Get Mystery Box with random crypto!

Прысланы на пасаду папячыцеля Віленскай навучальнай акругі А.Ш | НАША МОВА

Прысланы на пасаду папячыцеля Віленскай навучальнай акругі А.Шырынскі-Шыхматаў галоўную задачу настаўніцтва на беларускіх землях бачыў у тым, каб тут «увакрэсіць старажытную, карэнную рускую народнасць».
У запісцы на імя міністра асветы Расіі Е. Пуцяціна (верасень 1861 г.) ён усяляк імкнуўся абгрунтаваць, што ў Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губернях «народныя вучылішчы... павінны быць чыста расійскімі».
Яшчэ далей за А.Шырынскага-Шыхматава пайшоў яго пераемнік І.Карнілаў. Усю сваю дзейнасць ён скіраваў на тое, каб забяспечыць «канчатковае ўз'яднанне краю (беларускага) з усёй Расеяй», і лічыў, што гэта «трэба будзе здзейсніць не расейскай зброі, але расейскай цывілізавальнай сіле».

Ігар Случак, магістарская дысертацыя "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"