Get Mystery Box with random crypto!

Мікіта Мелказёраў: 'Большая частка беларусаў з памылкамі разма | НАША МОВА

Мікіта Мелказёраў:
"Большая частка беларусаў з памылкамі размаўляе па-руску. А нібыта калі пачынаеш па-беларуску, унутры павінен прачнуцца Янка Купала. Рабіць памылкі цалкам нармалёва."

Аліна Нагорная:
"Я зразумела, што руская мова ў Беларусі — гэта вынік гвалту, падпарадкавання цэлай краіны, якое адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Падумала, як жа я магу быць свабодным чалавекам, калі размаўляю на мове, якую нам навязалі гвалтоўна."

Анхела Эспіноса:
"Яшчэ калі была школьніцай, на адной міжнароднай праграме пазнаёмілася з некалькімі беларусамі, якія расказалі мне пра сваю культуру, музыку. Гэта было ў 2009 годзе. Тады я пачала цікавіцца Беларуссю. Яшчэ яны расказалі, што ў краіне большасць размаўляе па-руску, і гэты факт таксама быў дзіўным."

Мікіта Бялевіч:
"Каб перайсці на беларускую мову, трэба зрабіць адно дзеянне — перайсці на беларускую. Якога ўзроўню яна будзе — няважна. Спачатку кепская, але потым пачне развівацца. Мне асабіста дапамагло, што вакол мяне было досыць шмат беларускамоўных людзей. Так і нахапаўся слоў."

А вы размаўляеце па-беларуску?