Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская мова патрэбная як чалавеку, гэтак і грамадству. Чал | НАША МОВА

Беларуская мова патрэбная як чалавеку, гэтак і грамадству. Чалавеку свая мова патрэбная, каб адчуваць сябе больш годна, каб адчуваць глебу пад нагамі, ганарыцца месцам, адкуль паходзіш. Гэта тое, чаго немагчыма пазбавіць. Нават калі ў мяне забраць дом, здароўе, сродкі для існавання, у мяне застаецца тое, што робіць мяне мной — адчуванне сябе беларускай.

Разам з мовай ідзе і ўся культура. Як толькі адкрываеш для сябе мову, даведваешся і пра сваю культуру, і пра сваю гісторыю. Але не толькі дзеля культуры патрэбная мова, яна неабходная і ў палітычным сэнсе. Беларуская мова неабходная, каб Беларусь была незалежнай краінай.

Раней, калі я загаворвала з незнаёмым чалавекам па-беларуску, ён здзіўляўся, крывіўся або прасіў паўтарыць па-расейску, цяпер большасць кажа: «О, якая класная ў вас мова!» Хаця дыскрымінацыя і першае, і другое. Калі па-расейску я скажу што-небудзь, ніхто ж не пракаментуе, што мая расейская класная.

https://nahornaja-talk.sojka.io