адзначыць, што пасля аналагічнага звароту да КВУП “Мазырскія малочныя прадукты”, дадзенае прадпрыемства за менш чым 2 месяцы з моманту звароту распрацавала для 15 найменняў выпускаемай прадукцыі новую этыкетку, на якую была дададзена інфармацыя на беларускай мове. Распрацоўка і вытворчасць новай этыкеткі не пацягнула ў прадпрыемства дадатковых выдаткаў, а кошт прадукцыі не павысіўся. Неабходнасць новай, двухмоўнай, этыкеткі КВУП “Мазырскія малочныя прадукты”, сярод іншага, растлумачыла палажэннямі артыкуламі 19 і 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах: “Кожны чалавек мае права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю”, “Кожнай асобе гарантуецца роўная і эфектыўная абарона ад дыскрымінацыі ў тым ліку карыстання моваю”. (адказ ад 20.08.2020 №1219)
Варта памятаць, што паводле Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі СТБ 1100-2016 “Харчовая прадукцыя. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаванні” неабавязковы для выкарыстання. Таксама паводле Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі не абавязковы для выкарыстання і ТР МС 022/2011 “Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі”. Такім чынам, “могуць прымяняцца этыкеткі з інфармацыяй для спажыўца толькі на беларускай мове”. (https://gosstandart.gov.by/by/responses-to-electronic-treatment-of-massive-proportion)
Трэба адзначыць, напрыклад, што прадукцыя ЗАТ “Дзяржынскі мясакамбінат” лінейкі “Родныя Мясціны. Мапа каўбасных смакаў” фасуецца ў пакункі, надпісы на якіх зроблены толькі на беларускай мове. Разам з тым, на пакунку ёсць пазнака ЕАС – прадукцыя пастаўляецца за межы Беларусі.
На падставе адзначанага,

ПРАШУ:

1. Зрабіць на этыкетцы або ўпакоўцы вашай прадукцыі версію абавязковай і іншай інфармацыі для спажыўцоў на беларускай мове,
або на беларускай і рускай мове адначасова.
2. У адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» прашу даць адказ па сутнасці звароту ў вызначаны законам тэрмін не замоўным лістом на паштовы адрас.
392 views18:20
Адкрыць / каментаваць