Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-08-02 10:10:06
Прысланы на пасаду папячыцеля Віленскай навучальнай акругі А.Шырынскі-Шыхматаў галоўную задачу настаўніцтва на беларускіх землях бачыў у тым, каб тут «увакрэсіць старажытную, карэнную рускую народнасць».
У запісцы на імя міністра асветы Расіі Е. Пуцяціна (верасень 1861 г.) ён усяляк імкнуўся абгрунтаваць, што ў Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губернях «народныя вучылішчы... павінны быць чыста расійскімі».
Яшчэ далей за А.Шырынскага-Шыхматава пайшоў яго пераемнік І.Карнілаў. Усю сваю дзейнасць ён скіраваў на тое, каб забяспечыць «канчатковае ўз'яднанне краю (беларускага) з усёй Расеяй», і лічыў, што гэта «трэба будзе здзейсніць не расейскай зброі, але расейскай цывілізавальнай сіле».

Ігар Случак, магістарская дысертацыя "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"
209 views07:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 14:17:33
Выходныя, самы час паразмаўляць пра піва

У “Аліварыі” новае лога і гэта значыць, што будуць распрацаваныя і новыя этыкеткі. І на іх можа з’явіцца інфармацыя (склад, вытворца і г д) па-беларуску, калі вы дашлеце зварот!

Як гэта зрабіць?

Раздрукаваць зварот, дадаць вашыя дадзеныя (ПІІпб, адрас) і подпіс.
Зварот даслаць сюды:
ААТ "Піваварная кампанія Аліварыя"
вул. Кісялёва, 30
220002 г. Мінск
Вам спатрэбіцца звычайны канверт і марка “А”.

Зварот тут:
https://docs.google.com/document/d/1wjyoxfnC5z6joq6MHNT9l1fCJjZnaaSX/edit?usp=sharing&ouid=114802034130667331571&rtpof=true&sd=true
369 views11:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 21:37:50
У школу ў Новай Баравой шукаюць:

1. Беларускамоўнага выкладчыка (2-і клас);
2. Чатырох дзяцей, што пойдуць у 1-шы клас, каб склаўся кворум і быў створаны клас з беларускай мовай навучання.
539 views18:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 16:11:17
Беларус, памятай!
Цябе шануюць і паважаюць толькі тады, калі па-беларуску можна прачытаць усё - і кантакты вытворцы, і складнікі, а не толькі назву і слоган.
300 views13:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 17:17:24
208 views14:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 16:46:00
Нарэшце, мы знайшлі гарантаваную нам “роўнасць дзяржаўных моў” у Беларусі. У лесе.
184 views13:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 15:37:42
Цікавая сітуацыя, калі назва па-беларуску, а важная інфармацыя - вытворца, склад, калорыі і г. д. - па-руску. Беларуская мова ёсць, але і дыскрымінацыя па-моўнай прыкмеце таксама ёсць, бо мы не можам атрымаць інфармацыю на сваёй мове, якая з’яўляецца дзяржаўнай і па законе павінна быць на таварах. Апошнім часам такой прадукцыі становіцца ўсё больш і больш.

Гэта нагадвае і моўную палітыку дзяржавы, дзе па-беларуску шыльдачкі ў музеях, а ўсё важнае - на “чалавечаскім языке”.

Што рабіць, калі на таварах няма інфармацыі па-беларуску?
Усё проста - пісаць зварот!

Тут відэа-інструкцыя





А тут цікавае інтэрв’ю з Ігарам Случаком пра моўную дыскрымінацыю

https://budzma.org/news/sluchak-hutarka.html?sphrase_id=432021
172 viewsedited  12:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 13:12:23
Slounik.org абнавіў дызайн і стаў mobile-friendly!

Slounik.org — аблічбаваныя беларускія слоўнікі з пошукам. Зручна, каб праверыць слова, яго значэнне слова, ужыванне. Таксама ёсць канвертар лацінкі.
1.1K views10:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 07:11:47
Калі пасьля дынастычнай Крэўскай уніі 1385 году ВКЛ з Каралеўствам Польскім вялікія князі літоўскія сталі і каралямі Польшчы, яны як валадары Польшчы, ды часта і у справах самое толькі Польшчы, пры перапісцы з валадарамі ўсходу Еўропы карысталіся мовай беларускай.
Тут няма нічога дзіўнага, бо быў гэта час, калі польская пісьмовая мова практычна яшчэ не існавала, калі па-польску не пісалі яшчэ і ў самой Польшчы.

З магістарскай дысертацыі Ігара Случака "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"
250 views04:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 19:43:29
Сёння выдатнае надвор'е, так і хочацца марозіва!

Мы настойліва рэкамендуем абіраць марозіва з беларускай мовай

Ідэальна, гэта калі па-беларуску не толькі назва, але і інфармацыя (склад, вытворца і інш.) як на фота. Такі тавар не дыскрымінуе беларусаў.

Абірайце тавары без дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце. Не варта падтрымліваць вытворцаў, якія парушаюць вашыя правы.
363 views16:43
Адкрыць / каментаваць