Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-04-25 20:57:51
Каму ў Беларусі патрэбна беларуская мова.

А вы пішаце звароты?
157 views17:57
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 11:19:52
карысны слоўнічак ад мовазнаўцы Вінцука Вячоркі!
178 views08:19
Адкрыць / каментаваць
2022-04-24 14:05:04
Мы напісалі стопяццот зваротаў за беларускую мову да вытворцаў і калі пабачылі гэтую ўпакоўку, узрадаваліся. Бо тут беларуская мова не дэкаратыўная (гэта калі толькі ў назве). Па-беларуску тут склад і іншая інфармацыя, важная для спажыўца.

Але, прайшоў час і з'явілася аналагічная, толькі цалкам рускамоўная ўпакоўка. Зараз прадаюцца абодва варыянты.

Спажывец галасуе рублём.
Таму, калі набываеце ёгурт "Бабулінай Крынкі", набывайце той, дзе ёсць інфармацыя на нашай мове. Увогуле, калі нешта набываеце і ёсць аналагічны тавар з беларускай мовай, варта праявіць прынцыповасць.

Калі ўжо нават да "Савушкіна" дайшло, што беларускую мову нельга ігнараваць, то і да іншых дойдзе
198 views11:05
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 16:13:08
Падручнік (са слоўнікам) напісаны доктарам медыцыны ў той час, калі людзі натуральна гаварылі па-беларуску і адрознівалі медыцынскія тэрміны ад народных назваў.

Знойдзены на сайце Віленскага музея Івана Луцкевіча.
Будзе карысны настаўнікам біялогіі, мовазнаўцам, аўтарам падручнікаў і метадыстам.

Заклікаем паглядзець, як проста і адначасова навуковай тэрміналогіяй тлумачацца складаныя рэчы пра будову арганізма, функцыю і ўзаемадзеянне розных ягоных сістэм, хваробы і іх прычыны, інтымныя стасункі, асноўныя на той час лекі, лекавыя расліны.

http://www.nastaunik.info/node/18318
510 views13:13
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 11:50:52
Рускія палітыкі і інтэлігенцыя лічылі, што найлепшым інструментам асіміляцыі беларусаў з'яўляецца руская мова, якую павінны былі распаўсюджваць у першую чаргу праз адукацыю.
Як пісаў расійскі дарэвалюцыйны прафесар П.Кавалеўскі “мова ў школе, у судзе, у дзяржаўных і справавых зносінах у Расійскай дзяржаве павінна быць безумоўна і непахісна расійскай. Гэтая мова пануючай дзяржаўнай нацыі і гэтую мову павінны ведаць усе падпарадкаваныя народы. Гэты пункт вельмі вялікай важнасці, і ўступак тут не павінна быць аніякіх”.


Ігар Случак, магістарская дысертацыя "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"
165 views08:50
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 22:43:04 Беларуская мова патрэбная як чалавеку, гэтак і грамадству. Чалавеку свая мова патрэбная, каб адчуваць сябе больш годна, каб адчуваць глебу пад нагамі, ганарыцца месцам, адкуль паходзіш. Гэта тое, чаго немагчыма пазбавіць. Нават калі ў мяне забраць дом, здароўе, сродкі для існавання, у мяне застаецца тое, што робіць мяне мной — адчуванне сябе беларускай.

Разам з мовай ідзе і ўся культура. Як толькі адкрываеш для сябе мову, даведваешся і пра сваю культуру, і пра сваю гісторыю. Але не толькі дзеля культуры патрэбная мова, яна неабходная і ў палітычным сэнсе. Беларуская мова неабходная, каб Беларусь была незалежнай краінай.

Раней, калі я загаворвала з незнаёмым чалавекам па-беларуску, ён здзіўляўся, крывіўся або прасіў паўтарыць па-расейску, цяпер большасць кажа: «О, якая класная ў вас мова!» Хаця дыскрымінацыя і першае, і другое. Калі па-расейску я скажу што-небудзь, ніхто ж не пракаментуе, што мая расейская класная.

https://nahornaja-talk.sojka.io
309 viewsedited  19:43
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 19:39:07
Ігар Случак пракамэнтаваў адказ прадпрыемства «Радамір».

«Адказ непісьменны як юрыдычна, так і лягічна. Ён падмяняе паняцьці, маніпуляцыйны і няшчыры. Відавочна, што і не ўва ўсіх 15 краінах, у якія пастаўляецца прадукцыя „Радаміру“, расейская мова дзяржаўная або афіцыйная — то бок у гэтыя краіны гарэлка ідзе з пазначэньнем на іх нацыянальных мовах. Але ў гэты ж час для беларускай мовы ў Беларусі месца знайсьці ня могуць.

Завод прызнае: усё ў Беларусі зараз па-расейску, таму і ён беларускую ня будзе выкарыстоўваць. Але ў той жа час заяўляе, што дыскрымінацыі беларускамоўных няма.

Відавочна, што шырокае выкарыстаньне нацыянальнай мовы будзе спрыяць ня толькі нацыянальнай згодзе, а і наагул умацаваньню беларускай дзяржаўнасьці, маналітнасьці і тэрытарыяльнай унітарнасьці, абароніць краіну ад канфліктаў. Бо сёньняшняя геапалітычная сытуацыя паказвае: недастатковая ўвага да моўнага і культурнага пытаньняў прыводзяць да вялікіх праблемаў.
372 views16:39
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 18:28:28
БДУ, Беларусь, 2022 год

Моўная дыскрымінацыя працягваецца і будзе працягвацца, пакуль палітыкі робяць выгляд, што праблемы не існуе, пакуль большасьці ўсё роўна, пакуль усе спасылаюцца на «2 дзяржаўныя мовы» але, насамрэч, карыстаюцца толькі адной.
363 views15:28
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 18:39:33
Па-беларуску!
https://mova.how

На адной старонцы сабраныя спасылкі на фільмы, кнігі, лекцыі, музыку, падкасты, навіны, інфармацыю па вывучэнню беларускай мовы і рознае іншае.

Падзяліцеся з сябрамі!
1.2K views15:39
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 14:40:41
DANONЕ працуе ў 120 краінах, але месца менавіта для беларускай мовы ён знайсці на сваёй упакоўцы не можа.

Але абяцае гэта зрабіць у 2022 годзе.
599 views11:40
Адкрыць / каментаваць