Get Mystery Box with random crypto!

Мы напісалі стопяццот зваротаў за беларускую мову да вытворцаў | НАША МОВА

Мы напісалі стопяццот зваротаў за беларускую мову да вытворцаў і калі пабачылі гэтую ўпакоўку, узрадаваліся. Бо тут беларуская мова не дэкаратыўная (гэта калі толькі ў назве). Па-беларуску тут склад і іншая інфармацыя, важная для спажыўца.

Але, прайшоў час і з'явілася аналагічная, толькі цалкам рускамоўная ўпакоўка. Зараз прадаюцца абодва варыянты.

Спажывец галасуе рублём.
Таму, калі набываеце ёгурт "Бабулінай Крынкі", набывайце той, дзе ёсць інфармацыя на нашай мове. Увогуле, калі нешта набываеце і ёсць аналагічны тавар з беларускай мовай, варта праявіць прынцыповасць.

Калі ўжо нават да "Савушкіна" дайшло, што беларускую мову нельга ігнараваць, то і да іншых дойдзе