Get Mystery Box with random crypto!

Мне ўвесь час пішуць, што беларуская мова з’явілася вось тут. | НАША МОВА

Мне ўвесь час пішуць, што беларуская мова з’явілася вось тут. Дасылаюць фотку і кажуць “як класна, гэтыя людзі зразумелі, што беларуская мова патрэбная”. Сёння шмат пішуць пра avby.

Таму я вырашыла выкласці адказ ад іх. І проста хачу расказаць, што ў 99% выпадкаў першы адказ ад усіх выглядае прыкладна так. Абсалютнае неразуменне таго, што значыць дзяржаўны статус мовы і абсалютнае нежаданне прызнаць, што парушаеш канкрэтны закон.

Я пішу гэта для таго, каб вы зразумелі, што беларуская мова сама па сабе мала дзе з’яўляецца. Што часам, канкрэтны супрацоўнік, які катэгарычна супраць беларускай мовы, пасля зваротаў вывучае пытанне. І не рэдкасць, калі яны сапраўды пачынаюць нешта разумець. Некаторыя вытворцы і ўстановы, якія зараз актыўна падтрымліваюць беларускую мову, раней давалі такі ж самы адказ. З некаторымі з іх людзі нават судзіліся за беларускую мову.

Таму, выснова тут простая. Калі проста чакаць і нічога не рабіць, не дачакаецеся. І гэта не толькі пра беларускую мову

(с) Аліна Нагорная