Get Mystery Box with random crypto!

Ігар Случак пракамэнтаваў адказ прадпрыемства «Радамір». «Адк | НАША МОВА

Ігар Случак пракамэнтаваў адказ прадпрыемства «Радамір».

«Адказ непісьменны як юрыдычна, так і лягічна. Ён падмяняе паняцьці, маніпуляцыйны і няшчыры. Відавочна, што і не ўва ўсіх 15 краінах, у якія пастаўляецца прадукцыя „Радаміру“, расейская мова дзяржаўная або афіцыйная — то бок у гэтыя краіны гарэлка ідзе з пазначэньнем на іх нацыянальных мовах. Але ў гэты ж час для беларускай мовы ў Беларусі месца знайсьці ня могуць.

Завод прызнае: усё ў Беларусі зараз па-расейску, таму і ён беларускую ня будзе выкарыстоўваць. Але ў той жа час заяўляе, што дыскрымінацыі беларускамоўных няма.

Відавочна, што шырокае выкарыстаньне нацыянальнай мовы будзе спрыяць ня толькі нацыянальнай згодзе, а і наагул умацаваньню беларускай дзяржаўнасьці, маналітнасьці і тэрытарыяльнай унітарнасьці, абароніць краіну ад канфліктаў. Бо сёньняшняя геапалітычная сытуацыя паказвае: недастатковая ўвага да моўнага і культурнага пытаньняў прыводзяць да вялікіх праблемаў.